21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладзечанскі хлеб

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны раз, бываючы ў гэтым прыгожым i гасцiнным горадзе, мы, дзе б нi былi: у райвыканкаме, рэдакцыi «Маладзечанскай газеты», у тым цi iншым працоўным калектыве, нават прама на вулiцы абавязкова цiкавiмся калi не набыткамi калектыву мясцовага хлебазавода, дык ягонай прадукцыяй... I заўсёды чуем шчырыя водгукi аб людзях, якiя там працуюць, прыемныя ўражаннi аб маладзечанскiм хлебе. Нашы суразмоўцы так i кажуць: наш хлеб — самы лепшы i якасны ў краiне!



... Калi мы сказалi аб гэтым дырэктару хлебазавода Мiкалаю Аскiрку, той не хаваў задавальнення:

— Што ж, можа тое так i ёсць. Аднак нас гэта не павiнна супакойваць. Бо рэзерваў i магчымасцяў ёсць яшчэ вельмi i вельмi многа...

У шафах у дырэктарскiм кабiнеце — узнагароды i дыпломы, атрыманыя прадпрыемствам толькi за апошнi год. Сярод iх — залаты, сярэбраны i бронзавы медалi мiжнароднай Маскоўскай выстаўкi; 3 залатыя, 2 сярэбраныя i адна бронзавая ўзнагароды другога Рэспублiканскага форуму «Хлебная справа Беларусi-2005». Яны — асобная гордасць i гонар калектыву. Насамрэч: столькi медалёў на такiх прэстыжных штогадовых спецыялiзаваных форумах, наколькi нам вядома, не атрымаў нiводзiн хлебазавод! Дык у чым жа сакрэты поспехаў?

Расказвае дырэктар Маладзечанскага хлебазавода Мiкалай АСКIРКА:

— Гiсторыя Маладзечанскага хлебазавода пачынаецца з 1944 года, калi ў жнiўнi, адразу пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, пад хлебапякарню было прыстасавана адно са складскiх памяшканняў. Сёння завод — адзiн з фiлiялаў рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства «Барысаўхлебпрам». Сучаснае прадпрыемства, якое выпускае ў суткi да 30 тон хлебабулачных вырабаў i 400 кiлаграмаў кандытарскiх вырабаў. Хлебабулачнай прадукцыяй мы забяспечваем увесь маладзечанскi рэгiён, аднак нашы вырабы з вялiкiм задавальненнем набываюць i далёка за яго межамi: напрыклад, у Маскоўскай i Смаленскай абласцях, у паўночнай Расiйскай сталiцы — Санкт-Пецярбургу.

— Мiкалай Васiльевiч! Хлеб i булачныя вырабы — прадукцыя вельмi патрэбная i, разам з тым, спецыфiчная. Тэрмiны рэалiзацыi яе невялiкiя, абмежаваныя...

— Так, сёння нашы аб’ёмы недастатковыя, у тым лiку i той прадукцыi, што вывозiм за межы рэспублiкi. Таму нашымi галоўнымi клопатамi з’яўляецца пастаяннае ўдасканаленне вытворчасцi, павелiчэнне тэрмiнаў рэалiзацыi хлеба. Задача пры гэтым адна: прадукцыя павiнна даходзiць да спажыўца свежай, у добрым выглядзе з тым, каб яна была канкурэнтаздольнай на спажывецкiм рынку.

— Неад’емнай часткай канкурэнтаздольнасцi любой прадукцыi з’яўляюцца якасць i цана...

— Якасць хлеба сёння найперш вызначаецца якасцю мукi. Яе нам пастаўляе Маладзечанскi камбiнат хлебапрадуктаў. Да iх пытанняў у нас, дзякуй богу, няма. Як i няма прэтэнзiй да нашай прадукцыi ўвогуле.

— Мiкалай Васiльевiч! А як спрацаваў калектыў Маладзечанскага хлебазавода па вынiках дзевяцi месяцаў гэтага года?

— Усе тэхнiка-эканамiчныя паказчыкi выкананы. Рост таварнай прадукцыi склаў 107,9 працэнта, столькi ж — рост выпуску тавараў народнага спажывання. Важным паказчыкам для нас з’яўляецца зараз узровень рэалiзаванай прадукцыi. З пачатку сёлетняга года ён склаў на прадпрыемстве 101,8 працэнта. Калi казаць у рэальным выражэннi, дык за 9 месяцаў мы рэалiзавалi хлебабулачных i кандытарскiх вырабаў на 138 тон больш, чым за адпаведны перыяд 2005 года.

— У аснове новых працоўных набыткаў заўсёды ёсць пэўныя складовыя. За кошт чаго выйшаў на чарговыя вышынi калектыў вашага прадпрыемства?

— Гэтых складовых, вядома ж, некалькi. Тут i павышэнне тэхналагiчнай дысцыплiны, i паляпшэнне якасцi прадукцыi, i рост квалiфiкацыi кадраў, i, безумоўна, адносiны работнiкаў да выканання сваiх непасрэдных службовых i вытворчых абавязкаў.

— Калi ласка, больш падрабязней пра гэта...

