Хроніка апошніх падзей
28 крымiнальных спраў заведзена па парушэннях пры зборы подпiсаў за рэферэндум аб уступленнi Украiны ў НАТО
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка, выступаючы за хутчэйшую iнтэграцыю Украiны ў НАТО, вынес гэтае пытанне на ўсенародны рэферэндум, спадзеючыся, што ўкраiнцы прагаласуюць за ўступленне краiны ў арганiзацыю. Прадстаўнiкi Сацыял-дэмакратычнай партыi Украiны з лiстапада 2006 года арганiзавалi 109 iнiцыятыўных груп, якiя сабралi ў падтрымку рэферэндуму па членству Украiны ў НАТО больш за 4,6 мiльёна подпiсаў. Паводле iнфармацыi прэс-службы Генпракуратуры, у Нiкалаеўскай, Хмяльнiцкай i Ровенскай абласцях узбуджаны крымiнальны справы за падробку подпiсаў у падтрымку рэферэндуму. АФРЫКАНСКIЯ ПАЛIТЫКI АТРЫМАЮЦЬ САМУЮ БУЙНУЮ Ў СВЕЦЕ ПРЭМIЮ Найбольш эфектыўным лiдарам афрыканскiх дзяржаў будзе ўручацца самая буйная прэмiя ў свеце. Яе памер складзе 5 мiльёнаў долараў, якiя будуць выплачвацца лаўрэату роўнымi часткамi на працягу 10 гадоў. Акрамя таго атрымальнiку прэмii будзе прадастаўляцца пажыццёвае пенсiйнае забеспячэнне ў памеры 200 тысяч долараў у год. Заснавальнiкам прэмii стаў адзiн з самых паспяховых афрыканскiх бiзнэсменаў Мо Iбрагiм. Уручэнне прэмii распачнецца ўжо з наступнага года. ЛIШНЯЯ КОСКА Ў КАНТРАКЦЕ КАШТАВАЛА 1,8 МIЛЬЁНА ДОЛАРАЎ Адна лiшняя коска ў кантракце можа каштаваць канадскай тэлекамунiкацыйнай кампанii Rogers Communications вялiкай сумы грошай. Лiшнi пунктуацыйны знак у артыкуле кантракта аб умовах здзелкi змянiў сэнс артыкула. Цяпер партнёр названай кампанii — фiрма Bell Aliant — не павiнен сплачваць нiякiх штрафных санкцый за датэрмiновае скасаванне кантракта. А гэта нi многа нi мала — 1,8 мiльёна долараў ЗША. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 крымiнальных спраў заведзена па парушэннях пры зборы подпiсаў за рэферэндум аб уступленнi Украiны ў НАТО
|
|