Захоўваем кветкiРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 У лiстападзе асноўная задача аматараў кветак — захаваць да вясны пасадачны матэрыял вяргiняў, гладыёлусаў, хрызантэм i iншых кветак.Клубнi вяргiняў захоўваюць у памяшканнi, якое не прамярзае, у скрынках, злёгку прысыпаных пяском цi торфам. Пажадана, каб у памяшканнi тэмпература паветра не перавышала 3—5 °С, вiльготнасць — 75 працэнтаў. Дзесьцi два разы на месяц клубнi аглядаюць: выбракоўваюць хворыя i пашкоджаныя, гнiлыя месцы абразаюць. Месца зрэзаў апрацоўваюць попелам цi мелам, 2—3 днi прасушваюць у цёмным памяшканнi. Потым вяртаюць да здаровых клубняў. Клубнецыбулiны гладыёлусаў i «дзеткi» таксама захоўваюць у памяшканнi, якое не прамярзае. Нi ў якiм разе нельга складваць iх у полiэтыленавыя пакеты — могуць загнiць. Пасадачны матэрыял гладыёлусаў кладуць у драўляныя скрынi — яны забяспечваюць добрую цыркуляцыю паветра. Важна, каб у памяшканнi не было моцных ваганняў тэмпературы паветра (не больш за 1 °С). Аптымальныя ўмовы для захоўвання клубнецыбулiн: адносная вiльготнасць — 70—80 працэнтаў i тэмпература паветра — 4—7 °С. Выкапаныя хрызантэмы перасаджваюць у вазоны. Захоўваюць у памяшканнi, якое не прамярзае, пры тэмпературы 1—4 °С. Перыядычна трэба палiваць, каб не завялi. Клубнi бягiняў захоўваюць гэтак жа, як i клубнецыбулiны гладыёлусаў. Але лепш змясцiць iх у злёгку вiльготны пясок, торф цi пiлавiнне. Гартэнзiю садовую накрываюць, бо iх пупышкi баяцца маразоў, а цвiтуць яны на парастках мiнулага года. Галiнкi прыгiнаюць, прысыпаюць глебай цi торфам i накрываюць лапнiкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiстападзе асноўная задача аматараў кветак — захаваць да вясны пасадачны матэрыял вяргiняў, гладыёлусаў, хрызантэм i iншых кветак |
|