Сцеражыся аўтамабiля!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху У мiрнай i спакойнай Беларусi, як адзначыў падчас адкрыцця мiжнароднага сiмпозiума па праблемах бяспекi дарожнага руху мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, менавiта аўтамабiльныя аварыi ўяляюць найбольшую пагрозу жыццю i здароўю нашых суграмадзян. Паводле iнфармацыi кiраўнiка МУС, за апошнiя 10 гадоў у нашай краiне ахвярамi ДТЗ сталi больш за 18 тысяч чалавек. Яшчэ больш за 70 тысяч — атрымалi раненнi, у вынiку якiх 15 працэнтаў траўмаваных людзей сталi iнвалiдамi. Прычым, як падкрэслiў мiнiстр, найчасцей у аўтааварыях гiнуць i становяцца калекамi маладыя людзi працаздольнага ўзросту. Такiм чынам, дарожна-транспартныя здарэннi нясуць адну з асноўных пагроз дэмаграфiчнай сiтуацыi ў Беларусi. Спецыялiсты таксама падлiчылi i матэрыяльныя страты ад ДТЗ. Як паведамiў Уладзiмiр Навумаў, штогод урон ад аўтамабiльных аварый складае каля 400 мiльярдаў рублёў.Вядома ж, Беларусь — не адзiная краiна ў свеце, якая нясе страты ад аварый на дарогах. Аднак у нас рызыка трапiць у ДТЗ складае 1 выпадак на 5 тысяч чалавек. Верагоднасць загiнуць у аўтааварыi ў беларуса значна большая, чым у жыхара заходнееўрапейскай краiны. Менавiта таму айчынныя спецыялiсты па праблемах бяспекi дарожнага руху з вялiкай цiкавасцю вывучаюць вопыт замежных калег. Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што пачынаючы з наступнага года ў Беларусi пачне дзейнiчаць праграма пад умоўнай назвай «Мiнус 100», мэта якой — скарачаць колькасць ахвяр ДТЗ як мiнiмум на 100 чалавек. Дарэчы, як паведамiў кiраўнiк МУС, 2007-ы ў Беларусi будзе абвешчаны годам бяспекi дарожнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiрнай i спакойнай Беларусi, як адзначыў падчас адкрыцця мiжнароднага сiмпозiума па праблемах бяспекi дарожнага руху мiнiстр унутраных спраў Уладзiм
|
|