«Дынама» гуляла з брастаўчанамi, а ўступiла барысаўчанам — «золата»Футбол Каманда Юрыя Пунтуса засталася без медалёў. Калi не памыляюся, упершыню. Шкада, што сваю працу ў МТЗ-РIПА галоўны трэнер нацыянальнай зборнай завяршыў на такiм крыўдным чацвёртым месцы, пры тым, што мiнчане набралi столькi ж ачкоў, што i бронзавыя прызёры, салiгорскi «Шахцёр» (51 ачко). Вiцэ-чэмпiёнамi сталi сталiчныя дынамаўцы (52 ачкi), якiя не выкарысталi свой шанц у горадзе над Бугам, бо нават не змаглi ўзламаць абарону брастаўчан. Пераможцам жа вышэйшай лiгi 16-га першынства Беларусi стаў барысаўскi БАТЭ (54 ачкi). Праўда, камандзе i яе балельшчыкам давялося пахвалявацца: «Шахцёру» патрэбна было ўвайсцi ў тройку, таму перамогу ў матчы з БАТЭ гарнякi лiтаральна вырвалi ў другiм тайме, i каранацыя БАТЭ была пад пытаннем, а сустрэча памiж «бела-блакiтнымi», якая вырашала далейшы лёс «золата» i неабходнасць «залатога матча», у Брэсце адкладвалася з-за дрэннага надвор’я. Лепшым бамбардзiрам чэмпiянату стаў Аляксандр Клiменка («Шахцёр»), якi забiў 17 мячоў. Цiкава, што ў мiнулым першынстве салiгорскi нападаючы быў другiм, прычым адрыў ад Валерыя Стрыпейкiса складаў два галы (Клiменка тады забiў 14 мячоў).Вынiкi матчаў 26-га тура: «Дынама» (Брэст) — «Дынама» (Мiнск) — 0:0, «Шахцёр» (Салiгорск) — БАТЭ (Барысаў) — 3:2, «Гомель» — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 2:8, «Нафтан» (Наваполацк) — «Днепр» (Магiлёў) — 4:3, «Нёман» (Гродна) — «Лакаматыў» (Мiнск) — 1:0, «Лакаматыў» (Вiцебск) — «Дарыда» (Мiнскi раён) — 1:0, «Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 1:3.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Юрыя Пунтуса засталася без медалёў. Калi не памыляюся, упершыню
|
|