21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сухi падлiк у чалавечым эквiваленце

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Агульная бяда

Днямi ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбыўся «круглы стол», прысвечаны ўзаемадзеянню органаў дзяржкiравання ў прафiлактыцы п’янства. Але, на жаль, не ўсе месцы за гэтым «сталом» былi занятыя. Не хапала якраз таго ведамства i тых асоб, якiя i маглi забяспечыць сапраўднае, не на словах, узаемадзеянне ў гэтай справе. А менавiта — Мiнiстэрства гандлю, без якога самае галоўнае пытанне так i засталося без адказу: «Да якiх часоў мы будзем павышаць тавараабарот за кошт таннага i няякаснага вiна — так званага «чарнiла»? Па сутнасцi «круглы стол» стаў не больш чым канстатацыяй змрочных фактаў, якiя з’яўляюцца наступствамi такой эканамiчнай меры. I чарговы раз прадэманстраваў, што ўсе размовы ў падобным аднабаковым рэжыме выглядаюць, мякка кажучы, няшчырымi.

Безумоўна, даступнасць алкаголю — не адзiная прычына масавага (толькi за адзiн год — 32 тысячы пастаўленых дыягназаў, а гэта вяршыня айсберга) спiвання насельнiцтва. Але яна — самая вiдавочная. Спiртныя напоi ў нас можна набыць у кожнай другой харчовай краме за зусiм невялiкiя грошы. I вось што паказальна. Мы ведаем, што ўдзельная вага рэалiзацыi алкагольных напояў у агульным аб’ёме рознiчнага тавараабароту складае апошнiя 4 гады 16 працэнтаў. Але разам з тым нiяк не можам падлiчыць, колькi ж краiна ГУБЛЯЕ з-за таго, што яе грамадзяне столькi выпiваюць вiна, гарэлкi i пiва? Я маю на ўвазе ў самым адчувальным эквiваленце — грашовым. Бо ў iншых гэта вядома, але — не ўражвае.

Што п’ём i колькi

За апошнiя дзесяць гадоў нас стала менш амаль на 400 тысяч чалавек, а таго самага «чарнiла» мы сталi пiць больш у тры разы. Калi ў 1995 годзе спажыванне вiна складала 7,2 лiтра на чалавека, то ў 2004-м яно дасягнула 30 лiтраў. Пiва за мiнулы год было прададзена на 60 працэнтаў больш, чым у 2001-м.

Два гады таму спажыванне абсалютнага алкагалю на душу насельнiцтва ў Беларусi склала 9,7 лiтра. Гэта больш, чым у нашых суседзяў: Расii (9,1), Латвii (7,9) i Польшчы (6,5) i на тры лiтры больш, чым у 1995 годзе. Фактычна беларусы п’юць больш, бо афiцыйная статыстыка не ўлiчвае алкагольныя вырабы, створаныя ў хатнiх умовах.

Да чаго гэта прыводзiць

Колькасць хворых на алкагалiзм за апошнiя 5 гадоў узрасла амаль удвая. Iмклiва расце колькасць жанчын, якiя трапiлi ў алкагольную залежнасць (за 20 гадоў амаль у сем разоў). На пачатак 2006 года дыягназ «алкагалiзм» цi «алкагольны псiхоз» мелi ў Беларусi больш за 175 тысяч чалавек.

Летась па прычынах, якiя звязаны з ужываннем алкаголю, памерла 4355 мужчын i жанчын, у абсалютнай большасцi — маладых. Гэтая страшная лiчба за два гады таксама павялiчылася ўдвая.

Але трагедыя п’янства ў тым, што яна закранае не аднаго толькi пiтушчага, але i тых, хто аказваецца з iм побач. З раскрытых сёлета злачынстваў амаль 30 тысяч здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення — практычна кожнае трэцяе. Алкаголь стаў прычынай двух трацей (!) зарэгiстраваных забойстваў, больш за палову нанесеных цяжкiх цялесных пашкоджанняў, гвалтаванняў, хулiганстваў, рабаўнiцтваў i разбойных нападаў.

Сям’я прымае ўдар першай

Органы ўнутраных спраў сёння iмкнуцца папярэдзiць злачынствы ў 6 тысячах сем’яў, дзе п’янка, скандалы, жорсткасць i насiлле сталi нормай жыцця. Работа гэта дае вынiкi, але не ўсе такiя сем’i ўдаецца ўзяць пад кантроль, i не заўсёды магчыма своечасова спынiць падзеi, якiя прыводзяць да катастрофы. Сёлета 143 сямейныя сваркi, якiя ўзнiклi за сталом, галоўным упрыгожваннем якога была бутэлька, скончылiся забойствамi i замахамi на жыццё, 273 — нанясеннем цяжкiх цялесных пашкоджанняў, 131 — менш цяжкiх цялесных пашкоджанняў.

У 2005 годзе свае бацькоўскiя правы прамянялi на кiлiшак 4600 жанчын i мужчын — на 800 больш, чым у 2000 годзе. Яшчэ 17 тысяч нядбайных бацькоў былi аштрафаваныя за ўхiленне ад выхавання дзяцей. Па сутнасцi, яны з’яўляюцца прэтэндэнтамi на пазбаўленне бацькоўскiх правоў. З 2000 па 2004 год гарэлка «забрала» мацi i тату ў 25 500 дзяцей. Гэта толькi зафiксаваныя судом выпадкi, рэальная ж лiчба непараўнальна большая. Пра гэта сведчыць iншы факт — колькасць хворых на алкагалiзм дзяцей. Зараз нарколагi назiраюць за больш чым 16 тысячамi непаўналетнiх. Больш за 12 тысяч дзяцей, якiя ў нецвярозым стане парушылi закон, знаходзяцца на ўлiку ў мiлiцыi.

Нябачная частка

Усё гэта — толькi бачная частка нашай агульнай бяды. Пра нябачную можна здагадвацца па наступных «званочках».

За 10 месяцаў 2006 года было канфiскавана звыш 486 тысяч лiтраў «нелегальнага» спiрту, 56 тысяч лiтраў лiкёра-гарэлачных вырабаў, больш за 164 тысячы лiтраў вiна, 71 тысяча лiтраў пiва на суму звыш 5 мiльярдаў рублёў. Акрамя таго, адабрана i знiшчана звыш 400 тысяч лiтраў самагонкi i брагi, лiквадавана 323 мiнi-заводы па вытворчасцi самагонкi i 2300 самагонных апаратаў.

Поспех змагання з самагонаварэннем забяспечваюць так званыя «гарачыя лiнii», адкрытыя ва ўсiх аддзяленнях органаў унутраных спраў. Нумар такой лiнii ў Мiнску: 270 55 01.

У чым выратаванне

Вясной гэтага года была зацверджана Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджванню i пераадоленню п’янства i алкагалiзму на 2006—2010 гады. Заказчыкамi праграмы з’яўляюцца Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Мiнiстэрства аховы здароўя. Галоўны ўпор Праграма робiць на фармiраванне ў грамадстве ўстаноўкi на цвярозы лад жыцця. Таму актыўны ўдзел у ёй адведзены мiнiстэрствам адукацыi, iнфармацыi, культуры, спорту i турызму, Беларускаму рэспублiканскаму саюзу моладзi, Праваслаўнай царкве, мясцовым выканаўчым органам улады. Толькi адзiн пункт гэтай праграмы датычыцца непасрэдна знiжэння вытворчасцi няякасных танных спiртных напояў — на 10 працэнтаў у год. Кажуць, за яго давялося даволi пазмагацца. Можа таму i мэты ў Праграме акрэсленыя даволi асцярожна: знiжэнне смяротнасцi ад «яе праклятай» на 2 працэнты ў год, на столькi ж павiнна стаць менш хворых на алкагалiзм. Чакаецца, што на 10 працэнтаў у год павiнна змяншацца колькасць дзяцей, якiя маюць алкагольную залежнасць. Усё астатняе — неакрэсленае. I не дзiва. Бо Праграма такая не першая. У 2005 годзе завяршылася папярэдняя з такой жа назвай. Пра вынiкi мы маем уяўленне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбыўся «круглы стол», прысвечаны ўзаемадзеянню органаў дзяржкiравання ў прафiлактыцы п’янства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика