21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай Дамашкевiч: «Жыллё ўзводзiм якаснае»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За пяць гадоў на Мiншчыне плануецца павялiчыць аб’ёмы ўзвядзення жылля ў сельскай мясцовасцi напалову. Калi сёлета будзе ўзведзена каля 730 тысяч квадратных метраў, то ўжо да канца 2010 года плануецца давесцi ўзровень да 1 мiльёна 110 тысяч новых квадратных метраў. Прычым большасць з дамоў у вёсках i аграгарадках так званай «сацыяльнай катэгорыi» — iх прадастаўляюць спецыялiстам аграпрамысловага комплексу, маладым i шматдзетным сем’ям, iнтэлiгенцыi. Адначасова ў сельскай мясцовасцi будаўнiцтва разгортваецца па iншых напрамках. Амаль кожны месяц ствараюцца новыя вытворчыя комплексы, аднаўляюцца сацыяльныя аб’екты, i, канешне ж, з’яўляюцца новыя аграгарадкi з усёй неабходнай iнфраструктурай.

У Ждановiчах пачне працаваць новы цяплiчны комплекс

Узвядзенне сучаснага цяплiчнага комплексу на агракамбiнаце «Ждановiчы» пачалося ў пачатку года. I скончыцца работа па стварэнню аб’екта таксама сёлета. Цяплiца плошчай у 7 гектараў, як расказаў дырэктар прадпрыемства Рыгор Чуйко, створана па галандскай тэхналогii, з улiкам апошнiх дасягненняў у галiне энергазберажэння i якасцi. «Цяплiчны комплекс дазволiць вырошчваць запланаваны ўраджай пры любых умовах надвор’я», — паведамiў спецыялiст. Ужо налета новая вытворчасць дазволiць атрымлiваць да 70 кiлаграмаў таматаў з аднаго квадратнага метра. Працаваць новы аб’ект будзе ўсе дванаццаць месяцаў у год. Каля 4 тысяч тон сельскагаспадарчай прадукцыi будзе вырашчана ў новым комплексе ўжо ў 2007 годзе.

— Мы павiнны пастаянна нарошчваць вытворчасць i продаж ўласнай прадукцыi, i таму аб’ём будаўнiцтва новых аграпрамысловых аб’ектаў будзе павялiчвацца з года ў год. Такiм чынам раёны нашай вобласцi змогуць i далей развiваць сваю эканомiку, — расказаў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч.

Сродкi на будаўнiцтва павiнны шукаць самi гаспадаркi

Пытанне, актуальнае пры ўзвядзеннi аграгарадкоў, рэканструкцыi сацыяльных устаноў у сельскай мясцовасцi — дзе знайсцi крынiцы фiнансавання. Зараз самi СВК павiнны займацца рэканструкцыяй i рамонтам за кошт уласных сродкаў, атрыманых ад павелiчэння вытворчасцi, i адпаведнага продажу прадукцыi. У Капыльскiм раёне ў вёсцы Цiмкавiчы да канца года будзе пабудаваны 41 новы домiк. Сучаснае, камфартабельнае жыллё элiтнага класа прадаставяць у тым лiку i работнiкам ЗАТ «Капыльскае». Зразумела, што на будаўнiцтве жылля аграгарадок не заканчваецца — напрыклад, трэба яшчэ аднавiць, пашырыць вытворчыя комплексы. Усяго неабходна яшчэ каля 3 мiльярдаў рублёў. Як патлумачыў Мiкалай Дамашкевiч, грошы гэтыя «знойдуць» самi работнiкi ЗАТ «Капыльскае».

— Не так даўно на прадпрыемстве было створана каля 60 новых працоўных месцаў. Калi новым работнiкам прадаставiць жыллё, то i працаваць яны будуць належным чынам. Частку грошай ад прыбытку трэба накiроўваць на патрэбы будаўнiцтва i рэканструкцыi. Менавiта такiм прынцыпам зараз i неабходна карыстацца ўсiм кiраўнiкам, — падкрэслiў ён. — Хопiць прасiць грошы ў дзяржавы, трэба развiвацца за кошт ўласных магчымасцяў.

Таму ад будаўнiцтва жылля залежыць i эканамiчны дабрабыт краiны. I так, па ланцугу: новае жыллё — новыя працоўныя месцы — пашырэнне вытворчасцi — большы прыбытак ад продажу — узбуйненне прадпрыемства — у раёнах Мiншчыны будуць вырашацца не толькi сацыяльныя пытаннi, але i рэалiзоўвацца Праграма адраджэння i развiцця вёскi.

Канешне ж, частку фiнансавых сродкаў менавiта на сацыяльную сферу, як i раней, выдаткоўвае абласны бюджэт. Як паведамiў першы намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Леанiд Крупец, да канца года 21 амбулаторыя, 7 участковых бальнiц i 20 ФАПаў будуць дарэканструяваныя. На гэтыя мэты накiравана 3 мiльярды рублёў. Асобна сродкi выдаткоўваюцца i на рамонт бальнiц у раёнах. Напрыклад, даўгабуд у Старобiне, бальнiца ў Капылi будуць цалкам рэканструяваныя, там з’явяцца новыя медыцынскiя блокi.

Дом «пад ключ» i паляпшэнне праекцiроўкi

Да канца года, як было папярэдне запланавана, у сельскiх раёнах Мiншчыны замест 1900 кватэр i дамоў плануецца пабудаваць больш як дзве тысячы. Аднак развiццё галiны патрабуе вырашэння некаторых пытанняў.

— Недахоп спецыялiзаванай будаўнiчай тэхнiкi — такой, як вежавыя краны, транспарт для перавозкi панэляў стаў адчувальным. Мы абвясцiлi тэндар на набыццё гэтай тэхнiкi, i за зiмовыя месяцы праблема вырашыцца, — паведамiў намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Анатоль Мiрчук.

Усiм астатнiм, у прыватнасцi, аўтатранспартам для перавозкi будматэрыялаў, у стане забяспечыць прадпрыемствы вобласцi. Галоўная мэта на сёння — работа над тым, каб жыллё стала больш танным. Кошт будаўнiцтва квадратнага метра ў сельскай мясцовасцi складае каля 500—600 долараў.

— Гэта галоўная задача для ўсёй будаўнiчай сiстэмы вобласцi. Сёння мы можам зменшыць кошт, калi абласны бюджэт возьме на сябе выдаткi па асобных элементах добраўпарадкавання. Трэба i ўдасканалiць вытворчасць на будаўнiчых камбiнатах. Напрыклад, прадпрыемства «Забудова» будзе зараз вырабляць дом «пад ключ» — самастойна ствараць гатовыя сельскiя будынкi, з усiмi ўнутранымi i знешнiмi элементамi. Такi падыход дазваляе значна зэканомiць сродкi. Сiстэму ацяплення ў сельскiх домiках таксама трэба змянiць. Адначасова ўвагу звярну i на тое, што праекты дамоў трэба ствараць для камфорту чалавека, — адзначыў Мiкалай Дамашкевiч. — Прадугледжваць i зручную шырыню дарогi перад домам, i памер гаспадарчых пабудоў, i тое, дзе размяшчаецца кацёл у доме. Працаваць трэба так, быццам праекцiроўшчык, архiтэктар, будаўнiк робiць дом для сабе.

Нежылыя хаты будуць выкупляцца?

Каля 7 тысяч сельскiх дамоў на Мiншчыне стаяць «амаль» пустымi — iх гаспадары, людзi сталага ўзросту, пераязджаюць на пастаяннае месца жыхарства да дзяцей у горад. Аднак жыллё дагледжанае, жыць у iм без праблем можна яшчэ дзесяткi гадоў. Як адказаў на пытанне карэспандэнта газеты Мiкалай Дамашкевiч, зараз iдзе распрацоўка планаў па набыццю гэтых дамоў гаспадаркамi за ўласныя сродкi i далейшаму прадастаўленню iх людзям, якiя прыедуць працаваць i жыць у вёску.

— Мы данеслi свае прапановы да кiраўнiка дзяржавы. Колькасць такiх дамоў вялiкая, i дзеля чаго iм стаяць без справы? Тым больш, што iх кошт у тры-чатыры разы меншы, чым выдаткi на будаўнiцтва новых дамоў.

Iснуе i яшчэ адзiн праект, пра якi «Звязда» пiсала раней. Зараз жыллё ў аграгарадках прадастаўляецца для работнiкаў i маладых спецыялiстаў у якасцi службовага. Iдэя ў тым, каб праз сем-восем гадоў, калi чалавек цалкам уладкуецца ў аграгарадку, створыць сям’ю, жыллё перайшло ў яго ўласнасць. Магчыма — бясплатна. «Цi так дакладна будзе рэалiзаваны наш план, пакуль казаць рана, таму што трэба прыняць заканадаўчую базу i стварыць адпаведную сiстэму яе рэалiзацыi. Але будучыня жылля ў аграгарадках i за гэтымi iдэямi», — мяркуе старшыня Мiнаблвыканкама.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Мiнскi раён—Уздзенскi раён—Капыльскi раён.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За пяць гадоў на Мiншчыне плануецца павялiчыць аб’ёмы ўзвядзення жылля ў сельскай мясцовасцi напалову. Калi сёлета будзе ўзведзена каля 730 тысяч квад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика