I не госцi, i не суграмадзяне
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Твары неславянскай нацыянальнасцi ўсё часцей можна пабачыць на вулiцах Мiнска, iншых вялiкiх гарадоў краiны. Акрамя турыстаў i прыезджых дзелавых людзей, у нас часова жывуць бежанцы, iншаземныя студэнты, асобы, якiя атрымалi або знаходзяцца ў стадыi чакання грамадзянства Рэспублiкi Беларусь. Хто яны, адкуль, чаму вырашылi, калi не назаўсёды, то ва ўсякiм разе на працяглы тэрмiн застацца на чужбiне? Сёння мы раскажам пра дзве звычайныя i адначасова незвычайныя жыццёвыя гiсторыi. Яны — частка складанага, супярэчлiвага i яшчэ мала вывучанага феномена пад назвай «маладзёжная мiграцыя».
«ЧЗ» паведамляла раней пра прэзентацыю ў Мiнску першага мiжнароднага выдання «Мiграцыя моладзi», якое ўбачыла свет дзякуючы ЮНФПА — фонду ААН у галiне народанасельнiцтва. У час прэзентацыi дакумента на сустрэчу з журналiстамi была запрошана група маладых людзей, але, тым не менш, з ужо багатым вопытам мiграцыi. Гэта былi як прадстаўнiкi Беларусi, так i iншаземцы, якiя па волi лёсу апынулiся ў нашай краiне. Сярод iх вылучалiся сваiмi тыповымi, з аднаго боку, жыццёвымi гiсторыямi, два маладыя чалавекi: кiтаец Чжан Тэй i Джымi Нельсан з Лiберыi. Яны прыехалi ў Беларусь атрымаць вышэйшую адукацыю. Прычым абодва яшчэ са школьнай парты марылi аб кар’еры журналiста. Чжану, напрыклад, у сябе на радзiме прапанавалi атрымаць вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасцi на выбар — у Сiнгапуры цi Беларусi. Кiтаец выбраў нашу краiну таму, што яго заўсёды вабiла славянская культура, а Сiнгапур — ён побач i вельмi падобны на Кiтай. А вось малавядомая Беларусь здавалася загадкавым i прывабным цэнтрам Еўропы. Джымi выйграў стыпендыю на вучобу за мяжой i разам з групай суайчыннiкаў спачатку прыбыў у Маскву. Адтуль iх размеркавалi па розных навучальных цэнтрах былога СССР. Джымi трапiў у Мiнск. Яшчэ падлеткам ён уяўляў сваю будучыню не iнакш як паспяховым, папулярным i, зразумела, заможным тэлевядучым, па прыкладу адной мясцовай тэлезоркi, якi, паводле слоў Джымi, быў яго кумiрам. Таму паступленне на факультэт журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта стала лагiчным крокам у лёсе маладога афрыканца. Хоць было гэта не зусiм лёгкай справай. На радзiме Джымi, расказвае ён, больш прэстыжнымi лiчацца дакладныя навукi, а не гуманiтарныя. Ён па настойлiвай парадзе роднага дзядзькi паспеў крыху павучыцца на хiмiчным факультэце Лiберыйскага ўнiверсiтэта. Беларусь для маладога афрыканца была ў значнай ступенi тэра iнкогнiта. Пра яе ён ведаў зусiм нямнога. Ну што казаць, калi Джымi спачатку думаў, што як у краiне еўрапейскага кантынента, у Беларусi ўсе размаўляюць па-англiйску. Давялося ж вывучаць рускую мову, якую ён працягвае спазнаваць па сёння. Тым не менш Джымi скончыў факультэт журналiстыкi, паводле яго слоў, з «чырвоным» дыпломам. Потым пэўны час авалодваў французскай мовай у Мiнскiм лiнгвiстычным унiверсiтэце. Ужо збiраўся з важкiм багажом ведаў на радзiму, як там грымнула кровапралiтная грамадзянская вайна. Ад’езд давялося адкласцi. Малады азiят Чжан таксама без праблем скончыў факультэт журналiстыкi БДУ, але збiраць чамаданы дамоў не спяшаўся, хоць на радзiме панавала палiтычная, эканамiчная i сацыяльная стабiльнасць. Кiтай працягваў уражваць свет сенсацыйнымi дасягненнямi ў розных сферах, аднак прагматычны Чжан уважлiва прыглядаўся да эканамiчных перамен у Беларусi. У яго усё больш умацоўвалася жаданне звязаць свой лёс не з журналiстыкай, а з бiзнэсам. Вiдаць, шматлiкiя прыклады паспяховай кар’еры маладых суайчыннiкаў у Кiтаi i iншых краiнах падштурхоўвалi да гэтага. Чжан прызнаецца, што ён даўно вырашыў праблемы з адаптацыяй у новай краiне i цяпер для яго няма рознiцы, дзе жыць — у Кiтаi цi Беларусi. Як здаецца, ён не мае маральных ваганняў, згрызотаў сумлення наконт невяртання на радзiму, якая чакае i разлiчвае на адукаванага маладога спецыялiста. Чжан прыводзiць такую лiчбу: раней амаль 70 працэнтаў кiтайцаў пасля вучобы за мяжой не вярталiся дамоў. Сёння гэты паказчык значна знiзiўся — вынiк мэтанакiраванай i вялiкай работы ў дадзеным накiрунку ўрада КНР. Так, усе кiтайцы, якiя разам з Чжанам скончылi Белдзяржунiверсiтэт, вярнулiся. Ён жа цвёрда вырашыў рабiць дзелавую кар’еру ў Беларусi, у якой за апошнiя гады адбываюцца, на яго думку, iстотныя эканамiчныя зрухi, расце зарплата ў насельнiцтва, яго дабрабыт. У перспектыве Чжан разлiчвае стаць кiраўнiком i саўладальнiкам iншаземнага прадпрыемства, якое будзе завозiць у нашу краiну якасны кiтайскi чай. Бiзнэс абяцае стаць выгадным. Сёння Чжан працягвае вучобу ў БДУ — вывучае эканомiку. Джымi, наадварот, за 10 гадоў знаходжання ў Беларусi так i не прыжыўся тут. У яго статус ваеннага бежанца. Ён быццам бы няблага ўладкаваўся, працаваў на радыёстанцыях, цяпер — ды-джэем у клубе, зрэдку (чым ганарыцца) спявае з Анатолем Ярмоленкам i Алесяй. Але сёння, прызнаецца Джымi, ён жыве «ў палову сiлы», не працуе, а зарабляе, марыць стварыць сям’ю, выхоўваць дзяцей. I кожную ноч чытае ў Iнтэрнэце газеты Лiберыi, сочыць за падзеямi ў краiне i чакае ўдачнага моманту для вяртання. Як бачым, абодва мiгранты — часовыя мiнчане, знаходзяцца на перакрыжаваннi лёсу. Iх сёння аб’ядноўвае маладосць, вера ў свае сiлы, упартасць, жаданне дасягнуць лепшага ў жыццi. А гэта, пагадзiцеся, нямала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Твары неславянскай нацыянальнасцi ўсё часцей можна пабачыць на вулiцах Мiнска, iншых вялiкiх гарадоў краiны. Акрамя турыстаў i прыезджых дзелавых людз
|
|