21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хвароба з «кампенсацыяй»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Чым блiжэй да зiмы, тым больш актуальнай становiцца тэма бальнiчных. Сапраўды, статыстыка сведчыць, што апошнiм часам агульныя паказчыкi захворваемасцi ў краiне пакрысе змяншаюцца. Аднак факт застаецца фактам: толькi за студзень—верасень сёлета праз Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва было выплачана прыкладна 2,5 мiльёна дапамог па часовай непрацаздольнасцi. А таксама, што ўжо больш прыемна, каля 55 тысяч дапамог па цяжарнасцi i родах. Мiж тым, не сакрэт: з прызначэннем i выплатай «страхавых» дапамог раз-пораз узнiкаюць няпростыя пытаннi. I разабрацца з iмi мы паспрабуем пры дапамозе начальнiка аддзела сацыяльнага страхавання Фонду Ларысы Iванаўны КАПЫЛЬСКАЙ.

МАЦI АБО БАЦЬКА?

Прыклады, калi жанчына прымае рашэнне выйсцi на работу яшчэ да таго моманту, калi дзiцяцi споўнiцца 3 гады, унiкальнымi назваць нельга. Як, зразумела, нiяк не назавеш рэдкiмi i выпадкi, калi пасля гэтага дзiця пачынае хварэць. Цi абавязкова ў такой сiтуацыi «бальнiчны» выдаецца мацi? Або, магчыма, разлiчваць на яго можа бацька?

— Калi жанчына не перапыняе адпачынку па догляду i выходзiць на работу на ўмовах няпоўнага дня, iнакш кажучы, не больш чым на палову стаўкi, то ў выпадку хваробы дзiцяцi права на атрыманне дапамогi мае толькi яна, — адзначае Ларыса Капыльская. — Калi ж мацi перапынiла водпуск i выйшла на поўную стаўку, то разлiчваць на дапамогу зможа той, хто будзе даглядаць дзiця фактычна — гэта можа быць як мацi, так i бацька.

ПАПЯРЭДНI КВАРТАЛ — НЕ АПОШНЯЯ СПРАВА

Iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi зарэгiстраваны ў якасцi плацельшчыка ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i робiць страхавыя адлiчэннi, мае права на дапамогу па часовай непрацаздольнасцi, а таксама на дапамогу па цяжарнасцi i родах. Гэта можна лiчыць аксiёмай. Аднак пытаннi ўзнiкаюць з iншым — якiмi будуць непасрэдна памеры гэтых дапамог у выпадку, калi па тых цi iншых прычынах страхавыя адлiчэннi не рабiлiся за папярэднi квартал?

— Калi iндывiдуальны прадпрымальнiк захварэў на працягу 25 дзён пасля заканчэння квартала (гэта значыць, да вызначанага тэрмiну выплаты страхавых узносаў), то памер дапамогi вылiчваецца за пазамiнулы квартал. А калi непрацаздольнасць настала пасля 25-га чысла наступнага за кварталам месяца, то сума дапамогi вызначаецца па папярэдняму кварталу, — зазначае Ларыса Капыльская. — Iнакш кажучы, калi «iндывiдуал» захварэў 24 лiпеня, то ў разлiк бяруцца ўзносы за студзень—сакавiк. А калi хвароба пачалася 26 лiпеня — то за красавiк—чэрвень. Адпаведна, калi ў «патрэбным» квартале iндывiдуальны прадпрымальнiк не заплацiў нiчога, то памер дапамогi па часовай непрацаздольнасцi будзе роўным нулю.

Крыху адрознiваецца малюнак з дапамогамi па цяжарнасцi i родах. Пры ўмове страхавых адлiчэнняў яна будзе прызначана ў любым выпадку. Аднак калi ўзносы ў папярэднiм квартале зноў-такi не выплачвалiся, то такая дапамога за кожны месяц стане выплачвацца толькi ў мiнiмальным памеры.

РАМЕСНIК НАРОЎНI З IП

Адно з апошнiх новаўвядзенняў датычыцца рамеснiкаў. Зараз гэта катэгорыя можа разлiчваць на атрыманне дапамог з Фонду па сутнасцi на аднолькавых умовах з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. Вядома, калi пры гэтым самi рамеснiкi прымаюць рашэнне аб выплаце страхавых узносаў.

Яшчэ адзiн iстотны момант — максiмальная сума выплат па лiстку часовай непрацаздольнасцi. У прыватнасцi, для асоб, што працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах не так даўно дзейнiчала вельмi iстотнае абмежаванне — памер дапамогi не мог перавышаць 70 працэнтаў ад сумы выплачаных страхавых узносаў з узнагароджання. Абмежаванне захавалася i па сёння. Праўда, зараз яно вызначана такiм жа, як i для iншых катэгорый плацельшчыкаў — «гранiчная» мяжа выплат па бальнiчнаму складае ўжо 3 сярэднiя зарплаты па краiне.

АКЛАД РАСЦЕ. А ДАПАМОГА?

Аплата лiстка па часовай непрацаздольнасцi можа рабiцца не больш чым 120 дзён запар цi не больш чым за 150 дзён з перапынкамi на працягу года. А для людзей, хворых на туберкулёз, гэтыя тэрмiны складаюць 180 i 240 дзён адпаведна. Словам, максiмальная планка вызначана значнай. I зусiм не дзiўна, што падчас знаходжання на бальнiчным у работнiка можа змянiцца зарплата. Цi павялiчыцца ў такiм выпадку дапамога?

— Калi падчас хваробы ў чалавека змяняецца аклад, павышаецца i сума дапамогi па часовай непрацаздольнасцi, — заўважае Ларыса Капыльская. — Разам з тым павелiчэнне дапамогi не робiцца ў выпадку, калi змяненне акладу адбываецца шляхам удасканалення структуры зарплаты. Iнакш кажучы, калi аклад цi тарыфная стаўка павышаецца ў вынiку змяншэння або скасавання пэўных даплат цi надбавак.

НЕЦВЯРОЗЫ ГУБЛЯЕ ПАЛОВУ

Як вядома, рабочыя днi i гадзiны, якiя прыпадаюць на першыя 6 дзён часовай непрацаздольнасцi, аплачваюцца ў памеры 80 працэнтаў ад сярэдняга заробку. А астатнiя днi i гадзiны — у памеры 100 працэнтаў. Такое правiла датычыцца ўсiх катэгорый плацельшчыкаў узносаў сацыяльнага страхавання i з’яўляецца па сутнасцi «стандартным». Хоць пэўныя выключэннi бываюць i тут. Скажам, разлiчваць на 100-працэнтную аплату ўжо з першага дня могуць некаторыя катэгорыi «льготнiкаў» — маюцца на ўвазе ўдзельнiкi лiквiдацыi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, што маюць траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, траiх i больш навучэнцаў ва ўзросце да 18 гадоў, донары i г.д.

Адначасова памер дапамогi па часовай непрацаздольнасцi можа зменшыцца роўна напалову ў трох сiтуацыях. Па-першае, калi само захворванне цi траўма звязаныя з алкагольным ап’яненнем. Па-другое, калi часовая непрацаздольнасць настала ў перыяд прагулу. I, па-трэцяе, калi работнiкам парушаецца рэжым лячэння. Прычым самы распаўсюджаны прыклад у апошнiм выпадку — нез’яўленне да ўрача ў прызначаны час.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым блiжэй да зiмы, тым больш актуальнай становiцца тэма бальнiчных. Сапраўды, статыстыка сведчыць, што апошнiм часам агульныя паказчыкi захворваемасц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика