21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаiнфарм

НАСТУПЛЕННЕ НА НЕЛЕГАЛАЎ

Праваахоўныя i кантралюючыя органы сталiцы вядуць актыўную барацьбу з таксiстамi, якiя незаконна, без адпаведнай лiцэнзii, ажыццяўляюць перавозку пасажыраў.

Паводле звестак сталiчнай падатковай iнспекцыi, толькi за мiнулы тыдзень у Мiнску было выяўлена 18 таксiстаў-нелегалаў. Васьмi парушальнiкам закона, якiя ўжо не першы раз злоўлены за незаконнае «таксаванне», хутчэй за ўсё, давядзецца развiтацца са сваiмi аўтамабiлямi. Астатнiя — атрымалi папярэджаннi.

Аўтабяспека

КУПIЦЕ ФЛIКЕРЫ

Чым блiжэй зiма, тым больш абвастраецца сiтуацыя на дарогах.

Як паведамiла старшы iнспектар па асобых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Лiлiя Комар, толькi за мiнулыя выхадныя ў Беларусi адбылося 795 ДТЗ. Смяротнымi ахвярамi аварый сталi 16 чалавек. Прычым з названай колькасцi трагiчных выпадкаў на дарогах 12 — наезды на пешаходаў i 2 — сутыкненнi з веласiпедыстамi. Пераважная большасць гэтых аварый здарылася ў цёмны час сутак, калi пешаходы не абазначылi сябе святлоадбiвальнымi элементамi — флiкерамi.

Аўтадарогi

БАНГАЛОР У ПРАЕКЦЕ

Мiнская плошча Бангалор, дзе адбываецца вялiкая колькасць ДТЗ, будзе рэканструявана.

Паводле iнфармацыi сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, ужо у наступным годзе тут пачнуцца праектныя работы.

Плануецца таксама ўстанавiць аўтаматызаваныя сiстэмы рэгулявання дарожнага руху на Лагойскiм тракце, вулiцы Арлоўскай, у мiкрараёнах Захад i Сухарава. З дапамогай «аўтаматыкi» вадзiцелi змогуць выбраць правiльную хуткасць i праехаць перакрыжаванннi дарог на зялёнае святло.

Аўтавыстава

СКУЛЬПТУРЫ З ЗАПЧАСТАК

Афiцыйны прадстаўнiк Mazda i KIA ў Беларусi кампанiя «Холпi Аўта» i Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прапануе паглядзець на аўтамабiльныя запчасткi з iншага боку. Сёлета кампанiя сумесна з мастаком Уладзiславам Стэльмахавым арганiзавала праект «Пазапланавая ўтылiзацыя». На суд грамадскасцi вынесены скульптурныя творы, зробленыя з ... запаcных частак для аўтамабiляў.

Аўтаколер

СУПЕРПАПУЛЯРНАЕ СРЭБРА

Серабрысты металiк ужо другi год запар займае першае месца сярод самых папулярных у аўтааматараў колераў.

Паводле звестак буйнейшага ў свеце вытворцы аўтафарбаў, кампанii PPG Industries, у гэтым годзе 24 працэнты ўсiх выпушчаных аўтамабiляў былi пафарбаваны ў серабрысты металiк. Больш за ўсё машын такога колеру ў сегменце люксавых аўто — 29 працэнтаў. На другiм месцы сярод аматараў шыкоўных аўто — белы колер, яму аддалi перавагу 16 працэнтаў пакупнiкоў. «Бронзу» падзялiлi чырвоны i чорны колеры, якiя падабаюцца 13 працэнтам аўтаўладальнiкаў.

Мiж iншым, PPG прагназуе, што ў блiжэйшыя некалькi гадоў iмклiва пачнуць набываць папулярнасць сiнi, блакiтны i карычневы колеры.

Аўтакур’ёз

«БЯСПРАЎНЫ» АМАЛЬ НА ПАЎВЕКА

Жыхар Кемерава Арцём Белякоў пазбаўлены вадзiцельскага пасведчання на 49 гадоў. Такое рашэнне расiйскi суд вынес, дарэчы, упершыню ў сваёй гiсторыi, за шматлiкiя парушэннi вадзiцелем Правiлаў дарожнага руху. У прыватнасцi, за перыяд з лiпеня 2005 па жнiвень 2006 года спадар Белякоў 55 разоў затрымлiваўся мiлiцыянерамi за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Агульная сума штрафаў, накладзеных на парушальнiка, склала 60,5 тысячы расiйскiх рублёў (больш за 2 тысячы долараў). Аднак беспрацоўны Белякоў не заплацiў нi капейкi. Дайшло да таго, што сам губернатар вобласцi Аман Тулееў даручыў фiскальным органам спагнаць са злоснага парушальнiка штраф.

Аўтажарт

Калi зiмой пацалаваць бампер з украiнскiмi нумарамi, то язык да Кiева давядзе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўныя i кантралюючыя органы сталiцы вядуць актыўную барацьбу з таксiстамi, якiя незаконна, без адпаведнай лiцэнзii, ажыццяўляюць перавозку паса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика