Хлеў з таварам на 138 мiльёнаў
Iгар ГРЫШЫН
Супрацоўнiкi УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама, спецыяльнай роты хуткага рэагавання палка ППСМ УУС, Маларыцкага РАУС i ваеннаслужачыя выявiлi кантрабандны тавар на буйную суму ў ходзе адпрацоўкi зон пагранiчнага i мытнага кантролю.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, у вёсцы Асавая ў хляве 51-гадовай гаспадынi было знойдзена i канфiскавана 722 бутэлькi ўкраiнскай гарэлкi, камплектуючыя да тэлевiзiйнай тэхнiкi i 176 пар абутку на агульную суму больш як 138 мiльёнаў рублёў. У гэтай жа вёсцы ў доме непрацуючага, здаецца, ужо з усiх сiл рыхтавалiся да сустрэчы Новага года: адсюль канфiскаваны 3500 упаковак бенгальскiх агеньчыкаў i 5400 штук хлапушак кiтайскай вытворчасцi на суму 5 мiльёнаў 750 тысяч рублёў. На тэрыторыю нашай краiны тавар быў завезены па-за пунктамi пропуску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама, спецыяльнай роты хуткага рэагавання палка ППСМ УУС, Маларыцкага РАУС i ваеннаслужачыя выявiлi кантрабанд |
|