Вучыцеся, мужыкi, ... пiкапу!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Назву папулярнага савецкага кiнафiльма «Дзе знаходзiцца нофелэт?» можна лiчыць класiчным узорам, якi можа выкарыстоўвацца сучаснымi аматарамi так званага «пiкапу».
У перакладзе з англiйскай «pick up» можна перавесцi як «знiманне». «Пiкап» — гэта цэлае «мастацтва» без праблем знаёмiцца з прадстаўнiцамi слабага полу. А яшчэ — гэта «навука», бо яна, як i ўсiм вядомыя навукi, нават мае «пад сабой» спецыяльныя навуковыя працы, падмацоўваецца дапаможнiкамi i парадамi вопытных «пiкапшчыкаў», якiя можна знайсцi ў «вiртуальным павуцiннi». Вiцебшчына ў гэтым накiрунку абышла iншыя рэгiёны. Першы беларускi афiцыйны сайт прыхiльнiкаў пiкапу з’явiўся менавiта ў Прыдзвiнскiм краi. Энтузiясты, не парушаючы рамак маралi, арганiзуюць Iнтэрнэт-форумы, а ў рэальнасцi — праводзяць акцыi «агульнагарадскiх» маштабаў. Толькi, калi ласка, тыя, хто можа падумаць, што «пiкап» — нешта амаральнае, бездухоўнае, не хвалюйцеся. Наколькi я зразумеў, тое самае, аб чым могуць падумаць некаторыя («безумоўнае жаданне» мужчыны ўкласцi жанчыну, каб заняцца самi ведаеце чым), для «пiкапшчыкаў» — не самае галоўнае. Мэта — тэлефончык, а потым ужо як атрымаецца. Гэта — вельмi азартны занятак i добрая практыка, якая дазваляе пазбавiцца ад самых розных мужчынскiх комплексаў. Не сакрэт, што не ўсiм дадзена проста падысцi да прыгажунi на вулiцы i паспрабаваць пазнаёмiцца. I, «дзiўна», што «аматары пагаварыць» — журналiсты, акцёры i г.д., праца якiх проста прымушае быць «публiчнымi», часта, бывае, не могуць пачаць размову, бо саромеюцца перад жанчынамi. А «пiкап» вучыць як пазбавiцца гэтага стану, нягледзячы на прафесiю, узрост, рост, адукацыю i г.д. Цiкава!? ТРЭБА ПАЧЫТАЦЬ! Каб авалодаць тэорыяй, неабходна пачытаць наступную лiтаратуру. Лiчыцца, што радзiма «пiкапу» — ЗША. Нейкi Рос Джэфрыс, быццам бы, i прыдумаў саму назву «руху». Лепшай лiтаратурай лiчыцца цэлая «Энцыклапедыя пiкапу». Ёсць iншыя карысныя крынiцы. Напрыклад, кнiга «Як выбраць спадарожнiцу жыцця i заваяваць яе сэрца». Аўтар — Трэйсi Кэбат. Кажуць, што кнiжка гэтая дае амаль што 100-працэнтны вынiк. А Мэдысан Грэгары пайшоў у сваiх даследаваннях далей, напiсаў «Як зацягнуць у пасцель жанчыну сваёй мары». Нягледзячы на такую «спецыфiчную» назву, праца таксама з’яўляецца праверанымi рэкамендацыямi па заваяванню менавiта кахання. Расiйскiя псiхолагi Агурцоў i Горын у кнiжцы «Спакушэнне» разгледзелi «пiкап» з пункту гледжання нэйра-лiнгвiстычнага праграмавання, што ўжо вядома шырокаму колу чытачоў. Проста, гэты метад — сапраўды добры шлях i да розуму жанчыны, якая падабаецца. Можна звярнуцца па дапамогу да прац яшчэ аднаго расiянiна — Багачова, якi сярод зацiкаўленых мужчын добра вядомы як аўтар рускай мадэлi эфектыўнага спакушэння. Нават спецыяльныя шматузроўневыя семiнары праводзяцца. Во як! ПЕРАХОДЗIМ ДА ПРАКТЫКI «Ветэраны» «пiкапу» не толькi ў асабiстых дзённiках фiксуюць усе спробы пазнаёмiцца, але нават запiсваюць размовы на дыктафон, каб потым падлiчыць, колькi часу патрабавалася, каб пазнаёмiцца, ды не забыць самыя ўдалыя словы, якiя вельмi падабалiся «аб’екту», i дазволiлi здабыць яе нумар тэлефона. Самыя вопытныя падлiчылi, што ў сярэднiм для атрымання апошняга патрабуецца хвiлiнкi паўтары. Працэнтаў 80 знаёмстваў «па тэхналогiях» завяршаюцца паспяхова. Сярод нестандартных спосабаў знаёмства ў Вiцебску прыводзiцца, у прыватнасцi, не самае разумнае пытанне: «А дзе тут прыпынак метро?» (метро у горадзе няма). Галоўнае — заiнтрыгаваць нестандартным пытаннем. Мясцовыя «пiкапшчыкi» падтрымлiваюць сувязi з аднадумцамi ў Маскве i iншых гарадах. Право-дзяць сумесныя «рэйды». Так, у Вiцебску прайшла акцыя «Здымачная пляцоўка», падчас якой хлопцы хадзiлi па вулiцах з вялiкiм аркушам для запiсу тэлефонаў. Вынiкi былi добрымi. На сайце ёсць адпаведныя фотаздымкi. Дарэчы, тут ёсць даследаванне эфектыўнасцi знаёмстваў на дыскатэках, у чатах, форумах знаёмстваў з вызначэннем усiх плюсоў i мiнусаў. Каму трэба, пачытайце на www.pickup. vitebsk.by. Мо, «пiкап», як нi дзiўна, можа дапамагчы выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю? Падлiчана, што ў рамках статыстычнай хiбнасцi менш за 1 працэнт мужчын нiколi не становяцца жанатымi! Калi мужчыны будуць больш упэўненымi ў сабе, i колькасць шлюбаў павялiчыцца, ды браку пасля ЗАГСа будзе менш?!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назву папулярнага савецкага кiнафiльма «Дзе знаходзiцца нофелэт?» можна лiчыць класiчным узорам, якi можа выкарыстоўвацца сучаснымi аматарамi так зван |
|