21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Форменная карупцыя

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Скандал

«Пярэваратнi ў пагонах» арудавалi на мытнi

На працягу некалькiх гадоў у мытных органах нашай краiны дзейнiчала цэлая злачынная арганiзацыя.

Як паведамiў учора падчас сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, зараз спецыяльная следчая група з 12 прадстаўнiкоў пракуратуры i МУС расследуе крымiнальную справу па фактах злоўжывання службовым становiшчам шэрагу супрацоўнiкаў Гродзенскай рэгiянальнай мытнi i мытнi «Заходнi Буг». Паводле iнфармацыi Пятра Мiклашэвiча, да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты 62 чалавекi, з якiх 23 — арыштаваныя i 7 — аб’яўленыя ў вышук. Сярод службовых асоб, якiм прад’яўлены абвiнавачваннi ў хабарнiцтве, намеснiкi кiраўнiкоў мытняў «Заходнi Буг» i «Мiнск-2», а таксама начальнiк пункта мытнага афармлення «Казловiчы». Па ўсiм вiдаць, гэта будзе вельмi «гучная» справа. Генеральны пракурор адзначыў, што сярод падазроных па гэтай справе ёсць i супрацоўнiкi Камiтэта дзяржбяспекi i Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Падрабязнасцi карупцыйнага бiзнэсу «пярэваратняў у пагонах» кiраўнiк Пракуратуры не паведамiў. Следства толькi пачалося.

А вось некаторыя iншыя крымiнальныя справы, у якiх фiгуруюць адказныя службовыя асобы i вялiкiя сумы хабару, наблiжаюцца да фiналу. У прыватнасцi, Пётр Мiклашэвiч заявiў, што завяршаецца крымiнальная справа, узбуджаная супраць начальнiка харчовай службы Мiнiстэрства абароны. Ён абвiнавачваецца ў атрыманнi хабару на агульную суму больш чым 40 тысяч долараў.

Неўзабаве апынецца на лаве падсудных кiраўнiк адной са сталiчных будаўнiчых арганiзацый, якi за перамогу ў тэндары па выдзяленню ўчастка пад будаўнiцтва жылых дамоў у Мiнску атрымаў ад зацiкаўленых асоб хабар у памеры 500 тысяч долараў. У другой крымiнальнай справе падобнага кшталту фiгуруе рэкордная для Беларусi сума хабару — 7 мiльёнаў долараў. Менавiта такiм быў кошт «зямельнага пытання» ў Мiнскiм раёне.

Пётр Мiклашэвiч адзначыў, што за 9 месяцаў гэтага года колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусi зменшылася ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года на 23 працэнты. Разам з тым, як сведчаць пракурорскiя праверкi, праваахоўныя органы яшчэ не вельмi актыўна выводзяць на чыстую ваду карупцыянераў, якiя займаюць адказныя пасады i выяўляюць факты хабарнiцтва ў асаблiва буйных памерах. Таму пытаннi павышэння эфектыўнасцi барацьбы з хабарнiцтвам былi ўчора абмеркаваны на калегii рэспублiканскай Пракуратуры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пярэваратнi ў пагонах» арудавалi на мытнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика