21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святлана Герасiмовiч: «Не спадзявайцеся «адседзецца» ў Савеце. Не той час»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Святлана Мiхайлаўна Герасiмовiч — чалавек надзвычай заняты. Яна з’яўляецца намеснiкам старшынi Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў i адначасова ўзначальвае галоўнае ўпраўленне арганiзацыйна-кадравай работы Мiнаблвыканкама. Але на беспакойную працу «чыноўнiка» не скардзiцца. Наадварот — пастаянныя сустрэчы з людзьмi, неабходнасць вырашаць iх праблемы, штодзённае знаходжанне ў эпiцэнтры падзей абласнога i рэспублiканскага маштабу, паводле яе слоў, не толькi не забiраюць сiлы, а, наадварот, падпiтваюць энергiяй.

На iнтэрв’ю нашай газеце Святлана Мiхайлаўна пагадзiлася адразу: «Мне ёсць што сказаць аб ролi i значэннi Саветаў». I сказала. Шчыра, адкрыта, нераўнадушна. Не прыхарошваючы тое, што пакуль не атрымалася, i не прынiжаючы тое, чым па-сапраўднаму можна ганарыцца.

— Святлана Мiхайлаўна, за апошнiя два гады работа сiстэмы органаў мясцовага кiравання i самакiравання вобласцi значна змянiлася. З чым гэта звязана? I чым, на ваш погляд, павiнны займацца сёння мясцовыя Саветы дэпутатаў?

— У першую чаргу перамены звязаны з узрастаннем патрабаванняў да работы органаў мясцовага кiравання i самакiравання. У якасцi прыкладу магу прывесцi прыняцце праграмы адраджэння вёскi, дзе прадугледжана будаўнiцтва аграгарадкоў. Адказнасць за гэта ўскладзена на мясцовыя выканаўчыя камiтэты. Тут, канешне, не маецца на ўвазе, што Саветы самi ўсё павiнны будаваць. Але арганiзаваць гэту работу, знайсцi людзей, пракантраляваць усё ад пачатку i да канца — гэта i iх, дэпутатаў, задача. Вось часам даводзiцца чуць разважаннi: маўляў, можа, дэпутаты непатрэбныя?.. Але замены iм я не бачу. Хто запоўнiць гэту нiшу? Сёння iдзе падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы, i ў сувязi з гэтым хацелася б, каб у дэпутаты прыйшлi людзi, настроеныя працаваць: i вёску адраджаць, i аграгарадкi будаваць, i з выбаршчыкамi працаваць. Работы ў дэпутата, калi сур’ёзна ставiцца да сваiх абавязкаў, вышэй галавы. Так, праграма адраджэння вёскi ёсць. Але гэта не азначае, што зараз з рэспублiканскага цi абласнога бюджэтаў туды абрынецца фiнансавы дождж. Сродкi дастаткова абмежаваныя, таму дэпутатам на месцах неабходна адшукаць магчымасцi, каб зрабiць будаўнiцтва тых жа аграгарадкоў больш танным, паглядзець, што можна абуладкаваць сваiмi сiламi, тую ж моладзь падключыць.

Я сваю маладосць успамiнаю... Было шмат цяжкасцяў, але мы заўсёды ведалi, што можам дапамагчы, i нiколi не думалi аб тым, цi заплацяць нам за пазаўрочную работу... Таму i сёння сваiмi сiламi можна i звалку лiквiдаваць, i агароджу паставiць, i старому чалавеку дапамагчы пустазелле абкасiць.

— Некаторыя сельсаветы па шэрагу раёнаў аб’ядноўваюцца. У сувязi з чым гэта робiцца i цi ўлiчваюцца падчас падобных рэарганiзацый пажаданнi самiх вяскоўцаў?

— У апошнiя гады вёска нiбыта перажывае другое нараджэнне — у сувязi з гэтым паўстае i неабходнасць рэарганiзацый, аб’яднання i ўмацавання гаспадарак i тэрыторый. Ну, не павiнны быць два сельскiя Саветы на адну гаспадарку. Таму i пачалi iх узбуйняць, аб’ядноўваць — у Мiнскiм раёне, у Лагойскiм, у Любанскiм... Рабiлi гэта вельмi асцярожна, вывучалi спачатку меркаваннi людзей, праводзiлi сходы, днi iнфармавання. Лiтаральна ў кожнай вёсцы з кожным чалавекам мясцовыя ўлады перагаварылi, патлумачылi, што дасць аб’яднанне сельсаветаў, атрымалi згоду. Безумоўна, лепш, калi пэўны старшыня гаспадаркi працуе з пэўным старшынёй сельскага Савета, а не з некалькiмi. У Савеце ж грошай няшмат, i яму патрэбна канкрэтная дапамога. Навошта ж яе распыляць, калi можна накiраваць на адзiн — узбуйнены — сельсавет? Так працаваць лягчэй, праблемы лягчэй вырашаць.

— Мы загаварылi пра грошы... Некаторыя нашы фiнансiсты лiчаць: а навошта сельвыканкамам грошы? Яны, маўляў, улада, дык няхай выкарыстоўваюць свае ўладныя паўнамоцтвы i такiм чынам вырашаюць пытаннi.

— Сельвыканкамы павiнны мець магчымасць распараджацца пэўнымi грашовымi сродкамi для выканання работ па добраўпарадкаванню i аказанню дапамогi грамадзянам. Для рэалiзацыi многiх патрабаванняў, праграм i праектаў, якiя ўскладзены на пасялковыя i сельскiя выканаўчыя камiтэты, неабходна дадатковае фiнансаванне з раённага бюджэту, магчымасць самастойна асвойваць грашовыя сродкi. У бюджэты пассельвыканкамаў на 2006 год закладзена фiнансаванне толькi на выплату заработнай платы супрацоўнiкам i нязначныя сродкi на добраўпарадкаванне. А неабходна ж планаваць i закладваць грошы на ўтрыманне аргтэхнiкi, будынка i прылеглай тэрыторыi, могiлак, пляцовак для часовага складзiравання смецця, вясковых вулiц i дарог, якiя вядуць да могiлак i iншых пахаванняў. Грошы патрэбны на знос пустуючых будынкаў, на рамонт грамадскiх калодзежаў i гэтак далей.

Важна, каб яшчэ да размеркавання бюджэту старшыня райсавета разам са старшынямi сельскiх Саветаў дакладна вызначылi, пралiчылi, колькi канкрэтна неабходна грошай на тое ж асвятленне, колькi — на ўборку смецця, колькi — на абкос тэрыторыi. I так — па кожнаму Савету. Каб на адпаведным пасяджэннi райвыканкама можна было ўносiць канкрэтныя прапановы: вось гэта нам крайне неабходна, а гэта мы можам зрабiць цi зарабiць самi.

Не адкрыю вялiкi сакрэт, калi скажу, што не ўсё ў сельсавеце залежыць ад грошай. Iншаму i грошы дасi — а толку, парадку не дачакаешся. Таму што «галава» сельсавета, я маю на ўвазе старшыню, дрэнна працуе... Вельмi многае ў Савеце залежыць ад асобы старшынi.

— У сувязi з гэтым даўно хацела спытаць... Фiнансавыя ўмовы ў сельскiх Саветаў (ва ўсякiм выпадку, у межах пэўнага раёна) падобныя, але ж адны сельсаветы выглядаюць як карцiнкi, а iншыя... мякка кажучы, не дацягваюць.

— Заўважце, выглядаюць як карцiнкi, маючы мiзэрныя грошы... Вёскi там добраўпарадкаваны, агароджы пастаўлены, дамы пафарбаваны... Усё гэта — вынiк добра наладжанай старшынёй Савета работы.

Сёння як нiколi маюць значэнне яго эрудыцыя, адукацыя, вопыт кiраўнiцкай дзейнасцi, асабiстыя якасцi... Калi ён здолеў сваiх дэпутатаў, кiраўнiкоў гаспадарак i прадпрыемстваў аб’яднаць агульнай iдэяй, вынiк не прымусiць доўга чакаць. Звёны гэтага ланцужка павiнны быць узаемазвязаны. Таму казаць, што сёння ўсё залежыць ад грошай, i спадзявацца, што грошы ўсё за цябе зробяць, вырашаць — не зусiм карэктна. Прывяду ў якасцi прыкладу Валожынскi раён.

За апошнiя некалькi гадоў раённыя ўлады так накiравалi насельнiцтва на добраўпарадкаванне, што горад Валожын сёння мае сапраўды еўрапейскi выгляд. А паглядзiце на iх сельсаветы — Ракаўскi, Iвянецкi... Iм што, нейкiя «вялiкiя грошы» перападаюць? Ды не, такiя ж, як i iншым. А на населеныя пункты прыемна глядзець, душа радуецца. У чым сакрэт? У асобах кiраўнiкоў кожнага з гэтых Саветаў, якiя здолелi арганiзаваць насельнiцтва на стварэнне i падтрымку чысцiнi i прыгажосцi.

I такiх прыкладаў шмат. Але хацелася б, каб i статус старшынi сельскага Савета быў больш высокiм, калi патрабаваннi ў адносiнах да яго самога так узраслi.

— У адпаведнасцi з Законам «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi» правоў i паўнамоцтваў у старшынi Савета, здаецца, i так дастаткова...

— Але сапраўднага механiзма iх рэалiзацыi няма... На практыцы назiраецца дакладная залежнасць стану спраў у сельсавеце ад мiжасабовых адносiнаў старшынi сельвыканкама i кiраўнiка сельгаспрадпрыемства... Больш прынцыповае i жорсткае стаўленне, прымяненне кiраўнiком Савета ўладных паўнамоцтваў у адносiнах да кiраўнiкоў гаспадарак, якiя маюць у сваiм распараджэннi тэхнiку, людзей i фiнансавыя сродкi, потым не заўсёды станоўча адбiваецца на рашэннi надзённых праблем насельнiцтва. Спадзяюся, што важным крокам да змены гэтага становiшча будзе падрыхтаваны i адпрацаваны праект Указа Прэзiдэнта, у якiм выкладзена новае Палажэнне аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта. Хацелася б, каб у адпаведнасцi з гэтым дакументам са старшынёй сельскага Савета абавязкова ўзгаднялiся кадры кiраўнiкоў прадпрыемстваў, што знаходзяцца на дадзенай тэрыторыi... Упэўнена, што такiя меры дазволiлi б павысiць статус старшынi Савета пярвiчнага ўзроўню.

— Зараз на слыху словазлучэнне «сацыяльныя стандарты». Многiя рапартуюць аб iх выкананнi — колькасцi адрамантаваных дарог, пабудаваных школ, клубаў, ФАПаў... А потым высвятляецца, што ў клубе холадна, работнiкi зiмой у палiто сядзяць. А комплексны прыёмны пункт аказвае рытуальныя i цырульнiцкiя паслугi ў адным пакоi...

— Было б нават дзiўна, каб усё адразу стала iдэальна. Лямпачкi — i тыя перагараюць, iх трэба замяняць, за асвятленне плацiць, дагаворы заключаць. Гэта няпроста. I з бытавым абслугоўваннем складана. За гады «перабудовы» яго парадкам развалiлi, але цяпер многае робiцца па аднаўленню. Гаворыце, холадна ў памяшканнi? Значыць, каб было цёпла, трэба працаваць i раёну, i адпаведнай вобласцi, кантраляваць сiтуацыю.

У нас у вобласцi мы пастаянна заслухоўваем на пасяджэннях выканкама i прэзiдыума аблсавета справаздачы аб тым, як укараняюцца стандарты, як кантралюецца гэты працэс, што зроблена, што не зроблена, чаму.

Трымаем на кантролi работу ўсiх структурных падраздзяленняў у гэтым накiрунку: i сувязь, i энерганагляд, i водазабеспячэнне, i жыллёва-камунальную гаспадарку... Калi пэўныя пытаннi не вырашаюцца — прымаем i караючыя меры. Некаторыя нават пасты пакiдаюць, калi сваю службу дрэнна нясуць.

Стандарты распрацаваны не толькi па кожнаму раёну, але i па кожнаму сельскаму Савету, па кожнай вёсцы. I старшынi Савета неабходна ўсё трымаць на кантролi. Але — i я заўсёды гэта паўтараю — адзiн ён усё не зробiць, неабходна ўзаемадзейнiчаць з iншымi службамi. Калi не атрымлiваецца — запрашаць адказных асоб на пасяджэннi сельвыканкама, заслухоўваць. I гэта не дапамагае — выходзiць на раён, на больш высокiя iнстанцыi. Сёння пытанне ўкаранення стандартаў вельмi строга кантралюецца з боку аблвыканкама. Стандарты ўкаранiлi, цяпер працуем над iх якасцю. Напрыклад, тыя ж самыя КУПы — камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы — ствараюцца для таго, каб здымаць частку праблем з вясковых жыхароў.

— Тады чаму многiя сельвыканкамы так баяцца КУПаў?

— Далёка не ўсе баяцца — структуры ж гэтыя iснуюць. Каб стварыць КУП, неабходны арганiзатарскiя здольнасцi, правiльны падыход да падбору кадраў. Спачатку — знайсцi вартага кiраўнiка КУПа. (Не старшыня ж Савета павiнен узначальваць гэта прадпрыемства, а асобны чалавек.) Потым — укамплектаваць прадпрыемства сродкамi i тэхнiкай, вызначыцца, дзе гэта тэхнiка будзе размяшчацца, хто будзе на ёй працаваць... Мы не патрабуем ад старшынь сельскiх Саветаў браць усю гэту работу толькi на сябе. Галоўнае для iх — вызначыцца з пачатковым этапам, арганiзацыйным. Тым больш што ў Мiнскай вобласцi раёны для арганiзацыi КУПаў выдзяляюць пачатковы капiтал, а гаспадаркi перадаюць у карыстанне неабходную тэхнiку. Толькi займайся!.. Ды i людзi чакаюць, iм трэба дапамагаць, участкi апрацоўваць, палiва падвозiць. Калi не сельскi Савет гэта зробiць, дык хто? Дарэчы, у гэтым накiрунку шмат робiцца ў Любанскiм, Мiнскiм, Слуцкiм i iншых раёнах.

Так, КУПы пакуль непрыбытковыя, бо абслугоўваюць у асноўным ветэранаў, iнвалiдаў. Але ж мы толькi на пачатку шляху. Для таго каб зарабляць грошы цi хоць бы выйсцi на самаакупнасць, неабходны змяненнi ў сiстэме падаткаабкладання, i яны чакаюцца ў новым годзе...

— Сёння мы гаворым, што ўлада павiнна павярнуцца да чалавека тварам, а па кожнаму звароту грамадзян неабходна прыняць рашэнне... У адной з вёсак Дзяржынскага раёна людзi скардзяцца на недапушчальны стан дарогi i бяздзейнасць у гэтай сiтуацыi старшынi сельвыканкама. А старшыня сельвыканкама цэлы месяц намагаецца «выбiць» у раёне грэйдэр. I не можа! У чым жа яго вiна?

— Трэба ўмець дамаўляцца, умець кантактаваць з усiмi ўзроўнямi ўлады. Гэта тым больш датычыцца старшынь, якiя працуюць не першы год. Але, па вялiкаму рахунку, неабходны механiзм, пра якi я гаварыла. Тут маюцца на ўвазе i фiнансавая самастойнасць, i кадравы патэнцыял, i дэпутацкiя льготы, да якiх, напэўна, трэба было б вярнуцца. Словам, менш залежнасцi i больш магчымасцяў самiм вырашаць пытаннi. Але адсутнасць такога механiзма ўсё роўна не здымае адказнасцi з Савета за клопат аб кожным чалавеку. Можна мець мiнiмум грошай, а рабiць для людзей, для вяскоўцаў, шмат. Сельскi Савет з прычыны сваiх паўнамоцтваў абавязаны на месцы клапацiцца аб тым, каб чалавека не абышлi...

— У такiм разе, Святлана Мiхайлаўна, якiя патрабаваннi трэба прад’яўляць да патэнцыяльных дэпутатаў мясцовых Саветаў?

— Хацелася б, каб туды прыйшлi адукаваныя, нераўнадушныя, прыстойныя i адказныя людзi, якiя не думаюць, што ў Саветах можна адседзецца, цi, яшчэ лепш, адаспацца. Вось такiм тут не месца, i маё меркаванне наконт гэтага адназначнае. Перажываць трэба не толькi за зарплату, але i за работу — кажу гэта не для прыгожага слова. I яшчэ. Вельмi хацелася б, каб старшынi Саветаў усведамлялi сваю ролю ва ўмацаваннi статусу сям’i. З клопату аб сям’i, з абароны дзяцей у неўладкаваных сем’ях i трэба пачынаць. Калi мы зможам абаранiць нармальную сям’ю, стварыць для яе неабходныя ўмовы — дык яна сама i дом пабудуе, i агароджу, i тэрыторыю да ладу давядзе... Самая пiльная ўвага ў сельскiм Савеце павiнна ўдзяляцца сям’i.

На жаль, патэнцыял Саветаў (а ён, на мой погляд, вялiкi!) застаецца сёння не поўнасцю запатрабаваным. Асноўны цяжар нясе на сабе выканаўчая ўлада. Асаблiва гэта адчуваецца на пярвiчным узроўнi — у сельскiх i пасялковых Саветах, гарадскiх Саветах раённага падпарадкавання. Магчыма, таму i канкурэнцыя на выбарах у сельскiя Саветы ў мiнулыя гады была не вельмi вялiкая...

— Як вы лiчыце, людзi пойдуць на выбары ў мясцовыя Саветы? Яны зацiкаўлены ў iх вынiках?

— Так. Для нашых грамадзян увогуле характэрны адказнасць i патрыятызм (што яшчэ раз даказалi выбары Прэзiдэнта). Паглядзiце, якая добраўпарадкаваная наша краiна, наша Мiнская вобласць, колькi ў кожны раён прыйшло тэхнiкi, новых трактароў, камп’ютараў... Больш за два мiльёны тон збожжа вырасцiлi на карню — i толькi з-за надвор’я сабралi крыху менш... Людзей узнагароджваем, адзначаем, даём прэмii, граматы... А колькi жылля будуецца!.. Сапраўды, за апошнiя гады зроблена шмат, а будзе зроблена яшчэ больш. Упэўнена, што людзi прыйдуць на выбарчыя ўчасткi i прагаласуюць за сваю будучыню.

Гутарыла Наталля КАРПЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Мiхайлаўна Герасiмовiч — чалавек надзвычай заняты. Яна з’яўляецца намеснiкам старшынi Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў i адначасова ўзнача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика