21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БДУ будзе расцi студэнтамi i будынкамi...

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Два падарункi да свайго 85-годдзя зрабiў сабе Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт — спецыяльна да гэтай даты прымеркаваныя прэм’ера вiдэафiльма «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт: учора i сёння» i выхад кнiгi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. 1921—1941».

Як вучылiся студэнты, якiя першымi пераступiлi парог БДУ? Якiя курсавыя работы пiсалi ўначы? Цi парушалi правiлы карыстання iнтэрнатам? Як бавiлi свой вольны час? Адкуль унiверсiтэт браў палiва ўзiмку? Цi адпраўлялi прафесараў у камандзiроўкi ў рэпрэсiўныя 30-я гады? Кнiга, якая папоўнiла серыю выданняў «Memoria et gloria», расказвае аб дваццацi першых, i, мабыць, самых складаных гадах яго iснавання. Дастаткова сказаць, што ў 30-я гады на пасадзе рэктара адзiн за адным змянiлiся 6 чалавек. А сёння БДУ ўзначальвае ўжо семнаццаты па лiку яго кiраўнiк — прафесар Васiль Iванавiч Стражаў.

На сустрэчы з журналiстамi, падставай для якой стала святкаванне 85-годдзя БДУ, Васiль Стражаў падзялiўся з iмi блiжэйшымi i доўгатэрмiновымi планамi ўнiверсiтэта. Для прыкладу, па прыцягненню на вучобу ў БДУ замежных студэнтаў. Сёння вышэйшую адукацыю ў БДУ атрымлiваюць больш як 300 замежных грамадзян з 31 краiны свету. Пераважная iх большасць — грамадзяне Кiтая.

— У кiтайскiх ВНУ на адно месца прэтэндуюць да 15 чалавек. Прычым за навучанне там трэба плацiць. Такiм чынам ва ўмовах вострага дэфiцыту сваiх ВНУ кiтайцы шукаюць магчымасцi для падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй за межамi сваёй радзiмы, — патлумачыў Васiль Стражаў. — Вялiкi iнтарэс да БДУ праяўляюць таксама ў апошнi час i грамадзяне Турцыi. Аднак галоўным стрымлiваючым фактарам для пашырэння ў БДУ кантынгенту замежных студэнтаў з’яўляецца адсутнасць месцаў у студэнцкiх iнтэрнатах. У блiжэйшую пяцiгодку нам трэба будзе пабудаваць як мiнiмум два студэнцкiя iнтэрнаты. Новыя iнтэрнаты плюс увядзенне новых вучэбных корпусаў на вулiцы Кальварыйскай i Прывакзальнай плошчы дазволяць нам павялiчыць колькасць студэнтаў дзённай формы навучання да 20 тысяч i завочнай — да 5 тысяч чалавек. Зараз гэтыя суадносiны складаюць адпаведна 17,5 i 4 тысячы чалавек. А забеспячэнне жыллём замежнiкаў дазволiла б павялiчыць iх кантынгент толькi за блiжэйшыя два гады ў 3—4 разы.

У гэтым навучальным годзе ў БДУ плануюць адкрыць яшчэ дзве новыя медыятэкi. Трэцяя па лiку медыятэка адкрылася нядаўна на другiм паверсе Юрыдычнага каледжа Белдзяржунiверсiтэта. У мiнулым навучальным годзе на закупку камп’ютарнай тэхнiкi ўнiверсiтэт выдаткаваў амаль мiльён долараў ЗША. Зараз стаiць задача напаўнення яе «карыснымi» праграмнымi прадуктамi. Такiм чынам ва ўнiверсiтэце ствараюцца ўмовы для самастойнай работы студэнтаў, якая ў значнай ступенi грунтуецца на выкарыстаннi iнфармацыйных тэхналогiй. Карпаратыўная iнфармацыйная сетка БДУ аб’ядноўвае сёння 29 карпусоў i звыш 2800 камп’ютараў. Дзякуючы ёй любы студэнт, седзячы ў сваiм пакоi ў iнтэрнаце, можа ўвайсцi ў Iнтэрнэт цi атрымаць доступ да навуковых i адукацыйных рэсурсаў або скарыстацца электронным каталогам унiверсiтэцкай бiблiятэкi i электроннымi дакументамi, якiя знаходзяцца ў яе фондах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два падарункi да свайго 85-годдзя зрабiў сабе Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт — спецыяльна да гэтай даты прымеркаваныя прэм’ера вiдэафiльма «Беларус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика