Мытнiк не прадаўся
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Няўдала завяршылася спроба жыхара Оршы падкупiць намеснiка начальнiка аддзела барацьбы з кантрабандай Вiцебскай мытнi.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, грамадзянiн Анатоль Л. незаконна вывозiў з Беларусi ў Расiю лом чорнага i каляровых металаў. Вiцебскiя мытнiкi затрымалi груз. Гаспадар металалому вырашыў дамовiцца з намеснiкам начальнiка аддзела барацьбы з кантрабандай. За спыненне справы i вяртанне грузу ён абяцаў мытнiку 1000 долараў. Аднак мытнiк не прадаўся, а паведамiў пра спробу подкупу ва ўпраўленне КДБ па Вiцебскай вобласцi. Чэкiсты затрымалi хабарадаўцу ў момант перадачы грошай мытнiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдала завяршылася спроба жыхара Оршы падкупiць намеснiка начальнiка аддзела барацьбы з кантрабандай Вiцебскай мытнi
|
|