Жыць на 2 гады больш!
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай вобласцi прынялi праграму развiцця сiстэмы аховы здароўя, разлiчаную да 2010 года. Адна з галоўнейшых задач — наблiзiць узровень сельскай медыцыны да гарадскога.
На ажыццяўленне гэтай праграмы плануецца патрацiць больш за 53 мiльярды бюджэтных сродкаў. Будзе ўзмоцнена прафiлактычная работа, што, на думку аўтараў праекта, дапаможа знiзiць узровень смяротнасцi на 10 працэнтаў. Галоўныя прычыны смяротнасцi — сардэчна-сасудзiстыя, анкалагiчныя захворваннi, атручэннi i траўмы. На жаль, колькасць насельнiцтва ў рэгiёне пакуль знiжаецца. Таму будуць прыняты меры па вырашэнню дэмаграфiчнай праблемы, а таксама па павышэнню сярэдняй працягласцi жыцця на два гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi прынялi праграму развiцця сiстэмы аховы здароўя, разлiчаную да 2010 года. Адна з галоўнейшых задач — наблiзiць узровень сельскай
|
|