Знiк сейф з грашыма
Iгар ГРЫШЫН
Праваахоўнiкi зараз расшукваюць нахабнiка, якi з адмiнiстрацыйнага будынка аднаго з рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў выкраў сейф.
Як паведамляюць у аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, здарэнне адбылося ў пасёлку Сосны-2 у ноч на 1 лiстапада. Невядомы, узламаўшы ўваходныя дзверы, пранiк у адмiнiстрацыйны будынак прадпрыемства. Далей шлях злачынцы ляжаў у касу: расправiўшыся з замкамi на рашотцы i дзвярах, ён трапiў i ў гэта памяшканне. Здабычай жа ўзломшчыка стаў сейф, з якiм ён i знiк. Дарэчы, у сейфе знаходзiлася 12 мiльёнаў 303 тысячы 379 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкi зараз расшукваюць нахабнiка, якi з адмiнiстрацыйнага будынка аднаго з рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў выкраў сейф
|
|