Пушка стрэлiла ў ВаўкаСпорт-тайм Хоць Сяргей Ляховiч i заяўляў перад боем, дзе ён абараняў свой тытул чэмпiёна свету па версii WBO, што амерыканец Шэнан Брыгс рухаецца, як яго бабуля, а значыць, справiцца з iм будзе лёгка, сапернiк адабраў пояс у Белага ваўка. I гэта пры тым, што да апошняга, 12-га, раунда выхаванец вiцебскай школы бокса вёў на картках усiх трох суддзяў. Патрэбна было толькi выстаяць, але Брыгс нездарма атрымаў мянушку Пушка, бо яго ўдар адправiў беларуса ў накдаўн, але той змог падняцца. Пушка працягваў атакаваць i Воўк не вытрымаў: выпаў праз канаты за межы рынга. Аднак Менеджар экс-чэмпiёна свету ў суперцяжкай вагавай катэгорыi Iвайло Готцаў не згодны, што наш суайчыннiк прайграў з-за тэхнiчнага накаўта i плануе падаць пратэст у WBO, бо лiчыць, што рэферы з-за памылкi суддзi-хранаметрыста не дачакаў 20 секунд, каб даць беларусу падняцца.Медалёвы ўлоў На чэмпiянаце свету па самба ў Балгарыi беларусы здабылi 11 узнагарод. «Золата» ў Вольгi Лешчанка, Настассi Ляшковай, Дзмiтрыя Базылёва, «срэбра» ў Юлii Барысiк, Кацярыны Радзевiч, сярод шасцi бронзавых прызёраў — ветэран каманды Юрый Рыбак. Мяч коштам 2,4 мiльёна долараў Менавiта столькi заплацiў эмiр з Катара Махамед бiн Хамад аль-Танi за футбольны мяч, якiм гулялi ў час фiналу сёлетняга чэмпiянату свету iтальянцы i французы. Снарад памятны для яго новага ўладальнiка, бо ён прысутнiчаў на гульнi i акрамя таго на мячы ёсць аўтографы чэмпiёнаў. Тайм-аўт i два лiдары У Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею з шайбай невялiкая паўза, якая звязана з удзелам беларусаў у этапе Еўравыклiку ў Нарвегii, куды зборная адправiлася ўчора пад кiраўнiцтвам новага трэнера Курта Фрэйзера. Нагадаем, што ў першынстве краiны пакуль назiраецца двоеўладдзе: пасля перамогi «Гомеля» ў авертайме (5:4) мiнскае «Дынама» зраўнялася па ачках са сталiчным «Керамiнам» (48). Вынiкi матчаў мiнулага тура: «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Металург» (Жлобiн) — 2:1, «Нёман» (Гродна) — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 4:1, «Брэст» — «Вiцебск» — 2:5, «Сокал» (Кiеў) — «Юнацтва» (Мiнск) — 1:4. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць Сяргей Ляховiч i заяўляў перад боем, дзе ён абараняў свой тытул чэмпiёна свету па версii WBO, што амерыканец Шэнан Брыгс рухаецца, як яго бабуля,
|
|