21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нататкi на розныя выпадкi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ведай свае правы

Калi вы наведваеце гандлёвую кропку, майце на ўвазе, што:

1. Пакупнiк мае права патрабаваць ад прадаўца iнфармацыю аб цане, спажывецкiх якасцях тавару, умовах яго набыцця, гарантыйных абавязках, спосабах i правiлах выкарыстання.

2. Прадавец абавязаны прадаставiць пакупнiку магчымасць праверкi на месцы працаздольнасцi, камплектнасцi, вагi, меры i кошту набываемай рэчы цi прадукту.

Для праверкi пакупнiком правiльнасцi цаны, меры i вагi набытага тавару ў гандлёвай зале на даступным месцы павiнна быць устаноўлена адпаведнае вымяральнае абсталяванне.

3. Тавары перадаюцца пакупнiку ва ўпакованым выглядзе без спагнання за упакоўку дадатковай платы. Выключэнне складаюць харчовыя тавары, загадзя расфасаваныя прадаўцом у полiэтыленавыя пакеты без герметычнай упакоўкi. Па патрабаванню пакупнiка прадавец абавязаны перадаць яму гэты тавар у бясплатнай упакоўцы.

4. Па просьбе пакупнiка прадавец павiнен ажыццявiць нарэзку сыра, каўбасных вырабаў i вяндлiны.

5. Прадавец абавязаны забяспечыць наяўнасць аднастайных i дакладна аформленых цэннiкаў на рэалiзуемыя тавары з указаннем наймення тавару, яго гатунку, цаны за адзiнку вагi цi адзiнку тавару.

6. Тавар, на якi ўстаноўлены тэрмiн годнасцi цi тэрмiн захоўвання, павiнен перадавацца пакупнiку з такiм разлiкам, каб яго можна было выкарыстаць па прызначэнню да заканчэння тэрмiну прыгоднасцi цi тэрмiну захоўвання.

7. У магазiнах самаабслугоўвання адбор пакупнiкамi тавараў ажыццяўляецца ў кошыкi цi цялежкi, прызначаныя для транспарцiроўкi тавараў. Адабраныя пакупнiком тавары павiнны знаходзiцца ў iнвентарнай тары да моманту iх аплаты.

8. Прадавец абавязаны прымаць у пакупнiка старыя купюры, якiя не дапускаюцца для далейшага абарачэння, калi на iх захавалiся нумары i iх знос складае не больш за 50 працэнтаў.

9. Абавязак прадаўца — выдаваць пакупнiку чэк, якi з’яўляецца дакументам, што пацвярджае факт куплi-продажу.

10. Калi пакупнiк падазрае, што ў разлiках з iм была дапушчана памылка, ён мае права патрабаваць ад прадаўца правядзення зверкi паказанняў кантрольнай ленты касавага падсумоўваючага апарата цi спецыяльнай камп’ютарнай сiстэмы з фактычнай сумай наяўных грашовых сродкаў у скрынi для грошай касавага падсумоўваючага апарата.

11. У выпадку дастаўкi буйнагабарытнага тавару сiламi пакупнiка прадавец абавязаны бясплатна забяспечыць пагрузку тавару на яго транспартны сродак.

12. Перапыняць доступ наведвальнiкаў у гандлёвую залу ў сувязi з наблiжэннем абедзеннага перапынку цi заканчэннем рэжыму працы строга забараняецца.

13. Продаж алкагольных напояў, пiва, тытунёвых вырабаў, iгральных карт дазваляецца толькi асобам, якiм споўнiлася 18 гадоў. Пры ўзнiкненнi спрэчкi пакупнiк абавязаны прад’явiць дакумент, якi пацвярджае яго ўзрост.

14. Запалкi, запальнiчкi, ядахiмiкаты, гаручыя вадкасцi i пiратэхнiчныя вырабы могуць рэалiзоўвацца толькi асобам, якiм споўнiлася 15 гадоў.

15. Пiратэхнiчныя вырабы забаўляльнага прызначэння забараняецца рэалiзоўваць у перыяд з 15 студзеня па 1 снежня.

16. Пры продажы пакупнiку канфiскаванага тавару спажыўцу павiнна быць прадастаўлена iнфармацыя аб тым, што тавар з’яўляецца канфiскаваным.

Падрыхтавала Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы наведваеце гандлёвую кропку, майце на ўвазе, што:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика