Сутыкнуўся з... канём
Iгар ГРЫШЫН
Гэта дарожна-транспартнае здарэнне зафiксавана каля дзвюх гадзiн ночы на дарозе паблiзу вёскi Тамсовiчы Уздзенскага раёна. 32-гадовы непрацуючы вясковы жыхар, якi кiраваў «Фольксвагенам-Гольфам», не змог размiнуцца з канём, што знаходзiўся на праезнай частцы. У вынiку сутыкнення аўтамабiль апынуўся ў кювеце, а вадзiцель атрымаў цялесныя пашкоджаннi i быў змешчаны ў бальнiцу. На жаль, урачам выратаваць жыццё пацярпелага не ўдалося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта дарожна-транспартнае здарэнне зафiксавана каля дзвюх гадзiн ночы на дарозе паблiзу вёскi Тамсовiчы Уздзенскага раёна
|
|