Нарматыўныя цэны на прыватызацыю зямельных участкаў будуць дзейнiчаць толькi да пачатку 2007 года
Сяргей КУРКАЧ
— Летась атрымаў ад бацькоў дом у горадзе разам з зямельным участкам, якi маю зараз у пажыццёвым валоданнi з правам перадачы ў спадчыну. Чуў ад мясцовых землеўпарадчыкаў, што праз два месяцы кошт прыватызацыi iстотна павялiчыцца. Цi праўда гэта?
Эдуард Гораб, г. Маладзечна. На гэта пытанне згадзiўся адказаць рэдакцыi начальнiк аддзела кадастра Дзяржкаммаёмасцi Аляксандр Далжанкоў: — Згодна з адпаведнай пастановай Саўмiна, нарматыўныя цэны на зямлю пры прыватызацыi зямельных участкаў дзейнiчаюць толькi да пачатку новага года. Паколькi новая рэдакцыя Кодэкса аб зямлi прадугледжвае зараз замест нарматыўнай цаны выкарыстоўваць кадастравы кошт зямлi, то службы Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi падрыхтавалi праект указа кiраўнiка дзяржавы аб тым, што з 1 студзеня 2007 года перадача зямельных участкаў будзе ажыццяўляцца не па нарматыўнай цане, а па кадастраваму кошту. Карэспандэнт «Звязды»: — Гэтая норма ўказа не датычыцца аўкцыёнаў па продажу зямельных участкаў? — Не. Дзейнасць прапануемага дакумента распаўсюджваецца на працэс прыватызацыi, калi грамадзяне вырашаюць выкупiць зямельныя ўчасткi ва ўласнасць. — Як зменiцца кошт зямельных участкаў па гэтаму механiзму, калi прапануемы ўказ будзе зацверджаны? — Увядзенне падобнай практыкi прыватызацыi зямельных участкаў дазволiць нам адмовiцца ад ураўнiлаўкi. У сельскай мясцовасцi кадастравы кошт участкаў стане меншым за нарматыўную цану, у райцэнтрах ён будзе ўжо крыху большы, а ў абласных цэнтрах i сталiцы павелiчэнне такога кошту будзе даволi iстотным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Летась атрымаў ад бацькоў дом у горадзе разам з зямельным участкам, якi маю зараз у пажыццёвым валоданнi з правам перадачы ў спадчыну
|
|