Штармавое папярэджанне
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У выхадныя днi ў Беларусi чакаюцца рэзкiя змены надвор’я
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi ДАI МУС краiны (са спасылкай на метэаслужбы), 28 кастрычнiка на большай частцы тэрыторыi адбудзецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамi да 15—20 метраў у секунду. Адначасова з дажджамi па поўначы Вiцебскай вобласцi, магчыма, пройдзе мокры снег. 29—30 кастрычнiка ноччу па Гродзенскай i Брэсцкай абласцях, а днём па большай частцы тэрыторыi краiны чакаецца мокры снег i дождж, будзе дзьмуць паўднёва-заходнi вецер з хуткасцю 5—10 м/с, з парывамi да 14 м/с. У сувязi з пагаршэннем надвор’я Дзяржаўтаiнспекцыя звяртаецца да вадзiцеляў з просьбай быць асаблiва ўважлiвымi пры з’яўленнi на дарогах пешаходаў, не перавышаць хуткасць, захоўваць дыстанцыю i бакавы iнтэрвал руху, адмовiцца ад абгонаў i iншых рызыкоўных манеўраў. ДАI таксама нагадвае аўтааматарам, што перад выездам неабходна праверыць работу шчотак ветравога шкла i «печкi». Пешаходам таксама варта праявiць асцярожнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя днi ў Беларусi чакаюцца рэзкiя змены надвор’я |
|