— Першае, што мы зрабiлi, ажыццявiлi пэўныя арганiзацыйныя мерапрыемствы. Для таго, каб наша прадукцыя паступала да спажыўца ў самым свежым выглядзе, завод перайшоў на выпуск яе ў начны час. Так што ўжо ранiцай хлеб i булачныя вырабы паступаюць у гандаль свежымi i, што таксама надзвычай важна, у поўным асартыменце. Паляпшэнню якасцi ў вялiкай ступенi паспрыяла правядзенне мадэрнiзацыi дзеючага абсталявання, увядзенне ў рэцэптуру вырабаў новых натуральных дабавак. Хачу таксама адзначыць i той факт, што i кiраўнiцтва прадпрыемства, i самi iнжынерна-тэхнiчныя работнiкi i служачыя пастаянна iмкнуцца да павышэння квалiфiкацыi.

Усё гэта i паспрыяла таму, што ў лiпенi гэтага года прадпрыемства было сертыфiкавана на мiжнародны стандарт «ИССО—СТБ—9001—2001».

— Наколькi мы зразумелi, сёння, як i раней, усё вырашалi i вырашаюць кадры. Цi не так?

— Абсалютна так. Сёння на заво- дзе няма дублiравання структурных падраздзяленняў, кожны спецыялiст i рабочы ведае, калi i чым займацца, што, як вы правiльна адзначылi, i паспрыяла павелiчэнню вытворчых паказчыкаў i паляпшэнню якасцi хлебабулачных i кандытарскiх вырабаў.

Колькасны састаў Маладзечанскага хлебазавода складае 262 работнiкi. Узоры адносiнаў да сваёй справы штодзённа паказваюць начальнiк вытворча-тэхналагiчнай лабараторыi Ганна Мiкалаеўна Грышкевiч, начальнiкi булачнага i хлебнага участкаў Iрына Iванаўна Каранеўская i Мiраслава Iванаўна Лапуць, вядучы iнжынер-механiк Сяргей Валер’евiч Гiль, вядучы iнжынер-энергетык Аляксандр Валянцiнавiч Гарановiч, начальнiк кацельнi — майстар па цеплавой i газавай гаспадарцы Барыс Мiкалаевiч Леановiч... Усе яны высокаквалiфiкаваныя i вопытныя спецыялiсты, кожны дзень i кожную хвiлiну перажываюць за справы на заводзе, таму i даручаныя iм вытворчыя падраздзяленнi працуюць рытмiчна, зладжана, без збояў.

Кадравы патэнцыял прадпрыемства стабiльны ўжо на працягу многiх гадоў. Па-першае, у нас ёсць выбар: сёння ў Маладзечне дзве навучальныя ўстановы — прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча № 135 i мясцовы каледж рыхтуюць спецыялiстаў менавiта для хлебабулачнай прамысловасцi: пекараў, кандытараў, тэхнiкаў-тэхнолагаў хлебапякарнай i макароннай вытворчасцяў. Па-другое, не сакрэт: як кажуць, трымае людзей, натхняе на сумленную працу i заработная плата, якая сёння на прадпрыемстве складае ў сярэднiм 645 тысяч рублёў.

— Мiкалай Васiльевiч! У рабоце любога вытворчага калектыву немалаважным фактарам з’яўляюцца яго ўзаемаадносiны з вышэйстаячымi органамi кiравання...

— Зразумеў вас. Дзякуй богу, у нас праблем ва ўзаемаадносiнах i з кiраўнiцтвам Маладзечанскага райвыканкама, i з рэспублiканскiм вытворчым унiтарным прадпрыемствам «Барысаўхлебпрам» няма. У iх мы заўсёды знаходзiм разуменне i падтрымку, за што, вядома ж, шчыра ўдзячны! Без узаемных кантактаў у нашай дзейнасцi было б вельмi i вельмi шмат агрэхаў...

— Нявырашаныя пакуль што пытаннi ёсць?

— Натуральна, я буду, так бы мовiць, няправiльна зразуметым, калi скажу, што iх няма. Любая вытворчасць — той жа жывы арганiзм, якi штодзённа патрабуе не толькi ўвагi, але i клопатаў. Ужо зараз вядзецца замена печаў на больш эканомныя. Нас чакае вельмi сур’ёзная i адказная мадэрнiзацыя i расшырэнне дзеючай тэхналогii па вытворчасцi кандытарскiх вырабаў i дробнаштучнай прадукцыi; расшырэнне тэхнiчнай базы па пакоўцы i фасоўцы хлебабулачных вырабаў... Вялiкiя надзеi ўскладаем на дзейнасць створанага сёлета сектара маркетынгу i збыту прадукцыi, якi павiнен паспрыяць вывучэнню попыту на нашу прадукцыю i наогул развiццю вытворчасцi ў цэлым. Маем намер ужо ў самы блiжэйшы час пашырыць уласную гандлёвую сетку, папоўнiць свой жа аўтатранспартны парк па дастаўцы вырабаў непасрэдна ў гандлёвую сетку...

— А наогул, — сказаў напрыканцы нашай гутаркi дырэктар хлебазавода, — калi будзеце рыхтаваць падборку з нашага прадпрыемства, яшчэ раз угледзьцеся ў твары нашых работнiкаў. I вы пераканаецеся, якiя прыгожыя людзi выпякаюць Яго Вялiкасць Хлеб!

Мы ўпэўнены: пераканаюцца ў гэтым i чытачы нашай газеты!

Анатоль МЯСНIКОЎ,

Яўген ПЯСЕЦКI (фота).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны раз, бываючы ў гэтым прыгожым i гасцiнным горадзе, мы, дзе б нi былi: у райвыканкаме, рэдакцыi «Маладзечанскай газеты», у тым цi iншым працоўным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика