Дарожку пакладуць пасля будаўнiцтва дома?
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 На «гарачую лiнiю» газеты звярнулiся жыхары сталiчнага мiкрараёна «Чырвоны Бор» з наступнай праблемай. «Мы жывём у новых дамах, узведзеных у канцы вулiцы Адзiнцова. Колькi часу таму «МАПIД» распачаў будаўнiцтва яшчэ аднаго жылога дома — пад будаўнiчым нумарам 83. Пляцоўку, як i належыць, абнеслi агароджай. Ад яе да праезнай часткi — метраў пяць. Каб дайсцi ўздоўж будоўлi да прыпынку грамадскага транспарту, трэба пераадолець метраў 50—60. Дык вось, недзе палова гэтага шляху не мае нiякага пакрыцця. Летам яшчэ нiчога, а ўвосень цi зiмой, каб не iсцi па лужынах цi гурбах снегу, даводзiцца выходзiць на дарогу, фактычна пад колы транспарту. Скажыце, цi не павiнна будаўнiчая арганiзацыя зрабiць уздоўж свайго аб’екта хоць бы часовую дарогу — якi-небудзь насцiл? Бо хадзiць так рызыкоўна».Сiтуацыю па просьбе рэдакцыi патлумачыў начальнiк вытворчага аддзела па будаўнiцтву ААТ «МАПIД» Мiхаiл Ламака. Папярэдне ён выехаў на месца i пабачыў усё на свае вочы. — Ад агароджы аб’екта да праезнай часткi дастатковая адлегласць. Я, напрыклад, хадзiў там у туфлях (на момант размовы. — С.Р.). Наша будаўнiчая тэхнiка ў гэтым месцы нiякага бруду не надае. Якога-небудзь пакрыцця — асфальту, плiткi — тут не было першапачаткова. Часовы насцiл мы мусiлi б рабiць, калi б гэта было пазначана ў генплане — з улiкам асаблiвасцяў мясцовасцi. Але месца для праходу там, паўтаруся, дастаткова. Калi ж вашы заяўнiкi незадаволеныя, няхай звернуцца са скаргай у адмiнiстрацыю Фрунзенскага раёна, — сказаў Мiхаiл Вiктаравiч. — У далейшым, калi нейкая дарожка ўваходзiць у план добраўпарадкавання новага дома, яна будзе пракладзена адпаведнымi гарадскiмi службамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «гарачую лiнiю» газеты звярнулiся жыхары сталiчнага мiкрараёна «Чырвоны Бор» з наступнай праблемай. «Мы жывём у новых дамах, узведзеных у канцы вул
|
|