Дырэктары УП — ахвяры зладзюжак
Iгар ГРЫШЫН
Сапсавалi выхадныя кiраўнiкам двух прадпрыемстваў прагныя да чужога дабра крымiнальнiкi: пранiкшы ў жыллё пацярпелых, злачынцы вынеслi адтуль грошы i каштоўнасцi.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, у дом да дырэктара ўнiтарнага прадпрыемства, якi пражывае ў вёсцы Бараўляны, невядомы пранiк, адцiснуўшы шклопакет. «Вiзiцёру», што называецца, падфарцiла: ён знайшоў ключ ад сейфа i «выпатрашыў» яго. Здабычай вышукваемага цяпер злачынцы сталi 2 тысячы долараў ЗША i залатыя бранзалет, пярсцёнак i ланцужок на агульную суму 8 мiльёнаў 600 тысяч рублёў. У другiм выпадку пацярпеў гендырэктар УП, якi пражывае ў Мiнску: невядомы завiтаў у дачны домiк кiраўнiка ў адной з вёсак. У кiшэнi пiнжака злачынца знайшоў сумку, дзе ляжалi каля 11 тысяч долараў ЗША i 3 тысячы 600 еўра, з якiмi яго толькi i бачылi... Праўда, супрацоўнiкi следча-аператыўнай групы, якiя выбылi на месца здарэння, хутка ўстанавiлi асобу «ўдачлiвага» зладзюжкi, якiм аказаўся непрацуючы, раней судзiмы за згвалтаванне, крадзяжы, ухiленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi жыхар вёскi Антосiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапсавалi выхадныя кiраўнiкам двух прадпрыемстваў прагныя да чужога дабра крымiнальнiкi: пранiкшы ў жыллё пацярпелых, злачынцы вынеслi адтуль грошы i |
|