21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дажыць да пенсii

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Праверана на сабе

Пенсiя — гэта фiнiшная прамая ў жыццi чалавека. I калi ён выйшаў на яе, то гэта ўжо нямала. Дастаткова азiрнуцца назад, каб убачыць, што многiя знаёмыя, калегi, аднакласнiкi так i не дажылi да яе.

А якiя праблемы ўзнiкаюць пры налiчэннi пенсii? Чалавек прыходзiць у пенсiйны аддзел i даволi часта сутыкаецца з праблемамi, пра якiя не падазраваў.

— Самае распаўсюджанае парушэнне на сёння — гэта розныя папраўкi ў працоўных кнiжках, — растлумачыла супрацоўнiца аддзела Ала Сiдаровiч. — Нехта ў свой час зрабiў папраўку i палiчыў, што нiхто не ўбачыць. Мiнулi гады i вось перад пенсiяй даводзiцца ўдакладняць, браць даведкi з былога месца працы — шукаць праўду.

Здараецца, што ў працоўнай кнiжцы некалi ўсё запiсвалi правiльна — такой была практыка, але цяпер патрабаваннi iншыя i чалавек павiнен звяртацца ў аддзел кадраў прадпрыемства i выпраўляць запiс. Калi гэта завод цi фабрыка, то вялiкай праблемы няма, а здараецца, што чалавек пэўны час адпрацаваў у аднаго iндывiдуальнага прадпрымальнiка, затым у другога цi ў нейкай фiрме, а затым высветлiлася, што прадпрымальнiк, як i тая фiрма, спынiлi сваю дзейнасць i нiякiх звестак у архiве не захавалася. I тут будучаму пенсiянеру ўжо цяжка дапамагчы.

— Як правiла, чалавек пачынае задумвацца пра пенсiю незадоўга перад наступленнем пенсiйнага ўзросту. З такiмi пенсiянерамi даволi часта даводзiцца сутыкацца. Аднаму з iх ледзь удалося набраць 25 гадоў стажу i гэта пры наяўнасцi 16 iльготных даведак. Прыйшоў i заявiў: «У вас дзейнiчае «адно акно» вось самi i разбiрайцеся!» — расказала начальнiк пенсiйнага аддзела Баранавiцкага сабеса Наталля Фалеева.

Пра наяўнасць «аднаго акна» многiя пенсiянеры ведаюць i, калi хочуць яго выкарыстаць, то пенсiйны аддзел бярэ на сябе ўсю нагрузку i робiць запыты ў неабходныя арганiзацыi. Каб сабраць усе даведкi, патрэбен час. Убачыўшы, што збор дакументаў зацягваецца, людзi бяруцца за справу самi.

Тут неабходна адзначыць адну акалiчнасць. Калi вы за сваё жыццё памянялi многа месцаў працы (а ёсць выпадкi, калi чалавек мае да сарака запiсаў), то пастарайцеся высветлiць, цi iснуюць яшчэ тыя прадпрыемствы i ўстановы, у якiх давядзецца браць даведкi. Напрыклад, у мяне пры трох зменах месцаў працы давялося браць дадаткова дзве даведкi.

Даволi часта пенсiянер прыходзiць са сваёй праўдай або хоча нешта высветлiць i можа знаходзіцца ў кабiнеце не адну гадзiну. А калi атрымлiваецца не так, як яму думаецца, то тут жа пагражае звярнуцца ў самую высокую iнстанцыю i, здараецца, скардзiцца.

Як чалавеку растлумачыць, чаму ў яго пенсiя меншая, чым у знаёмага цi суседа, тым больш што пенсiянер часта жыве эмоцыямi? Калi пенсiя ўзрастае на колькi працэнтаў, то прачытаўшы пра гэта i зрабiўшы самастойна пераразлiк, чалавек абураецца, што пенсiя не супадае з яго разлiкамi. Хоць, калi пенсiя ўзрастала, напрыклад, на 10 працэнтаў, то гэта не значыць, што ўсе пенсiянеры тыя працэнты атрымаюць. Адным будзе налiчана больш, а другiм — менш, а ў сярэднiм выйдзе дзесяць працэнтаў.

Многiя не ведаюць, што з лiпеня 1998 года, нягледзячы на адпаведны запiс у працоўнай кнiжцы, стаж не будзе залiчаны, калi не было адлiчэнняў у пенсiйны фонд. Раней шырока ўжывалася практыка, калi чалавеку нейкi прыватнiк рабiў запiс у працоўнай кнiжцы, i стаж iшоў, а ў прынцыпе ў пройгрышы была дзяржава.

У пенсiйным аддзеле працуе 21 супрацоўнiк i работы хапае. Нярэдка даводзiцца працаваць i па суботах — гэта каб радня магла атрымаць грошы, калi чалавек памёр.

А зараз крыху агульных даных

У Баранавiчах 39 989 пенсiянераў i гэта на 170 тысяч жыхароў. Кожны месяц у горадзе колькасць пенсiянераў узрастае на 250—260 чалавек i за 9 месяцаў гэтага года армiя iх павялiчылася на 2434 пенсiянеры. Але ж старых i памiрае многа. За гэты ж перыяд у горадзе памерла 1223 чалавекі.

Што датычыцца памеру сярэдняй пенсii, то яна ў Баранавiчах — 250 тысяч рублёў, а гэта некалькi нiжэй, чым па краiне ў цэлым.

А што датычыцца работы пенсiйнага аддзела, як i Баранавiцкага сабеса ў цэлым, то тут усё наладжана. Поўная камп’ютарызацыя дае магчымасць працаваць аператыўна. А супрацоўнiкi ведаюць сваю справу, бо iнакш i не выходзiць: iх клiенты — пенсiянеры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiя — гэта фiнiшная прамая ў жыццi чалавека. I калi ён выйшаў на яе, то гэта ўжо нямала. Дастаткова азiрнуцца назад, каб убачыць, што многiя знаёмы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика