21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Савету патрэбны кадры. Тэрмiнова!..

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

АДКРЫТЫ ФОРУМ

Напярэдаднi выбараў, калi сельскiя органы ўлады падводзяць вынiкi работы за папярэднi перыяд i разам з насельнiцтвам вызначаюць, хто будзе грамадскiм актывам сельвыканкамаў на наступныя чатыры гады, у раёнах актыўна абмяркоўваецца, што трэба мяняць у рабоце Саветаў. У Iванаўскiм раённым Савеце дэпутатаў мы гаварылi пра неабходнасць падтрымкi пярвiчнага звяна мясцовага самакiравання.

Васiль КУНIЦКI, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

— Сельсавет трэба найперш умацаваць кадрамi. У мясцовага органа ўлады няма сродкаў, каб вырашаць глабальныя пытаннi жыццядзейнасцi вёскi. Самая галоўная яго мiсiя сёння, на мой погляд, працаваць з насельнiцтвам. У многiх населеных пунктах палавiна, а то i больш жыхароў дасягнулi вельмi сталага ўзросту i маюць патрэбу ва ўвазе з боку ўлады. Галаўны боль кожнага выканкама — неўладкаваныя сем’i, i дзяцей, якiя там выхоўваюцца, нельга пакiдаць сам-насам з бядой. Кожны дзень прыносiць нейкiя новыя праблемы (ну хоць бы бабульцы тэрмiнова падрамантаваць дзверы), i iх няма каму вырашаць, акрамя старшынi. Я неяк заехаў у сельскi Савет, а кiраўнiка не было на месцы даволi доўга. Потым высветлiлася, што на могiлках пiлавалi старыя дрэвы, i старшыня вымушаны быў знаходзiцца там амаль цэлы дзень, бо трэба было прыгледзець за работай. А проста падкасiць газон цi скасiць бур’ян на пакiнутых сядзiбах хто павiнен? Няма такой адзiнкi ў штаце. Вось i бывае нярэдка, што старшыня або сакратар займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыi i робяць шмат гаспадарчых спраў.

Таму рознарабочы — проста неабходная адзiнка ў сельскiм Савеце. Даўно наспела пытанне лепш арганiзаваць вулiчнае асвятленне ў вёсках. Лагiчна, каб гэтым займалiся спецыялiсты. Мы ўносiлi прапанову на самым высокiм узроўнi — перадаць сродкi i клопаты пра асвятленне электрасеткам кожнага рэгiёна. Але адказ, што атрымаў раённы Савет, вельмi нас здзiвiў. Нам патлумачылi, што электрасеткi — гэта камерцыйная арганiзацыя, якой нельга перадаваць грошы з дзяржбюджэту. Вось так. I выконваць гэту работу даводзiцца сельвыканкамам — з большым клопатам i большай небяспекай, чым зрабiлi б спецыялiсты. Каб замянiць лямпачку ў лiхтары, трэба выклiкаць электрыка з раёна i плацiць за паслугу немалыя па мерках Савета грошы. Самiм старшыням даводзiцца падлiчваць энергазатраты, адчыняць i зачыняць трансфарматары, часта выключаць лiхтары, бо светлавыя рэле не забяспечваюць выкарыстанне святла ў патрэбны час, а рэле часу пакуль мала хто можа сабе дазволiць.

Зараз цi не большасць кiраўнiкоў мясцовых органаў улады — жанчыны, якiм даводзiцца ўнiкаць у тонкасцi работы электрыка. Як, дарэчы, i юрыста. Я на ўсiх узроўнях кажу, што ў сучасных умовах сельскаму Савету патрэбен юрыст. Тут выконваецца многа юрыдычных, нават натарыяльных дзеянняў, выпiсваецца шэраг дакументаў, якiя патрабуюць ведання законаў i прававых нормаў.

Ларыса ПАВЯЛЬЧУК, спецыялiст раённага Савета дэпутатаў:

— Не адно дзесяцiгоддзе працую з сельскiмi Саветамi i вельмi не люблю размоў кшталту: «А што ў сельсаветаў за клопаты? Даведкi людзям выдаюць». Гэта погляд ваяўнiчага дылетанта. Кожнаму такому «крытыку» я б прапанавала самому паспрабаваць у гэтай якасцi, так бы мовiць, горы звярнуць. Добра, калi кiраўнiк мясцовай гаспадаркi разумее праблемы сельскай улады. Але, як паказвае вопыт, такое бывае вельмi рэдка. Часцей мы бачым адваротныя прыклады. Вось скажам такi: каб правесцi работы па добраўпадкаванню звалкi, пагрузчык i экскаватар у адну вёску давялося гнаць з Iванава за 20 кiламетраў i, адпаведна, плацiць. Гэта тэхнiка ёсць у мясцовым СВК, але яго старшыня адмовiўся выдзелiць трактары на дзень нават за грошы. Не захацеў — i ўсё. А хто яму ўказ?

Адзiн з Саветаў нашага раёна ўзначальвае палкоўнiк, былы кадравы ваенны. Ён кажа, што тут працаваць больш складана, чым служыць у войску. Там аддаў загад — яго выканалi. А тут не загадаеш нават сваiм падначаленым рабiць тое, што не ўваходзiць у iх службовыя абавязкi. Але ж рабiць некаму ўсё роўна трэба.

Ну вось, напрыклад, скарацiлi ў выканкамах стаўкi землеўпарадчыкаў. А пашырылi раённую службу. Але ж спецыялiст, якi прыедзе з раёна на адзiн-два днi, не паспее фiзiчна абысцi 10—13 вёсак i якасна зрабiць справу. Аргумент быў такi: вясковыя землеўпарадчыкi няправiльна складалi дакументы. Дык навучыце iх, дайце бланкi, узоры, па якiх людзi так, як трэба, запоўняць паперы. Гэта ж не апавяданнi пiсаць! Але ж «адзiнак» не стала, i праз некаторы час усе ўпэўнiлiся, што пацярпела справа.

Людмiла РАМАНОВIЧ, старшыня Моладаўскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Работу землеўпарадчыка выконвае нярэдка старшыня. Iду зараз са службы, якую раней называлi БТI, яшчэ не астылi эмоцыi ад таго, як на сваёй скуры адчула, што такое дэклараванае «адно акно». Можа, на хвалi эмоцый i не трэба расказваць, каб не нагаварыць лiшняга, але... Каб здаць сельсавецкiя дакументы па пытанню газiфiкацыi аднаго аб’екта, столькi нерваў давялося патрацiць, што мiжволi ўспомнiш адзiнку землеўпарадчыка, якую скарацiлi. Гэта была б яго работа.

Алена ГАЎРЫЛАВА, сакратар Дастоеўскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Каб трымаць у парадку усе дакументы i своечасова адпраўляць шматлiкiя даведкi, якiя ад нас патрабуюць, часу фiзiчна не хапае. Хiба гэта справа — браць дакументы дадому, сядзець з iмi ўсе вечары i выхадныя днi?.. Многа пра гэта гаворыцца, але папяровы паток не памяншаецца, кожны дзень паступаюць новыя званкi з патрабаваннямi прыслаць тыя цi iншыя звесткi. Але ж да нас штодзень iдуць людзi, iм трэба ўдзяляць увагу, рыхтаваць неабходныя дакументы. I часам адных рук на ўсё не хапае.


Iванаўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi выбараў, калi сельскiя органы ўлады падводзяць вынiкi работы за папярэднi перыяд i разам з насельнiцтвам вызначаюць, хто будзе грамадскiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика