21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зладзеi ў выгнаннi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Наша краiна лiчыцца самай неспрыяльнай у СНД тэрыторыяй для злачынных «аўтарытэтаў». Нездарма ж у крымiнальным асяроддзi ўзнiкла прымаўка: хочаш сесцi ў турму — едзь у Беларусь. Такая «перспектыва» вымушае не толькi замежных, але i айчынных «зладзеяў у законе» шукаць iншыя месцы для сваёй незаконнай дзейнасцi.

Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС Уладзiмiр Цiхiня, лiдары крымiнальнай супольнасцi нават свае сустрэчы не праводзяць на тэрыторыi Беларусi. Паводле яго слоў, апошняя «зладзейская сходка» была ў нашай краiне дзесьцi гадоў 8 таму. Тады ў Беларусi пражывалi 4 «зладзеi ў законе». Праўда, як падкрэслiў прадстаўнiк МУС, усе яны былi грамадзянамi Расii i iншых дзяржаў СНД. У хуткiм часе гэтыя няпрошаныя госцi, не без дапамогi праваахоўных органаў нашай краiны, вымушаны былi iмiгрыраваць. Такiм чынам, як паведамiў Уладзiмiр Цiхiня, зараз у Беларусi няма нiводнага ўладальнiка зладзейскай «кароны». Аднак гэта не сведчыць пра аўтаматычнае знiкненне арганiзаванай злачыннасцi. Зусiм выкаранiць гэтую з’яву праваахоўным органам не ўдалося. Хоць, паводле слоў Уладзiмiра Цiхiнi, колькасць арганiзаваных злачынных груповак з кожным годам змяншаецца. I прычына не толькi ў жорсткiм прэсiнгу з боку «сiлавых» структур.

Намеснiк кiраўнiка «антымафiёзнага» ўпраўлення падкрэслiў, што ў Беларусi няма эканамiчнай асновы для росквiту «зладзейскага руху». Паводле яго слоў, у нашай краiне таксама не адбылося «зрошчвання» крымiналу i ўлады. Часам, праўда, назiраюцца асобныя кантакты прадстаўнiкоў мясцовых уладаў i злачынных «аўтарытэтаў». Уладзiмiр Цiхiня паведамiў, напрыклад, што адзiн з дэпутатаў Гомельскага гарсавета «заплямiў» сябе сувяззю з «марозаўскай» злачыннай групоўкай.

Нагадаю, што гэтая злачынная арганiзацыя дзейнiчала ў Гомельскай вобласцi з 1991 па 2004 год. На яе рахунку больш за 100 цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў, у тым лiку забойствы 18 чалавек. «Народны выбраннiк», якi кантактаваў са злачынцамi, дарэчы, быў затрыманы ў Польшчы.

Увогуле супрацоўнiцтва беларускiх барацьбiтоў з арганiзаванай злачыннасцю з замежнымi калегамi даволi плённае. Паводле слоў намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Сяргея Мiгаленi, хутчэй i лягчэй айчынныя мiлiцыянеры знаходзяць агульную мову з прадстаўнiкамi праваахоўных органаў краiн СНД, Балтыi i Польшчы. Усталёўваюцца цесныя кантакты беларускiх «антымафiёзных» падраздзяленняў з адпаведнымi структурамi краiн Цэнтральнай Еўропы. Днямi ў Мiнску адбыўся мiжнародны семiнар, падчас якога больш за 40 прадстаўнiкоў праваахоўных органаў дзяржаў — удзельнiц Цэнтральна-Еўрапейскай Iнiцыятывы абмеркавалi актуальныя праблемы процiдзеяння транснацыянальнай злачыннасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша краiна лiчыцца самай неспрыяльнай у СНД тэрыторыяй для злачынных «аўтарытэтаў». Нездарма ж у крымiнальным асяроддзi ўзнiкла прымаўка: хочаш сесцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика