21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы вам — паслугi, вы нам — грошы

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Сёлета ў Клiмавiцкiм раёне стварылi першае на Магiлёўшчыне вясковае дзяржаўнае прадпрыемства для дапамогi людзям. Цяпер у Галiцкiм сельскiм Савеце самыя розныя паслугi насельнiцтву аказвае ўстанова пад красамоўнай назвай «Сяляне».

Стараста вёскi Галiчы Марыя Мiкалаеўна Базылева з задавальненнем дэманструе гатоўнасць да халадоў. Жанчына паказвае дровы, што ляжаць на двары — iх даставiла прадпрыемства «Сяляне».

— Яны робяць для нас, а мы плацiм i дзякуем, — тлумачыць пенсiянерка. — Мне яшчэ i агароджу паставiлi. Калi б не яны, то давялося б наймаць людзей з боку, хадзiць i прасiць. А так спакайней — заплацiў i атрымай.

У Галiчах калiсьцi быў цэнтр гаспадаркi. Яе лiчылi слабай: там не было талковага кiраўнiка, не выконвалiся прагнозныя паказчыкi i не прыжывалiся дысцыплiна i парадак. Кiраўнiцтва Клiмавiцкага раёна ў рэшце рэшт вырашыла расфармiраваць сельскагаспадарчы кааператыў i далучыць яго да суседнiх, больш моцных гаспадарак.

Але як людзям жыць без дапамогi гаспадаркi? Як апрацоўваць участкi, малацiць збожжа i капаць бульбу? На гэтыя пытаннi мясцовыя ўлады адказалi стварэннем пры Галiцкiм сельскiм Савеце прадпрыемства «Сяляне».

— Людзi без базавай гаспадаркi тады засталiся сам-насам са сваiмi праблемамi, — расказвае старшыня Галiцкага Савета Аляксандр Залаценка. — I каб не пакiнуць людзей, мы стварылi такое прадпрыемства.

— Мы перадалi «Сялянам» тэхнiку: два трактары, камбайн, касiлку, млын, лесапiлку i iншае, — тлумачыць старшыня Клiмавiцкага райсавета Мiкалай Далгун. — Таксама i абласныя ўлады выдаткавалi сродкi на закупку тэхнiкi. Прадпрыемства аказвае паслугi — усё, што патрэбна людзям.

Улетку «Сяляне» актыўна нарыхтоўвалi сена для ўладальнiкаў жывёлы, потым людзi цэлымi вулiцамi хадзiлi заказваць збожжаўборачны камбайн, а затым поўнай хадой пачалася нарыхтоўка дроў. Напярэдаднi халадоў прадпрыемства ледзь паспявала выконваць усе заяўкi!

Людзi ў вёсках клiмавiцкай глыбiнкi засталiся ў асноўным пажылыя. Напрыклад, у тых жа Галiчах 60 працэнтаў жыхароў — пенсiянеры (маладыя ж людзi з’язджаюць у пошуках працы i заробку). Без дапамогi старыя не здолеюць справiцца са сваёй падсобнай гаспадаркай. Вяскоўцы гатовы заплацiць грошы за паслугi, якiя з’яўляюцца сферай дзейнасцi прадпрыемства «Сяляне».

— Гэта ўсё будзе запатрабавана, i не толькi старымi людзьмi, — лiчыць Аляксандр Залаценка. — I ў маладых сёння iншыя iнтарэсы: яны гатовы заплацiць, каб самiм не клапацiцца. Канешне, можна пайсцi па трактар да прыватнiкаў. У нас на тэрыторыi Савета — 21 трактар у валоданнi людзей. Але раней, калi быў калгас, можна было за бутэльку набыць салярку ў механiзатара, а цяпер трэба з’ездзiць за 30 кiламетраў у райцэнтр i везцi адтуль палiва. Таму прасцей усё ж звярнуцца да «Сялян», каб вырашыць усе праблемы.

Старшыня сельскага Савета называе цэны прадпрыемства «боскiмi». Напрыклад, дастаўка распiлаваных дроў каштуе ў «Сялянах» 130 тысяч рублёў, i кiраўнiцтва прадпрыемства пераконвае, што гэта нядорага. А выкапаць бульбу каштавала 2 тысячы рублёў за сотку. Гэта сярэднi кошт: рэнтабельнасць на прадпрыемстве закладзена 15 працэнтаў, не вышэй i не нiжэй.

