21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магiлёўскi аблсавет зацвердзiў праграмы эканамiчнага i культурнага развiцця рэгiёна

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Праграмны момант

Пазачарговая 19-я сесiя Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў прыняла дзве важныя праграмы: сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады i развiцця i захавання культуры да 2010 года.

Новая сацыяльна-эканамiчная праграма накiравана на далейшае павелiчэнне ўзроўню i якасцi жыцця насельнiцтва, падкрэслiў з трыбуны сесii старшыня камiтэта па эканомiцы Магiлёўскага аблвыканкама Мiкалай Дудзiнскi. Яе мэты: павышэнне рэальных даходаў людзей, знiжэнне ўзроўню беспрацоўя, паляпшэнне якасных параметраў эканомiкi.

Асноўныя эканамiчныя паказчыкi, паводле праграмы, у 2010 годзе павiнны быць у сярэднiм напалову большымi ў параўнан-нi з узроўнем мiнулага года. Аб’ём iнвестыцый плануецца павялiчыць у 2 разы. На Магiлёўшчыне будуць створаны 164 аграгарадкi, а тэмпы будаўнiцтва новага жылля павiнны забяспечыць паказчык у 25 квадратных метраў у разлiку на аднаго жыхара вобласцi. Да канца новай пяцiгодкi плануецца павелiчэнне рэальнай заработнай платы на 52—58 працэнтаў да ўзроўню 2005 года. А ўзровень беспрацоўя не павiнен быць вышэйшым за 1,8—2 працэнты.

Мiкалай Дудзiнскi назваў новыя прагнозныя параметры дастаткова напружанымi: «Яны вышэйшыя, чым у мiнулай пяцiгодцы, але цалкам выконваемыя». Дэпутаты прагаласавалi за прыняцце праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Магiлёўшчыны аднагалосна.

Не выклiкала пярэчанняў у дэпутатаў i праграма захавання i развiцця культурнай сферы. Яна складаецца з некалькiх раздзелаў. Па-першае, гэта рэстаўрацыя шэрагу важнейшых гiсторыка-культурных помнiкаў Магiлёўскай вобласцi: Палаца Пацёмкiна ў Крычаве, помнiка ў гонар перамогi рускiх войскаў над шведамi ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна, палаца-паркавых ансамбляў у пасёлку Жылiчы Кiраўскага раёна i ў вёсцы Грудзiнаўка Быхаўскага раёна, Успенскага манастыра ў мястэчку Пустынкi Мсцiслаўскага раёна i Бабруйскай крэпасцi. Прывядзенне ў парадак гэтай спадчыны звязваюць з развiццём новых турыстычных маршрутаў па Магiлёўшчыне.

Культурная праграма прадугледжвае капм’ютарызацыю музейнай справы i бiблiятэк, абнаўленне iх фондаў i экспазiцый. У бiблiятэках павiнен з’явiцца Iнтэрнэт, а ў Слаўгарадскiм i Глускiм раёнах адкрыюцца новыя музеi. У новай пяцiгодцы адбудзецца рэфармаванне сельскай клубнай сiстэмы i адкрыецца больш за сотню фiларманiчных пляцовак для выступленняў артыстаў эстрады i тэатра. Мiжнародныя культурныя праекты на Магiлёўшчыне будуць развiвацца i далей.

Таксама на сесii Магiлёўскага абласнога Савета была створана камiсiя па забеспячэнню правоў ахвяр палiтычных рэпрэсiй у 1920—1980-я гады i ўвекавечанню iх памяцi. Старшыня аблсавета Уладзiмiр Панцюхоў зазначыў, што калiсьцi такая камiсiя працавала, але яе дзейнасць у 2001 годзе была прыпынена. Цяпер зноў у органы ўлады сталi звяртацца грамадзяне з лiстамi i прапановамi. Таму пасля звароту ў Канстытуцыйны Суд вырашана аднавiць работу камiсii, якая i будзе займацца справамi ахвяраў палiтычных рэпрэсiй савецкiх часоў.

Наступная сесiя абласнога Савета адбудзецца ў снежнi i будзе апошняй у гэтым склiканнi. Напярэдаднi новых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутаты зацвердзяць прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця i бюджэт Магiлёўскай вобласцi на наступны, 2007, год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазачарговая 19-я сесiя Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў прыняла дзве важныя праграмы: сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады i разв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика