Службовы аўтамабiль для лепшага ўчастковага
Iлона IВАНОВА
Лепшы ўчастковы iнспектар мiлiцыi Магiлёўскай вобласцi атрымаў ключы ад новага службовага аўтамабiля ВАЗ-2107. Iх уручыў Васiлю Маханькову старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура.
Пераможца абласнога агляду-конкурсу ўчастковых iнспектараў — з Круглянскага раёна. Участковым iнспектарам 32-гадовы Васiль Маханькоў працуе толькi два гады, але на сваiм адмiнiстрацыйным участку ў райцэнтры i ў Круглянскiм сельскiм Савеце мае аўтарытэт i рэпутацыю спакойнага, ураўнаважанага, дружалюбнага чалавека, якi не страчвае самавалодання ў канфлiктных сiтуацыях. А таксама i добрага прафесiянала: сёлета Васiль сам раскрыў 20 злачынстваў, яшчэ 24 злачынствы раскрытыя пры яго ўдзеле. Увогуле за 9 месяцаў гэтага года ўчастковымi iнспектарамi мiлiцыi Магiлёўскай вобласцi было раскрыта 1200 злачынстваў па лiнii крымiнальнага вышуку. I дзякуючы iх вынiковай працы сёлета больш чым напалову скарацiлася колькасць злачынстваў у аграпрамысловым комплексе вобласцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшы ўчастковы iнспектар мiлiцыi Магiлёўскай вобласцi атрымаў ключы ад новага службовага аўтамабiля ВАЗ-2107. Iх уручыў Васiлю Маханькову старшыня Ма |
|