21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iгар Крыўшэнка адказаў за «базар» ...вусамi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Па-за гульнёй

Iгар Мiкалаевiч КРЫЎШЭНКА. Галоўны трэнер. Нарадзiўся 10.02.1964 у Мiнску. Выхаванец СДЮШАР-5 (Мiнск). Гуляў за юнацкую зборную СССР, за мiнскае «Дынама», дубль (1980—84), гродзенскi «Хiмiк» (1985—87), фрунзенскую «Алгу» (1988), акцюбiнскi «Акцюбiнец» (1989), алданскi «Металург» (1990—93), якуцкае «Дынама» (1994—95, гуляючы трэнер), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магiлёўскае «Тарпеда-Кадзiна»(1997). Працаваў трэнерам «Тарпеда-Кадзiна»(1998), трэнерам фарм-клуба «Змена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001-га по 2004-ы трэнераваў дубль «БАТЭ». З 2005 года — галоўны трэнер каманды.

У адрозненне ад Валерыя Газаева, якi паабяцаў развiтацца са сваiмi вусамi, калi маскоўскi ЦСКА выйграе Кубак УЕФА, i не стрымаў сваё слова, галоўны настаўнiк барысаўскага БАТЭ пасля заваявання звання трохразовых чэмпiёнаў Беларусi адразу змянiў свой iмiдж. Шчыра скажу, што, калi я сустрэла Iгара Мiкалаевiча ў сталiчным футбольным манежы на маладзёжным турнiры без вусоў, адразу не пазнала яго (пэўна, да багацця?). Зразумела, захацелася даведацца, цi не заклад ён прайграў. Высветлiлася: яшчэ летась разам са старшым трэнерам Iгар Крыўшэнка паабяцаў iгракам збрыць вусы, калi каманда зойме першае месца.

— Паабяцаў, значыць, трэба адказваць за «базар», — з усмешкай адказаў трэнер. — Праўда, дома мне сказалi: «Будзеш жыць у Барысаве, пакуль новыя вусы не вырастуць».

— Напэўна, родных засмучае i тое, што вы зноў на футболе, хоць чэмпiянат ужо завяршыўся...

— ...Аднак праца працягваецца, хоць не ўсе яе заўважаюць. Адпачынак у нас пачнецца толькi пасля 20 лiстапада. Ушанаванне каманды запланавана на 16 снежня ў Барысаве. На турнiр жа я прыйшоў, бо тут гуляюць маладыя футбалiсты, якiх я хацеў бы прагледзець i вызначыць, цi будуць яны ў нас налета.

— Перад 26-м турам хадзiла шмат размоў наконт верагорднасцi правядзення «залатога матча». Асабiста вы яго чакалi?

— Не ў маiх правiлах пераскокваць праз гульню, заглядваць наперад. Чакала сустрэча з салiгорскiм «Шахцёрам». Канешне, маiм меркаваннем цiкавiлiся журналiсты. На адной з прэс-канферэнцый я сказаў, што калi Богу будзе патрэбны «залаты матч», тады будзем гуляць. Аднак не давялося.

— Вашы падначаленыя прайгралi гарнякам i таму ўсё вырашыў зыход гульнi памiж дынамаўцамi ў Брэсце, але надвор’е вырашыла панерваваць вас (сустрэча ў горадзе над Бугам была перанесена на познi час з-за моцнага снегападу). Аб чым думалi i што казалi iгракам да завяршэння таго матча?

— Мы ехалi з Салiгорска i iмкнулiся не засяроджваць увагу на сваiм пройгрышы i гульнi ў Брэсце, бо па вопыту ведаю: калi аб нечым вельмi марыць, гэта не ажыццяўляецца. Настрой, зразумела, быў невясёлы. Я вырашыў проста спакойна дачакаць, калi завяршыцца матч памiж дынамаўцамi. Iгракi ж сазваньвалiся са сваiмi сябрамi ў Брэсце i, калi даведалiся, што там — нiчыя, а мы сталi чэмпiёнамi, была вельмi вялiкая радасць. Мы адразу заехалi ў кафэ Сяргея Пунтуса, брата Юрыя Iосiфавiча Пунтуса, i адсвяткавалi сваю перамогу. Гэта ў нас такая традыцыя: пасля заваявання Кубка там таксама адзначалi сваю перамогу.

— А Юрый Iосiфавiч павiншаваў з поспехам?

— Канешне! Пажадаў нам удачы. Аднак я разумею яго стан, бо месца МТЗ-РIПА залежала i ад нашай гульнi з «Шахцёрам». Аднак не магу растлумачыць, што з футбалiстамi адбылося ў другiм тайме.

— Тады цi лiчыце чэмпiёнства БАТЭ заканамерным, ды i летась каманда была толькi пятай...

— Нягледзячы на гэта, мiнулы сезон я не назваў бы для нас правальным, бо да прызавой тройкi нам не хапiла некалькi ачкоў, якiя мы згубiлi там, дзе нельга было гэта зрабiць (для параўнання ў бронзавага прызёра МТЗ-РIПА было 49 ачкоў, а ў БАТЭ — 47. — Аўт.). Магчыма, мне не хапiла трэнерскага вопыту (працую галоўным настаўнiкам другi год).

— БАТЭ — уладальнiк Кубка Беларусi i чэмпiён краiны. Як, на вашу думку, камандзе ўдалося ў адзiн год аформiць дубль i наколькi на iгракоў паўплываў вылет з Кубка УЕФА?

— Магчыма, мы правiльна размеркавалi сiлы, расставiлi тактычныя акцэнты, выкарысталi моцныя бакi iгракоў, ды i ўдача дапамагла. Усю дыстанцыю да фiнiшу чэмпiянату, я настройваў iгракоў, каб яны верылi ў перамогу i не здавалiся ў кожным матчы, бо тады будзе вынiк. Наконт другога пытання, то любое паражэнне паўплывае на псiхалагiчны стан iгракоў, а ў еўракубках — асаблiва. З-за гэтага настаў спад i ў чэмпiянаце. Рэанiмавалi футбалiстаў: нават выязджалi на шашлыкi. Iх для нас гатуе ў Барысаве армянiн Самвел. Ён сябра нашай каманды i балельшчык.

— Чым растлумачыце чарговае паражэнне ад расiйскага клуба ў Кубку УЕФА?

— Калi ацэньваць рэальна, то цяжка супаставiць узровень расiйскiх каманд i нашых, таму i вынiк заканамерны. Там iншыя фiнансавыя магчымасцi, клуб мае практычна два раўнаважныя саставы. Калi мы паспрабавалi цягацца з нашымi ўсходнiмi суседзямi ў Кубку УЕФА, аказалiся ў сiтуацыi, калi «запарожац» спрабуе абагнаць «мерседэс».

— I ўсё ж, калi ўзгадаць сёлетнi двайны «ўраджай» БАТЭ ў Кубку i чэмпiянаце Беларусi, з’яўляецца думка: вы падабралi аптымальны састаў каманды. Вы маглi б назваць яго мацнейшым за час сваёй працы ў клубе?

— Было б няправiльным казаць так, бо калiсьцi за клуб выступалi такiя цудоўныя iгракi, як Глеб, Кутузаў, Жаўноў i яшчэ шэраг футбалiстаў, якiя зараз гуляюць у розных замежных чэмпiянатах. Са сваiх сённяшнiх iгракоў не хацеў бы кагосьцi выдзяляць, бо праявiла сябе цэлая група футбалiстаў, каму давяраў. Хтосьцi вызначыўся ў стартавым саставе, нехта — пасля таго, як выходзiў на замену. На падыходзе iгракi 1987—1988 гадоў нараджэння, якiя працавалi з намi ў сезоне. Магчыма, у наступным годзе нехта з iх папоўнiць састаў галоўнай каманды.

— Якi матч, на вашу думку, быў самым складаным у сезоне?

— Наогул выдзелiў бы кубкавы фiнал. А вось чэмпiянатная дыстанцыя больш доўгая: там, калi зробiш памылку, магчыма яшчэ яе выправiць. Самым жа важным матчам першынства ў псiхалагiчным плане назваў бы паядынак у Гомелi: мы змаглi забiць мяч на 95-й хвiлiне (1:0), калi сапернiкi ўжо радавалiся, што мы згубiлi 2 ачкi.

— Прынцыповым сапернiкам вашай каманды часцей называлi мiнскi МТЗ-РIПА, бо яго трэнiраваў былы настаўнiк БАТЭ Юрый Пунтус. Вы згодны з такiм меркаваннем?

— Я не стаў бы наогул выдзяляць прынцыповых сапернiкаў: нiводная каманда, якая выходзiла на поле, не магла дакладна сказаць, што выйграе. Прэса любiць пiсаць, што мiнскае «Дынама» цi МТЗ-РIПА для БАТЭ — прынцыповыя сапернiкi, але для мяне ўсе сустрэчы аднолькавыя, таму рыхтуемся да кожнай. Хоць скептыкi кажуць, што ўзровень нашага першынства не расце, я бачу не 2—3, а 8—9 клубаў, якiя могуць перамагчы.

— У наступным годзе вышэйшую лiгу папоўняць «Мiнск» i «Смаргонь». Наколькi гэтыя клубы, па-вашаму, праявяць сябе ў элiце?

— Мяркую, што прыйшлi нядрэнныя каманды, бо права выйсцi з першай лiгi яны сапраўды заслужылi. Трэнеры ў гэтых клубах з амбiцыямi. «Мiнск» я, дарэчы, ведаю, бо мы разам былi на зборы ў Польшчы, ды i нельга не заўважыць клуб, якi выбiў з Кубка прадстаўнiка вышэйшай лiгi, магiлёўскi «Днепр».

— Салiгорскi «Шахцёр» стаў летась чэмпiёнам датэрмiнова i без наяўнасцi добрага стадыёна. Наколькi спрыяльныя ўмовы для наступных поспехаў у Барысаве?

— Для працы ёсць два полi, спартыўная зала, басейн. Не перашкодзiла б, праўда, мець поле са штучным пакрыццём i з падагрэвам, як у Мiнску, каб можна было трэнiравацца ў любое надвор’е.

— У клубах увесь час клапоцяцца аб псiхалагiчным напружаннi iгракоў i мала ўзгадваюць аб трэнерах, якiя таксама стамляюцца. Вы асабiста як адпачываеце ад гульнi?

— Пасля матча мне цяжка заснуць, асаблiва, калi каманда прайграла: у галаве ўвесь час iдзе аналiз — што зрабiлi няправiльна, дзе я памылiўся. Гэта ў мяне такi характар. Адпачыць ад футбола дапамагае... збор грыбоў. Вакол нашай базы «Дудзiнка» цудоўны лес, вось мы з масажыстам i ходзiм у грыбы. Знаходзiлi i баравiкi, i падасiнавiкi.

— Самi потым iх гатуеце?

— Не. Жонка.

— Напэўна, з-за занятасцi ў клубе ў вас няма часу дапамагчы дома па гаспадарцы?

— У выхадны ёсць. Я не толькi дома, але i на дачы дапамагаю, калi трэба. Займаюся мужчынскай працай. Напрыклад, сам сцены вагонкай абшываў.

— З родных у вас нехта са спортам звязаны?

— Дачка раней займалася баскетболам. Рады, што гэта дапамагло ёй весцi здаровы лад жыцця.

— Дзякуй за гутарку! Жадаю поспехаў, як у зборы грыбоў у лесе, так i ачкоў у матчах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрозненне ад Валерыя Газаева, якi паабяцаў развiтацца са сваiмi вусамi, калi маскоўскi ЦСКА выйграе Кубак УЕФА, i не стрымаў сваё слова, галоўны на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика