Хроніка апошніх падзей
ПАМЫЛКА IЗРАIЛЯ: 20 ЗАБIТЫХ, 50 ПАРАНЕНЫХ
Учора ранiцай у Бейт-Хануне (Палесцiнская аўтаномiя) прагрымела серыя выбухаў, у вынiку чаго 20 чалавек забiты i 50 атрымалi раненнi рознай ступенi цяжкасцi. Мiнздраў ПА паведамiў пра гiбель 18 чалавек, сярод якiх сем дзяцей i 4 жанчыны. Паводле iнфармацыi iншых крынiц, загiнулi 22 чалавекi. Iзраiльскiя вайскоўцы прызналi сваю адказнасць за абстрэл. Паводле некаторай iнфармацыi, прычынай гiбелi мiрных жыхароў стала памылка iзраiльскiх артылерыстаў. Распачата расследаванне. Мiнiстр абароны Iзраiля Амiр Перэц аддаў загад аб спыненнi абстрэлу паўночных тэрыторый сектара Газа, якi паследаваў у адказ на абстрэл палесцiнскiмi баевiкамi горада Ашкелон. Прэс-сакратар iзраiльскага ўрада заявiла, што нягледзячы на гэту трагедыю, Iзраiль працягне аперацыi ў сектары Газа, «пакуль не спыняцца ракетныя абстрэлы i кантрабанда зброi». Кiраўнiцтва «Хамаса» ў сваю чаргу заявiла, што адновiць тэракты-самазабойствы на тэрыторыi Iзраiля, каб жорстка адпомсцiць iзраiльцянам «за гiбель жанчын i дзяцей». Прэм’ер-мiнiстр палесцiнскага ўрада Iсмаiл Ханiя запатрабаваў правядзення тэрмiновага пасяджэння Савета Бяспекi ААН у сувязi з трагедыяй на заходнiм беразе ракi Iардан. АМЕРЫКАНЦЫ ПРАГАЛАСАВАЛI СУПРАЦЬ БУША I ВАЙНЫ Ў IРАКУ Дэмакратычная партыя ЗША ўпершыню за апошнiя 12 гадоў атрымала кантроль над палатай прадстаўнiкоў на выбарах у Кангрэс ЗША. Дэмакратам удалося перамагчы ў 15 ключавых акругах. З 435 месцаў у нiжняй палаце прадстаўнiкам апазiцыйнай дэмпартыi для перамогi неабходна было набраць 218 месцаў. Па стану на 15 гадзiн серады, дэмакраты атрымалi ўжо 227 мандатаў. Адмiнiстрацыя ЗША ўчора прызнала перамогу дэмакратаў на выбарах у нiжнюю палату Кангрэса. Джордж Буш выказаў «расчараванне» вынiкамi галасавання. Каб рэспублiканцы на чале з сённяшнiм гаспадаром Белага дома поўнасцю страцiлi кантроль над Кангрэсам, дэмакратам не хапае перамогi ў сенаце. Там на момант падпiсання нумара ў друк была «нiчыя». У двух штатах вёўся ручны пералiк бюлетэняў. Як адзначаюць эксперты, выбары ў Кангрэс сталi своеасаблiвым рэферэндумам па пытанню аб даверы прэзiдэнту Бушу i аб вайне ў Iраку. Як сведчаць экзiт-полы, 60 працэнтаў выбаршчыкаў паведамiлi, што галасавалi супраць вайны ў Iраку, а 40 працэнтаў — супраць Буша. Акрамя таго, паводле слоў значнай колькасцi выбаршчыкаў, важны ўплыў на iх рашэнне аказалi скандалы, звязаныя з карупцыяй у шэрагах Рэспублiканскай партыi. У ФРАНЦЫI ВЫПУСЦIЛI САМАЕ ДАРАГОЕ Ў СВЕЦЕ ШАМПАНСКАЕ Другая па велiчынi ў свеце па вытворчасцi алкагольных напояў французская кампанiя Pernod Ricard выпусцiла ў продаж шампанскае гатунку люкс коштам у тысячу еўра за бутэльку. Новае шампанскае стала самым дарагiм у свеце. Як адзначыў кiраўнiк кампанii Патрык Рыкард, асноўныя спажыўцы элiтнага шампанскага будуць у Расii, ЗША i Кiтаi. «Мы не будзем выпускаць многа такога шампанскага i не будзем прадаваць яго ў Францыi», — дадаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай у Бейт-Хануне (Палесцiнская аўтаномiя) прагрымела серыя выбухаў, у вынiку чаго 20 чалавек забiты i 50 атрымалi раненнi рознай ступенi ця
|
|