21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сертыфiкат i рэгiстрацыя — залог якаснай сувязi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Сёння гандаль прапануе спажыўцам безлiч мадэляў тэлефонных апаратаў, бясшнуравых радыётэлефонаў, мадэмаў, факсаў, аўтаадказчыкаў — на любы, як кажуць, густ i кiшэню. Здавалася б, купляй, устанаўлiвай i карыстайся. Але, набываючы тое цi iншае з пералiчаных устройстваў, трэба быць упэўненым у тым, што яны не толькi доўга i надзейнна праслужаць гаспадарам, але i ў тэхнiчным плане не выклiкаюць нараканняў з боку сувязiстаў, г.зн. не створаць перашкод прыёму тэлевiзiйных i радыёпраграм. Цi многiя задумваюцца над гэтым? Што абавязкова трэба ведаць любому абаненту? На гэтыя i iншыя пытаннi сёння дае адказы начальнiк вытворчай лабараторыi фiлiяла РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка» Сяргей Баешка.

Названыя вышэй тэлефонныя апараты, радыётэлефоны, мадэмы, факсы, аўтаадказчыкi i яшчэ некаторыя вузкаспецыяльныя ўстройствы на мове сувязiстаў называюцца аканечнымi абаненцкiмi ўстройствамi. Iх выкарыстанне рэгламентавана Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб сувязi», Правiламi прадастаўлення паслуг мясцовымi тэлефоннымi сеткамi i дагаворам, якi заключаецца памiж абанентам i прадпрыемствам сувязi. Бадай, галоўным патрабаваннем, якое прад’яўляецца да такiх аканечных устройстваў, з’яўляецца наяўнасць у iх сертыфiката адпаведнасцi — дакумента, выдадзенага па правiлах Нацыянальнай сiстэмы сертыфiкацыi для пацвярджэння адпаведнасцi сертыфiкаванай прадукцыi ўстаноўленым патрабаванням.

— Гадоў з 10 таму краiну лiтаральна накрыла хваля несертыфiкаванай прадукцыi, доля якой дасягала 95 працэнтаў. Аканечныя ўстройствы не адпавядалi ўстаноўленым патрабаванням, што прыводзiла да нездавальняючай работы як самiх гэтых устройстваў, так i стварала пэўныя праблемы для iншых абанентаў. У першую чаргу гэта датычыла тэлефонаў з аўтаматычным вызначальнiкам нумароў, — прыгадвае Сяргей Мiкалаевiч. — Таму, каб спынiць гэтую хвалю, i была ўведзена сiстэма сертыфiкацыi.

Тэлефонныя апараты i iншыя аканечныя ўстройствы, якiя падключаюцца да ўстаноўленай разеткi, павiнны адпавядаць тэхнiчным нормам, устаноўленым для тэлефонных сетак Рэспублiкi Беларусь, i мець сертыфiкат адпаведнасцi. Грамадзяне, прадпрыемствы, установы i арганiзацыi, на iмя якiх адкрыты абанемент, нясуць адказнасць за правiльнае карыстанне тэлефонам i iншымi аканечнымi ўстройствамi, якiя ў абавязковым парадку рэгiструюцца, згодна з пiсьмовымi заявамi, на прадпрыемствах сувязi. Што гэта азначае на практыцы?

— Калi абанент пачынае карыстацца абаненцкай лiнiяй, ён павiнен прад’явiць або ў лiнейна-станцыйны цэх па месцы жыхарства, або ў нашу лабараторыю тое ж аканечнае ўстройства (тэлефонны апарат, мадэм, факс i г.д.), якiм ён збiраецца карыстацца, — тлумачыць Сяргей Баешка. — Яно павiнна мець сертыфiкат Рэспублiкi Беларусь. Пры яго наяўнасцi ў абанента, а таксама правiльна запоўненым гарантыйным талоне (хто, калi, што прадаў), само ўстройства несцi ў лiнейна-станцыйны цэх або да нас неабавязкова: органы сертыфiкацыi накiроўваюць нам пералiк устройстваў, якiя прайшлi сертыфiкацыю. Калi канкрэтная мадэль тэлефоннага апарата цi факса, напрыклад, будзе ў iм пазначана, будзе праведзена яго рэгiстрацыя.

Такiм чынам, набываючы жаданае, галоўнае — патрабаваць у прадаўца два дакументы — сертыфiкат Рэспублiкi Беларусь (ён можа быць i расiйскiм, але павiнен прызнавацца нашай краiнай) i дакумента, якi пацвярджае факт пакупкi (правiльна запоўнены гарантыйны талон). У адпаведнасцi з Правiламi прадастаўлення паслуг мясцовымi сеткамi, у выпадку выкарыстання незарэгiстраванага радыёпадаўжальнiка цi радыётэлефона, якiя ствараюць перашкоды прыёму тэлевiзiйных i радыёпраграм, тэлефон можа быць выключаны або нават закрыты абанемент. Такi крок дазваляецца рабiць у выпадку неабходнасцi прадпрыемствам сувязi, якiя прадаставiлi паслугi электрасувязi.

Апошнiя два гады ў краiне ў плане сертыфiкацыi данай прадукцыi даволi спакойная абстаноўка.

На сённяшнi дзень пэўную праблему складаюць тыя грамадзяне, якiм дораць тэхнiку з-за мяжы цi яны самi яе там набываюць.

— У гэтых выпадках нават не даводзiцца гаварыць аб нейкiх тэхнiчных характарыстыках аканечных устройстваў, iх адпаведнасцi нашым сеткам. Часам гаворка iдзе проста аб тым, каб элементарна падключыць апаратуру, бо яна не падыходзiць да нашых раз’ёмаў. Што ўжо тут гаварыць пра саму сувязь i яе якасць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння гандаль прапануе спажыўцам безлiч мадэляў тэлефонных апаратаў, бясшнуравых радыётэлефонаў, мадэмаў, факсаў, аўтаадказчыкаў — на любы, як кажуць,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика