21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няхай бiбiкi б’е хто-небудзь iншы

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Паўсотнi хлопчыкам i дзяўчынкам з Вiцебска i Вiцебскай вобласцi, бясспрэчна, пашанцавала: яны атрымалi магчымасць стаць удзельнiкамi фестывалю лiдараў «Будучае — гэта мы!». Ён кружыў у незвычайным карагодзе прадстаўнiкоў органаў самакiравання школ, дзяўчат-гайдаў, лагерных актывiстаў абласной лiдарскай змены ГА БРСМ на працягу двух дзён у Маладзёжным цэнтры клуба «Юнацтва» УА «Дзяржаўны цэнтр пазашкольнай працы Кастрычнiцкага раёна горада Вiцебска».

— Падобныя фестывалi мы арганiзоўваем у перыяды восеньскiх i вясновых канiкулаў ужо на працягу чатырох гадоў. Адлiк вядзецца ад першай лiдарскай змены БРСМ, якая традыцыйна праходзiць на базе аздараўленчага лагера «Лясная паляна», — расказвае арганiзатар фестывалю i метадыст па працы са школьнiкамi старэйшых класаў Ганна Пiменава. — На мiнулых сустрэчах закраналi тэмы прафарыентацыi, аховы правоў дзiцяцi. У гэты ж раз «чырвонай нiткай» праз фестываль прайшла тэма талерантнасцi. Мы прадэманстравалi лiдарам трэнiнг, якi яны павiнны будуць 16 лiстапада правесцi ў сваiх школах.

— Як на фестывалi, так i ў клубе я ўпершыню, — гаворыць вучанiца 11-га класа СШ № 34 Вiцебска Света Калясiна. — Запрасiлi сюды абараняць гонар школы. Думала, што гэта проста абавязалаўка, што будзе сумна. Але, трапiўшы ў кругаварот гульняў, усмешак, пазнавальнай iнфармацыi, змянiла сваё меркаванне. Спадабалася, што трэнiнгi праводзiлi такiя ж маладыя людзi, як i мы. Яны, члены клуба, студэнты i адзiнаццацiкласнiкi, такiя смелыя, iнiцыятыўныя, крэатыўныя, бесшабашныя нават крышку. Хочацца быць такой таксама. Шкада, што я не ведала пра гэты клуб i пра лiдарскую лагерную змену раней.

Пасля злёту лiдараў я прааналiзавала анкеты, якiя яны запаўнялi. Прачытайце, што пiшуць удзельнiкi — i вы пераканаецеся, што такiя фестывалi, сапраўды, дапамагаюць выхаванню будучага пакалення.

«Я зразумела, што тактычныя паводзiны ў грамадстве — адна з самых важных якасцяў чалавека».

«Ведала паняцце талерантнасць, але не думала, што гэта так важна для акаляючага нас свету, для мiру ва ўсiм свеце».

«Складаная фiласофская тэма была данесена на зразумелай мове. Усе смела задавалi пытаннi, бо адчувалi сябе на роўных з трэнерамi».

«Задумалася аб сваiх паводзiнах у грамадстве. Паслухаўшы меркаваннi iншых, змянiла свае адносiны да свету».

— Тое, што вы задумалiся, што такое талерантнасць — гэта ўжо прыступка да самаразвiцця, — падводзiць вынiкi ў сяброўскiм крузе Ганна Аляксееўна. — Няма iдэальных людзей. Я сама не заўсёды паводжу сябе ў адносiнах да iншых талерантна, але пастаянна працую над сабой. Раю i вам iмкнуцца стаць лепшымi.

Новы год не за гарамi. Такой думкi прытрымлiваюцца арганiзатары. Таму на фестывалi дзецi распрацавалi мiнi-сцэнарыi навогодняй ёлкi. Паводле слоў Ганны Пiменавай, на занятках у клубе гэтыя iдэi будуць уключаны ў агульны сцэнарый.

Прапалi як цень на вадзе восеньскiя канiкулы. На жаль, яны не такiя доўгiя i цёплыя, якiмi былi летнiя. Але, нягледзячы на тое, што за акном церушыў першы снег, дзьмуў вецер i шчыпаў за нос мароз, за тыдзень можна было паспець многае. Удзельнiкi фестывалю — яскравы доказ таго, што бiць бiбiкi, адпачываючы ад тэарэмы Пiфагора i Грунвальдскай бiтвы, i суткi напралёт сядзець утаропiўшы вочы ў блакiтны экран, не самы цiкавы занятак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўсотнi хлопчыкам i дзяўчынкам з Вiцебска i Вiцебскай вобласцi, бясспрэчна, пашанцавала: яны атрымалi магчымасць стаць удзельнiкамi фестывалю лiдараў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика