21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне... купiць алiбi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

У жыццi бывае як у анекдоце — тэлефануе каханы чалавек i паведамляе нечакана, што не будзе яго дома днi гэтак два-тры. Едзе на рыбалку, або ў тэрмiновую камандзiроўку накiравалi. А на самай справе вырашыла вашая другая палавіна пайсцi, як кажуць у народзе, «налева». I паводле ўсiх правiлаў жанру, напрыканцы такiх гiсторый часцяком усё таемнае становiцца вiдавочным. Замест рыбалкi... самi ведаеце што. Такiя пiкантныя сiтуацыi, па статыстыцы, здараюцца з кожнай трэцяй сям’ёй. I нiчога не зробiш, таму што справа гэтая асабiстая, i як сябе паводзiць мы вырашаем самастойна, сам-насам з уласным сумленнем.

Мараль чытаць не будзем, а наадварот, паведамiм — каб пазбавiць ад лiшнiх праблем, якiя абавязкова сустракаюцца пры кожнай чарговай «камандзiроўцы», у нашай краiне дзейнiчае агенцтва па стварэнню... алiбi. Як гэта? А вельмi проста — калi трэба на некаторы час знiкнуць па асабiстых справах з вачэй сваiх родных, то чалавек заказвае сабе алiбi. Напрыклад, самы просты варыянт — паведамiць жонцы, што на рыбалку збiраецеся. I сапраўды ж, паедзеце, прынамсi, так яна будзе лiчыць. У патрэбны час перад пад’ездам заказчыка алiбi затармозiць машына, уся нагружаная рознымi намётамi-вудамi, некалькi «дружбакоў» (на самай справе гэта супрацоўнiкi агенцтва), апранутыя ў балотныя боты, па-свойску паляпаюць клiента па плячы i з крыкамi «ну, дзе ж ты боўтаешся, паехалi ўжо» на вачах у жонкi пасадзяць мужа ў машыну i павязуць... рыбу вудзiць. Натуральна, дадому вернецца чалавек на той жа машыне, у мокрым, прапахлым вогнiшчам адзеннi, i канешне ж, з добрым уловам.

Як няцяжка здагадацца, на рыбалку заказчык не паедзе. Клiент плацiць за iнсцэнiроўку, або маленькi тэатралiзаваны падман. I машына каля дома, i вiзiт рыбаловаў-аматараў, i мокрае адзенне, i вялiкi ўлоў рыбы i нават фотакарткi краявiдаў ракi (па жаданню можна зрабiць i гэта) — усё арганiзавана рукамi супрацоўнiкаў агенцтва. Заказчык жа праводзiць час як i запланаваў сам.

Агенцтвы па стварэнню алiбi, дарэчы, iснуюць ва ўсiм свеце. У нашых краях яны з’явiлiся адносна нядаўна. Трое маладых людзей з Санкт-Пецярбурга чатыры гады таму выдумалi новы вiд паслуг — прадастаўляць алiбi. Неабавязкова няверным мужу цi жонцы, а ўсiм, хто мае жаданне «знiкнуць» на некаторы час. I распачалося — у расiйскай сталiцы на сёння дзейнiчаюць каля пятнаццацi такiх фiрмаў. У нашай краiне — адна.

Я сустрэўся са стваральнiкамi i кiраўнiкамi беларускага алiбi-агенцтва. Як не дзiўна, iмi аказалiся муж i жонка. Знаёмцеся — Павел i Кацярына, кiраўнiкi агенцтва «Bastet». На выгляд iм каля трыццацi гадоў, выхоўваюць двое дзяцей, займаюцца стварэннем алiбi каля сямi гадоў.

— Кацярына, Павел, вы робiце алiбi ўсiм жадаючым, а не было часам думкi ў кожнага асабiста, што, можа, адзiн з вас не-не, ды часам i сам карыстаецца паслугамi ўласнага агенцтва?

— Нi-ко-лi (смяюцца разам). Мы вельмi моцна кахаем адно аднаго.

— Ага, значыць, самi вы прытрымлiваецеся правiлаў маралi. Дык дзеля чаго тады «дапамагаеце» iншым сем’ям?

Кацярына:

— Калi чалавек вырашыў падмануць сваiх родных, ён заўсёды гэта зробiць, з нашым агенцтвам цi без яго. Мы толькi дапаможам зрабiць падман удалым, каб аб iм нiхто не здагадаўся. Звяртацца да нас, цi не, вырашае клiент, маральная адказнасць у вынiку ўсё роўна ляжыць на iм. Дарэчы, не трэба думаць, што алiбi патрэбна абавязкова дзеля таго, каб пайсцi «налева». Здараецца, што да нас прыходзяць i зусiм маладыя людзi — трэба пайсцi на дыскатэку, а бацькi не даюць згоды. Часам, i перад начальствам заказчыка iнсцэнiруем якую-небудзь гiсторыю.

Павел:

— Так, нашае агенцтва прапануе толькi паслугу. I на маю думку, лепш, калi алiбi будзе прафесiйным, гэта выгадна ўсёй сям’i, аб падмане нiхто не здагадаецца, i сямейны клiмат не будзе парушаны. Здараецца, што чалавек нават не выкарыстоўвае заказанае алiбi. Мы нават можам даць чалавеку добрую жыццёвую параду, такую, што i алiбi не спатрэбiцца.

Дарэчы, аб вiдах алiбi. Iх не адно-два, а даволi вялiкi шэраг. Прапаноўваюцца варыянты на ўсе выпадкi жыцця — нават iснуе iх класiфiкацыя. Класiчнае алiбi — калi трэба адлучыцца з хаты на некалькi гадзiн. Заказчык, мужчына цi жанчына, быццам бы наведваюць басейн, тэатр, затрымлiваюцца на нарадзе... Увесь гэты час клiенту дапамагае агенцтва. У тэатр — дык у тэатр, да дому заказчык вернецца з сапраўднымi бiлетамi на прайшоўшы вечарам спектакль, праграмкай i з iнфармацыяй аб п’есе. Жадаеце «паехаць» на канферэнцыю ў iншы горад або нават у замежжа — калi ласка. Запрашэнне на ўдзел у мiфiчным мерапрыемстве даставяць кур’ер да дзвярэй кватэры — спецыяльна, каб ўбачылi сямейныя. Пры неабходнасцi заказчык «прывязе» сувенiр з месца, якое ён быццам бы наведваў, бiлеты ў абодва бакi i фотакарткi — хоць на фоне Эйфелевай вежы, хоць каля егiпецкiх пiрамiд. Альбо проста можна паведамiць, што вас нечакана выклiкалi, напрыклад, на нараду ў офiс. I пакiнуць кантактныя тэлефоны для сувязi. Заказчык па гэтаму тэлефону не адкажа, замест яго ветлiвы голас «сакратара» паведамiць, што ненаглядная палавіна вось толькi што была i зноў знiкла ў кабiнеце, альбо што нарада зацягваецца. Ёсць «замяшчальнае» алiбi — не сам клiент, а яго другая палова нечакана запрашаюцца на выставу, канцэрт, а часам i ўвогуле выйграе турыстычны тур. Заказчык на пэўны час застаецца свабодным. Можна iнсцэнiраваць нават... выратаванне незнаёмага чалавека ад зладзеяў. Гэта на той выпадак, калi дома клiент не начаваў, а апраўдвацца давядзецца. Прыходзiць такi чалавек ранiцай дамоў, а праз некалькi гадзiн услед за iм кватэру наведвае асоба, якую ён быццам бы выхапiў з рук хулiганаў (супрацоўнiк агенцтва, як вы здагадалiся). Ну i далей па сцэнарыю.

— Цiкава, а колькi каштуе паслуга?

Павел:

— У залежнасцi ад вiду алiбi, i ад складанасцi яго выканання. Самае таннае — ад адзiнаццацi тысяч рублёў. Гэта так званае «наведванне басейна». Максiмальную суму я не назаву — усё залежыць ад пажадання заказчыка, кожны раз патрабуецца iндывiдуальны падыход.

— Зразумела, раскажыце тады пра «складанае» алiбi.

Кацярына:

— Зноў жа, усё iндывiдуальна, але прыклад магу прывесцi. Гэта так званае «перманентнае» алiбi. Уявiце сiтуацыю, калi клiент жадае схаваць ад родных свой род заняткаў. Для гэтага ён быццам бы становiцца супрацоўнiкам неiснуючай кампанii. Мы здымаем офiснае памяшканне, дзе нiбыта працуе клiент. На самай справе ўсё цалкам, i вiзiткi, i Iнтэрнэт-сайт выдуманай фiрмы, i штат супрацоўнiкаў iснуюць толькi дзеля таго, каб чалавек, якога заказчык iмкнецца пераканаць у сваёй дзейнасцi, змог зайсцi ў любы час у гэтую вiртуальную фiрму, убачыць там працуючых людзей, якiя скажуць, што заказчык толькi што быў на рабоце, але паехаў на сустрэчу. Такiя канторы могуць iснаваць на любы час — ад некалькi тыдняў да месяцаў i больш.

— Нагадвае папулярныя зараз «гульнi», распаўсюджаныя ў буйных гарадах свету. Ведаеце, напэўна — апошнiя некалькi гадоў у Маскве, Нью-Йорку некаторыя бiзнэсмены для праверкi сваiх родных i калег iнсцэнiруюць уласнае забойства, банкруцтва. Вы такiя паслугi не прапаноўваеце?

— Катэгарычна не, названыя выпадкi могуць супярэчыць дзяржаўнаму заканадаўству i, у прыватнасцi, Крымiнальнаму кодэксу. Асноўны ж прынцып нашай работы — стварэнне алiбi выключна для «хатняга» ўжывання, мы нiколi не парушалi ў сваёй рабоце закон, i не парушым яго. Дарэчы, клiента мы папярэджваем аб гэтым — юрыдычнай, фактычнай сiлы наша алiбi не мае анiякай.

— Хто часцей звяртаецца па дапамогу? Напэўна, мужчыны. Увогуле, акрэслiце сацыяльны партрэт вашага клiента.

— А вось i не, якраз апошнiм часам стала больш звяртацца жанчын. А сацыяльны партрэт акрэслiць складана. У асноўным гэта людзi пасля трыццацi гадоў, з вышэйшай адукацыяй, заробкi якiх большыя за сярэднiя. Але да нас прыходзяць людзі ўсiх ўзростаў i прафесiй. Мы прытрымлiваемся прынцыпу ананiмнасцi, таму пра клiентаў казаць не будзем..

— А вiтаюцца заказчыкi на вулiцы, калi сустрэнуць вас?

— (Смяюцца разам). Гэта гледзячы на тое, з кiм былы клiент iдзе... Не, калi сур’ёзна, то вiтаюцца. «Bastet» прапаноўвае не толькi алiбi-паслугi — мы i святы арганiзоўваем разнастайныя, i вяселлi, i вечарыны.

— А вось цiкава, як вы знаходзiце новых клiентаў? Рэкламы не сустрэнеш, у Iнтэрнэце толькi ваш сайт Bastet.by. Не iснуе цяжкасцяў з новымi клiентамi? Дарэчы, а «пастаянныя» ёсць?

— Калi мы пачыналi працаваць, то i сайта не было. Партал Bastet.by адкрыўся не так даўно. А знаходзiлi проста — праз знаёмых. Не толькi тых, хто карыстаўся паслугамi алiбi. Пастаянныя... напэўна, ёсць.

— А як вашы дзецi ставяцца да таго, чым бацькi займаюцца. Незвычайны занятак...

— Яны яшчэ малога ўзросту. Але старэйшы ведае, хоць пакуль i не цалкам, якая ў бацькоў праца. Калi ж вырастуць, мяркуем, праблем не ўзнiкне.

— «Праколаў» за столькi гадоў працы не было? Няўжо заўсёды алiбi спрацоўвала?

— Не было. I, спадзяёмся, не будзе.

— Дык усё ж такi, у чым мэта вашай дзейнасцi?

— У вынiку мы працуем для таго, каб у сям’i клiента быў мiр i спакой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыццi бывае як у анекдоце — тэлефануе каханы чалавек i паведамляе нечакана, што не будзе яго дома днi гэтак два-тры. Едзе на рыбалку, або ў тэрмiнов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика