Народны каляндар
Лiстапад
1 лiстапада. Провады восенi, сустрэча зiмы. 4 лiстапада. Дзень Казанскай Багародзiцы. Казанская Бабiна Заступнiца (адзiн з галоўных жаночых свят). Пераход ад восенi да зiмы. Яшчэ не зiма, але ўжо i не восень. Бывае, што з ранiцы дождж, а ўвечары сумётамi снег ляжыць. 5 лiстапада. Снег цi град гавораць пра тое, што ў Матронiн дзень (22 лiстапада) зiма на ногi ўстане. 8 лiстапада. Дзень Дзмiтрыя Салунскага. Бацькоўскi дзень, па звычаю памiнаюць памерлых продкаў. Калi на Дзмiтрыя цяплее, усёй зiме быць з мокрымi цяплiнамi. 10 лiстапада. Праскавея Пятнiца — Бабiна Заступнiца. Увесь тыдзень, на якi выпадзе гэты дзень, — Пятнiцкi тыдзень. Першы зiмовы дзень. Аглядалi i ўцяплялi дамы, жывёлу змяшчалi ў зiмовыя стойлы. 12 лiстапада. Дзень Зiновiя. Сiнiчкiн дзень. Першае масавае з’яўленне сiнiц каля дамоў — прыкмета надыходзячых вялiкiх халадоў. 14 лiстапада. Дзень Кузьмы i Дзям’яна. Пачатак зiмы, першыя маразы, Казьма-Дзям’ян з мастом, Мiкола (19 снежня) з цвiком. Казьма закуе, а Мiхайла раскуе. Не каваць зiме рэчку да сённяшняга дня. 19 лiстапада. Варлаам Ледастаў. Мароз i завiруха абнялiся, у любовi вечнай паклялiся. На многiх рэчках з’яўляецца лёд. Снег у гэты дзень — да снежнай зiмы. 21 лiстапада. Мiхайлаў дзень. Мiхайла масты мосцiць. Калi шэрань — чакай вялiкага снегу, а калi дзень пачнецца туманам — быць адлiзе. 22 лiстапада. Матроны зiмовыя. З гэтага дня зiма ўстае на ногi, налятаюць маразы. Лiстапад масты мосцiць, зiма маразы куе. Калi гусь выйдзе на лёд, то будзе яшчэ плаваць па вадзе. 24 лiстапада. Фёдар Студзiт зямлю студзiць. Са Студзiта сцюжа, што нi дзень, то горш. 26 лiстапада. Iаан Златавуст. На Златавуста ўсё поле пуста.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiстапад
|
|