Iнцыдэнт ля мяжы ў Думарышках
У Браслаўскi РАУС камандзiр пагранiчнай заставы паведамiў, што да пагранiчнiкаў звярнулася па дапамогу 74-гадовая пенсiянерка, якая скардзiлася, што ў яе незакрыты дом у вёсцы Думарышкi-2 увечары зайшлi два чалавекi, на галовах якiх былi маскi з панчохi, i пад пагрозай прымянення насiлля забралi 50 тысяч рублёў. У хаце ў гэты момант знаходзiлася i дачка пенсiянеркi, iнвалiд 2 групы.
Следчай аператыўнай групай было высветлена, што гэтае злачынства — справа рук жыхара вёскi Апанасiшкi i яго брата, 1989 i 1987 гадоў нараджэння адпаведна. Аляксандр ПУКШАНСКI. ДАРАГIЯ МАБIЛЬНIКI У поле зроку супрацоўнiкаў Баранавiцкай мiлiцыi трапiў iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi гандляваў мабiльнымi тэлефонамi. Высветлiлася, што на iх рэалiзацыю ён не мае дазволу. Канфiскавана 67 мабiльнiкаў на агульную суму звыш 15 млн рублёў. Сымон СВIСТУНОВIЧ. СКРАЛI БЕНЗIН У «НАФТАНА» Супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Вiцебскай вобласцi затрымалi вадзiцеля прадпрыемства «Нафтазаводмантаж» i слесара ААТ «Нафтан». Яны падазраюцца ў крадзяжы 450 лiтраў бензiну «А-92» праз урэзку ў прадуктаправод «Нафтана». Абодва — жыхары Наваполацка. Падлiчаны кошт скрадзенага бензiну — 720 тысяч рублёў. Цяпер iх могуць пазбавiць волi на тэрмiн да 4 гадоў. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Браслаўскi РАУС камандзiр пагранiчнай заставы паведамiў, што да пагранiчнiкаў звярнулася па дапамогу 74-гадовая пенсiянерка, якая скардзiлася, што ў
|
|