Добры чараўнiк — банк
Алена АНIНА
30 кастрычнiка гэтага года Беларускi Iндустрыяльны Банк адзначыў 15-ы па лiку дзень нараджэння.
Як правiла, усе мы прывыклi атрымлiваць падарункi на свой дзень нараджэння, масу цёплых пажаданняў i, канешне, быць у цэнтры ўвагi. Беларускi Iндустрыяльны Банк адышоў ад звыклых стэрэатыпаў i на свой 15-ы дзень нараджэння вырашыў сам зрабiць падарунак. Як сказала прэс-сакратар ААТ «Беларускi Iндустрыяльны Банк» Алена Наркевiч, мы вырашылi падарыць выхаванцам мiнскiх дзiцячых дамоў, прытулкаў, дзецям з малазабяспечаных сем’яў, дзецям-сiротам крыху цяпла, радасцi i... чарадзейства. 3 лiстапада 455 дзяцей не толькi паглядзелi спектакль «Жураўлiнае пер’е» паводле п’есы сусветна вядомага японскага драматурга Дзюндзi Кiнасiты, але i сустрэлiся з чалавекам, якi сам пiша казкi. Гэта — беларуская казачнiца Алена Масла. I якое ж дзiцячае свята абыходзiцца без прысмакаў! Для гледачоў былi падрыхтаваны смачныя салодкiя падарункi. У Беларускiм Iндустрыяльным перакананы: станоўчыя эмоцыi, добры настрой дзяцей у будучым абавязкова вернецца бумерангам дабра i свята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 кастрычнiка гэтага года Беларускi Iндустрыяльны Банк адзначыў 15-ы па лiку дзень нараджэння |
|