Ракеты ляжалi ў радок. Іх было 22...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Рэха вайны Iншым разам так званыя чорныя капальнiкi выяўляюць такiя знаходкi, ад якiх iм становiцца не па сабе. Якраз аб такiм выпадку нам паведамiла прэс-група ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi.Недалёка ад вёскi Мiхалькi Гомельскага раёна яны «прашчупвалi» металадэтэктарам старую артылерыйскую пазiцыю немцаў. Прыбор засведчыў вялiкае скапленне металу, i, калi быў зняты верхнi слой зямлi, шукальнiкi ўбачылi снарады. Аб небяспечнай знаходцы даведалiся члены ваенна-патрыятычнага клуба «Гонар» i, у сваю чаргу, паведамiлi аб ёй упраўленню КДБ. Чэкiсты сумесна з сапёрамi ўстанавiлi, што 22 знойдзеныя рэактыўныя снарады да нямецкага шасцiствольнага мiнамёта калiбрам 158 мiлiметраў былi выкладзены на зямлю для падрыхтоўкi стральбы. Пэўна, у гэты момант нямецкi разлiк быў накрыты агнём савецкай артылерыi. Небяспека ад знойдзеных боепрыпасаў была сапраўды вялiкай, бо ракеты вагой да 45 кг былi ў поўнасцю падрыхтаваным стане. Штатная дальнасць iх палёту — да 10 кiламетраў, зарад — да 3 кiлаграмаў тратылу, а радыус разлёту асколкаў — да кiламетра. Знойдзеныя снарады плануецца знiшчыць тут жа, на месцы. Трэба зазначыць, што ў вынiку прафiлактычнай работы, якая праводзiцца, капальнiкi-нелегалы аддаюць перавагу супрацоўнiцтву з праваахоўнымi органамi, калi знаходзяць нешта асаблiва небяспечнае. Вялiкую дапамогу аказваюць i члены вышэйзгаданага клуба «Гонар». Так, з пачатку года дзякуючы гэтаму было абясшкоджана звыш 1300 выбухованебяспечных прадметаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iншым разам так званыя чорныя капальнiкi выяўляюць такiя знаходкi, ад якiх iм становiцца не па сабе
|
|