Беларусь выбрана членам ЭКАСАС ААН на 2007—2009 гады
Кар. БЕЛТА
Генеральная Асамблея ААН выбрала Беларусь членам Эканамiчнага i сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС) на 2007—2009 гады.
Як паведамляе служба навiн ААН, пасля дзевятага тура галасавання Балгарыя адмовiлася ад далейшай барацьбы за месца прадстаўнiка Усходняй Еўропы ў органе. Такiм чынам, у дзесятым туры галасавання Беларусь была па-за канкурэнцыяй i набрала неабходныя дзве трэцiх галасоў. Нагадаем, на папярэднiх турах нашай краiне не хапiла аднаго голаса для перамогi. Наша краiна выбрана членам Эканамiчнага i сацыяльнага савета ААН упершыню. «ЭКАСАС увасабляе сабой тую сферу дзейнасцi Арганiзацыi, якую Беларусь лiчыць для сябе прыярытэтнай — пытаннi развiцця, аказання дапамогi краiнам, што маюць у ёй патрэбу», — заявiў Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас. «У нас ёсць iдэi, ёсць рабочыя рукi, якiя мы можам прыкласцi для вырашэння агульных праблем. Таму мы лiчым той крэдыт даверу, што быў аказаны Арганiзацыяй, вельмi важным знакам i падзеяй для краiны», — дадаў ён. У адпаведнасцi са Статутам, ЭКАСАС — адзiн з шасцi галоўных органаў ААН. Ён садзейнiчае вырашэнню мiжнародных праблем у эканамiчнай i сацыяльнай галiнах, а таксама ў сферах аховы здароўя, культуры i адукацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральная Асамблея ААН выбрала Беларусь членам Эканамiчнага i сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС) на 2007—2009 гады
|
|