Нелюдзь — за кратамi?..
Iгар ГРЫШЫН
У панядзелак праваахоўнiкамi быў затрыманы падазраваемы ў забойстве Ляны Тараскевiч 23-гадовы мужчына, у якога на рахунку — не адно злачынства.
На станцыi Рудзенск супрацоўнiк патрульна-паставой службы мiлiцыi Мiнскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце звярнуў увагу на пасажыра, якi чакаў электрацягнiк. Па прыметах ён быў вельмi падобны на злачынцу, якога беларускiя праваахоўнiкi расшуквалi з 24 кастрычнiка, калi было ўчынена забойства чатырохгадовай дзяўчынкi ў Мiнску. Як адзначылi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, у арыенцiроўцы з прыметамi злачынцы, што мелася ва ўсiх органах унутраных спраў рэспублiкi, была звернута ўвага на тое, што на левай кiсцi рукi падазраваемага ў забойстве дзяўчынкi была татуiроўка. Якраз i гэты факт, калi пiльны супрацоўнiк ППСМ убачыў, што пасажыр на станцыi iмкнецца «не свяцiць» левую руку перад iншымi, адыграў у затрыманнi не апошнюю ролю. Як высветлiлася, затрыманы раней быў неаднаразова судзiмы за крадзяжы. Яго даставiлi у Першамайскi РАУС сталiцы, а па месцы жыхарства яго бацькi ў Мiнскай вобласцi, i ў кватэры, дзе ён пражываў сам, былi праведзены вобыскi. У вынiку гэтых мерапрыемстваў было канфiскавана адзенне i абутак, у якiх згаданая асоба знаходзiлася ў момант злачынства. Гэта, а таксама вынiкi, што былi атрыманы экспертамi-крымiналiстамi, даюць падставу меркаваць, што затрыманы мае дачыненне не толькi да забойства непаўналетняй дзяўчынкi, але i да згвалтавання 16-гадовай школьнiцы, што было ўчынена ў сакавiку гэтага года. Зараз падазроны знаходзiцца ў iзалятары часовага ўтрымання ГУУС Мiнгарвыканкама. У мiнiстэрстве не выключаюць магчымасцi, што затрыманага накiруюць на медыцынскi агляд, дзе будзе дадзена заключэнне аб яго псiхiчным стане.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак праваахоўнiкамi быў затрыманы падазраваемы ў забойстве Ляны Тараскевiч 23-гадовы мужчына, у якога на рахунку — не адно злачынства
|
|