Разам з тым у Галiчах спадзяюцца, што ў будучым i дзяржава пойдзе iм насустрач i зробiць саступкi ў падаткаабкладаннi, а таксама дазволiць закупляць палiва па фiксаваных цэнах. Пакуль прадпрыемства набывае палiва для тэхнiкi па камерцыйных цэнах. Аднак «Сяляне» вырашылi на лета пасеяць збожжа для сваiх коней, на якiх ездзяць збiраць малако (гэта яшчэ адзiн накiрунак працы прадпрыемства). Таму як сельгасвытворцы, якiя маюць пасяўныя плошчы, яны, магчыма, будуць атрымлiваць палiва па дзяржаўнаму кошту. Тады i цэны на паслугi, верагодна, стануць меншымi.

— Нашы людзi, канешне, прызвычаiлiся да амаль бясплатных паслуг i цяжка развiтваюцца з грашовымi знакамi, — прызнае Залаценка. — Напрыклад, тэлефануюць i робяць заказы на копку бульбы. Прыехалi мы, зрабiлi. Просiм заплацiць грошы за працу, а чалавек пачынае скардзiцца на тое, што бульба не ўрадзiла, пагнiла... Таму цяпер вырашылi браць папярэднюю аплату. Прыйдзi, выпiшы, i за табой адразу паедзе трактар. I людзi пачалi прызвычайвацца да той думкi, што за ўсё трэба плацiць. Тым больш што старыя, якiм у першую чаргу патрэбны нашы паслугi, атрымлiваюць нядрэнныя пенсii.

Акрамя дапамогi вяскоўцам, на прадпрыемства «Сяляне» ўскладаецца i праца па добраўпарадкаванню вёсак. Яго рабочыя чысцяць калодзежы, усталёўваюць i фарбуюць агароджы, прыбiраюць могiлкi i палiгоны бытавых адходаў. «Сяляне» дапамагалi навесцi парадак у суседнiх аграгарадках i ў вёсках iншых сельсаветаў. Тэхнiка ў добрага кiраўнiка не павiнна прастойваць.

Нядаўна ў «Сялян» з’явiўся новы кiраўнiк — Мiхаiл Грыневiч. Кiраўнiцтва раёна спадзяецца на яго iнiцыятыўнасць i, як вынiк, прыбыткi, пашырэнне i стварэнне ў будучым новых працоўных месцаў.

Сёння ж на прадпрыемстве працуюць 14 чалавек, сярэднi заробак — 211 тысяч рублёў. Прадпрыемства толькi становiцца на ногi, але ў будучым тут спадзяюцца плацiць работнiкам да 350 тысяч рублёў штомесяц. «Заробак трэба зарабiць!» — упэўнены Аляксандр Залаценка.

— Трэба, каб была дысцыплiна, — гаворыць на гэты конт Грыневiч. — Мы не будзем расслабляцца, будзем шукаць працу. У людзей i арганiзацый ёсць грошы, i наша задача — аказваць тыя паслугi, за якiя яны гатовы плацiць.

Гэта прадпрыемства — «палачка-выручалачка» для сельсавета. Аляксандр Залаценка не хавае, што цяпер не трэба яму хадзiць на паклон да кiраўнiка гаспадаркi i нешта прасiць. Старшыня Савета спадзяецца, што ўзiмку «Сяляне» дапамогуць i снег чысцiць. Цэнтральныя дарогi чысцяць пасля завiрух спраўна, а вось жыхары аддаленых вёсак звычайна скардзяцца на заносы. Сёлета ж гэту працу возьмуць на сябе «Сяляне».

Кiраўнiцтва Клiмавiцкага раёна лiчыць, што ў гэтага прадпрыемства ёсць перспектывы, яно выжыве i будзе працаваць.

— Людзi iдуць да ўлады па дапамогу, а стварэннем прадпрыемства мы вырашылi штодзённыя звычайныя пытаннi, — тлумачыць старшыня райвыканкама Вiталь Грышанаў. — Таму што нават у моцных гаспадарках цяпер няма сiл i часу аказваць вяскоўцам дапамогу, бо трэба павялiчваць аб’ёмы вытворчасцi. Iдэя добрая. Думаю, жыццё прымусiць нас стварыць яшчэ адно цi некалькi прадпрыемстваў, падобных да «Сялян». Форма можа быць любая — напрыклад, гасразлiковы ўчастак камунгаса, але сэнс той жа. Мы жывём пры рынкавых умовах, i калi людзi гатовы плацiць за паслугу, трэба iм даць тое, што яны хочуць.

Цяпер у Галiчы прыязджаюць за першым вопытам «Сялян» з iншых раёнаў вобласцi.

Клiмавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Клiмавiцкiм раёне стварылi першае на Магiлёўшчыне вясковае дзяржаўнае прадпрыемства для дапамогi людзям. Цяпер у Галiцкiм сельскiм Савеце сам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика