Паплацiўся за перавышэнне паўнамоцтваў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Да трох з паловай гадоў пазбаўлення волi асуджаны былы ўпраўляючы аднаго з аддзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк» за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пры выдачы крэдытаў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, два гады таму банкiр аднаасобна прыняў рашэнне аб выдачы крэдытаў фiрмам «Сiстэмы дыягностыкi» i «Рэтгес». Хоць члены крэдытнага камiтэта банка выказвалi меркаваннi аб немэтазгоднасцi крэдытавання згаданых камерцыйных структур. Аднак банкiр усё ж не паслухаўся, выдаў крэдыты камерсантам. Апошнiя грошай не вярнулi, працэнты за карыстанне крэдытам таксама не заплацiлi. У вынiку Белаграпрамбанку быў нанесены ўрон больш як на 759 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да трох з паловай гадоў пазбаўлення волi асуджаны былы ўпраўляючы аднаго з аддзяленняў ААТ «Белаграпрамбанк» за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пры |
|