21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хваробы суставаў: як з iмi змагацца?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi чытачоў нашай газеты адказвае доктар медыцынскiх навук, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Мiкалай Фёдаравiч САРОКА

(Працяг. Пачатак у нумарах за 21, 25 і 28 кастрычнiка.)

— Тэлефаную з Мiнска, завуць мяне Алена Цiмафееўна САРОКА...

— Вы што, сур’ёзна? Цёзка!? Вось гэта тэлефанаванне! Слухаю вас.

— Хварэю ўжо чатыры гады. Знаходзяць у мяне таза-сцегнавы артроз каленных суставаў. Але ж чаму, калi я рухаюся, боляў не адчуваю, а суставы баляць толькi ноччу? Рыхтуюся ў стацыянар бальнiцы...

— Калi ў вас такая сiтуацыя, як вы, Алена Цiмафееўна, сказалi, значыць у вас суставы ...нi пры чым. Тут «вiнаваты» пазваночнiк. Калi балiць сустаў, ён непакоiць падчас руху. Калi ж у вас баляць суставы ноччу, у стане спакою, то на 90 працэнтаў гэта iдзе ад пазваночнiка. Цi спандылёз у вас, цi остэахандроз — i гэта дае вам боль.

— Мiкалай Фёдаравiч, а дыета якая-небудзь мне патрэбна цi не?

— Калi ёсць лiшняя вага, дыета нiколi i нiкому не пашкодзiць.

— Не, у мяне яе няма... Што ж, дзякуй, доктар!

— Паважаны Мiкалай Фёдаравiч, я тэлефаную з Мiнска, аднак размову буду весцi пра свайго бацьку, якi жыве ў Гомельскай вобласцi. Яму 70 гадоў, можа сапраўды i не шмат, аднак адчувае ён сябе вельмi дрэнна. Шмат гадоў не даюць яму спакою тазасцегнавыя суставы, прымае ён абязбольваючыя сродкi, але ж самi разумееце, зрухаў няма. Апошнiм часам спецыялiсты раяць зрабiць замену суставаў на эндапратэз. Бацьку вельмi цяжка рухацца... Што б вы параiлi нам?

— Першае, што я зразумеў: калi ў вашага бацькi чацвёртая стадыя артрозу, то нiякiя лякарствы ўжо iстотна не дапамогуць. I самы лепшы метад тут — гэта аперацыя па замене суставаў. Другое: узрост — 70 гадоў — гэта нармальна для такой сiтуацыi: маладым такiя аперацыi не робяцца. Суставы выйшлi са строю, i iх трэба мяняць. Баяцца не трэба: калi хiрургi бяруцца за справу, значыць, яны ведаюць што робяць... Гэта пазбавiць вашага бацьку ад пакутлiвых боляў. Галоўнае, каб былi добрыя вены, здаровае сэрца i не вельмi высокi артэрыяльны цiск.

— З Капыля да вас звяртаецца Вера Iосiфаўна. У мяне дэфармуючы артроз каленных суставаў трэцяй ступенi. Хадзiць наогул не магу, толькi з дзвюма палкамi.

— Дарагая Вера Iосiфаўна, я па голасу адчуваю, што вы ўжо немалады чалавек...

— Мне 64 гады.

— Няшмат, аднак вашы каленкi проста знасiлiся за жыццё. Кажучы простай мовай, сцёрлiся храсткi. Таму лячэнне вас чакае няпростае. Першае: патрэбны лякарствы, якiя змяншаюць боль. Вам, вiдавочна, нешта прыпiсвалi ўжо...

— Прымаю дыклафенак. Адразу ж, як толькi ён з’явiўся, я пачала яго прымаць...

— Паспрабуйце памяняць яго, напрыклад, на нiмесулiд. Дзве таблеткi ў дзень: адну — ранiцай, другую — вечарам.

— У сакавiку я ляжала ў бальнiцы, i мне калолi дыклаберл. Потым я прыняла дзве ўпакоўкi тэрафлексу. Прымала хандрыяцiн сульфад, мукасат. Але ж помачы — мала...

— Не бачыўшы ваш здымак, Вера Iосiфаўна, мне цяжка сказаць, чаму вам не дапамагаюць гэтыя лякарствы. Але ж артроз лечаць менавiта так! Звярнiцеся яшчэ раз да рэўматолагаў — нешта ж павiнны сказаць яны вам! Чаму не дапамагае прыняцце лякарстваў, што рабiць далей...

— Чула па рэкламе пра стоп-артроз...

— Гэта лякарства тыпу тэра-флексу.

— А цi ёсць што-небудзь з навiнак?

— Ёсць, але я баюся: вам скажы, а вы потым будзеце скардзiцца, што яно не дапамагло. Ёсць такое лякарства дона: прымаецца па аднаму пакецiку парашку ў дзень на працягу некалькiх месяцаў. Трымайцеся, паважаная Вера Iосiфаўна, што ж зробiш, калi напаткала хвароба...

— Дзякуй, дарагi доктар! Дай вам Бог здароўя!

— Галiна Якаўлеўна РЫЖОВА з вёскi Грыгаравiчы Лепельскага раёна. Дапамажыце, калi ласка: пакутую ад пярвiчнага полiастэартрозу з пашкоджаннем суставаў нiжнiх канечнасцяў. Плюс гонартроз каленнага сустава, остэаартроз тазасцегнавых суставаў... Карацей кажучы, цэлы букет! А якi ж пакутлiвы боль!

— I чым жа вы, Галiна Якаўлеўна, лечыцеся?

— Ды што толькi не прымала i прымаю: уколы дыклафенак, дыклаберл, дыкланат; таблеткi кетанол, нiмесулiн, нiмесулiд... А што рабiць далей?

— Сапраўды, лякарстваў вы «паспрабавалi» шмат. Колькi ж вам гадоў?

— Ой, шэсцьдзесят восем!

— Няшмат, але ж i нямала. Разумееце, цяпер няма аднаго нейкага лякарства, якое б можна было прыняць i пра ўсё забыцца... Суставы пазношвалiся, храсткi сцерлiся i трэба прызвычаiцца жыць з гэтай хваробай. Важна, каб боль быў як мага меншым... Патрэбны вам зараз палачка падчас руху, лякарствы, што змяншаюць боль. Усё тое, што вы пералiчылi, — патрэбна. Аднак з гэтых лякарстваў трэба выбраць тыя, якiя вам дапамагаюць найбольш. I iх неабходна прымаць. Плюс цяпло для суставаў: награванне, нацiранне...

— А цi можна пайсцi на лазернае лячэнне?

— Можна, шкоды не будзе, але цi дапаможа, адзiн Бог ведае... Адным дапамагае, iншым — не: усё залежыць ад таго, наколькi ў суставах адбылiся яўныя змяненнi. Ёсць лякарствы i больш дарагiя: структум, дона — па аднаму парашку ў дзень на працягу трох месяцаў.

— Патурбавалi вас з Навагрудка. У мамы артроз тазасцегнавога сустава, ёй 72 гады. Балiць вельмi i вельмi моцна... Скажыце, як можна аблегчыць боль? Чулi, што ёсць нейкiя ўколы, аднак якiя канкрэтна — не ведаем. Што б маглi параiць вы, паважаны Мiкалай Фёдаравiч?

— Уколы ў тазасцегнавы сустаў не ўводзяць: робяць гэта ў каленныя суставы.

— А што рабiць, калi ў яе яшчэ i дыябет?

— Нiхто не возьмецца рабiць вашай маме i аперацыю, калi ў яе ёсць дыябет. Выйсце адно — прыём абязбольваючых лякарстваў.

— Якiх iменна?

— Трэба падбiраць тыя, што найбольш прымальныя для яе арганiзма. Пачынаючы ад дыклафенаку, дыклаберлу, гетаналу, аэрталу, нiмесулiду, мовалiсу, цэлебрэксу... Вось з гэтага пералiку i трэба знайсцi нешта тое, што прыйдзецца даспадобы. Калi ж болi моцныя, можна па рэцэпту набыць трамадол — вечарам прымаць па адной таблетцы.

— Ала Вiкенцьеўна з Мiнска. У мяне артроз тазасцегнавых i каленных суставаў. Вось ужо 15 гадоў «сяджу» на дыкланаку. Цяпер i ён ужо не дапамагае... Што б вы параiлi мне, паважаны Мiкалай Фёдаравiч?

— Першае, дарагая Ала Вiкенцьеўна, iсцi да артапедаў-траўматолагаў i станавiцца на чаргу на аперацыю...

— Я стаю ўжо ў 6-й бальнiцы...

— I калi яна будзе?

— Чарга падышла яшчэ летась, але мы адклалi яе на сёлетнюю восень. Хацела таксама пахудзець: скiнула ажно 10 кiлаграмаў. Хацела б i яшчэ столькi... А на чарзе я засталася.

— Iншага выйсця ў вас няма. Тазасцегнавыя суставы вам трэба мяняць: гэта яны даюць боль i абмяжоўваюць дзеяннi чалавека. А пакуль што прымайце абязбольваючыя таблеткi: мовалiс, цэлебрэкс, аэртал, кетанал-рэтад...

«Прамую лiнiю» падрыхтаваў i правёў Анатоль МЯСНIКОЎ.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў нашай газеты адказвае доктар медыцынскiх навук, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Мiкал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика