Мiльёны зароблены незаконна
Iгар ГРЫШЫН
Выкарыстаўшы бланкi з пячаткамi i рэквiзiты лжэпрадпрымальнiцкiх структур, прайдзiсвет разжыўся на вялiкiя грошы.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, гэты грамадзянiн, якi не зарэгiстраваны ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, наладзiў даходны бiзнэс: пад «вывескай» маскоўскiх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю ён рэалiзаваў асiповiцкаму СП сыравiну для вытворчасцi шакаладнай глазуры ў абмен на прадукцыю прадпрыемства. З лiстапада 2003-га па жнiвень 2005 года яму ўдалося атрымаць даход на суму 237,5 мiльёна рублёў. Асiповiцкiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Магiлёўскай вобласцi ў адносiнах да прадпрымальнай асобы ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкарыстаўшы бланкi з пячаткамi i рэквiзiты лжэпрадпрымальнiцкiх структур, прайдзiсвет разжыўся на вялiкiя грошы
|
|