Клопаты на ягаднiку
Для таго, каб папярэдзiць вымярзанне, на зiму прыгiнаюць да зямлi парасткi малiны. Праводзяць гэту работу да наступлення замаразкаў, бо пры замаразках парасткi ламаюцца.
Звычайна парасткi двух суседнiх радоў нагiнаюць адзiн да аднаго, а iх верхавiнкi звязваюць шпагатам у двух месцах. Звязаныя парасткi павiнны ўзвышацца над паверхняй глебы не больш чым на 35—40 см, каб снежнае покрыва лепш накрыла раслiны. Каб пазбегнуць пашкоджанняў раслiн сунiц зiмой (асаблiва пры недастатковым снежным покрыве), позняй восенню неабходна ўстанавiць шчыты для снегазатрымання. Пустазелле, якое вырасла да позняй восенi, праполваць у мiжрадкоўях не трэба, бо яно таксама садзейнiчае назапашванню снегу i ахове раслiн ад вымярзання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для таго, каб папярэдзiць вымярзанне, на зiму прыгiнаюць да зямлi парасткi малiны. Праводзяць гэту работу да наступлення замаразкаў, бо пры замаразках
|
|