21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт Беларусі выступае за роўныя ўмовы з расіяй па пастаўках прыроднага газу

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнты Беларусi i Расii на перагаворах у Маскве правялi кансультацыi па шырокаму колу мiжнародных праблем. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях забеспячэння краiны энерганосьбiтамi, каментуючы вынiкi рабочага вiзiту ў Расiйскую Федэрацыю.

«Я праiнфармаваў Уладзiмiра Пуцiна аб пазiцыi Беларусi ў Гаване на самiце Руху недалучэння, аб нашых адносiнах з Венесуэлай, таму што Расiйская Федэрацыя вельмi цесна будуе свае адносiны з гэтай дзяржавай. Нам хацелася б дзейнiчаць у адным ключы, i мы аб гэтым цвёрда дамовiлiся. Значная ўвага была ўдзелена праблемам узаемаадносiнаў з Iсламскай Рэспублiкай Iран. Уладзiмiр Пуцiн вельмi падрабязна цiкавiўся сiтуацыяй у Iране. Па маёй просьбе ён выказаў сваю пазiцыю па ядзернай праблематыцы iранскай дзяржавы i аб перспектывах у гэтым плане. Прэзiдэнт Расii падрабязна расказаў аб сваiх кантактах на мiжнародным узроўнi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Былi выказаны таксама пункты гледжання аб выбарах у Злучаных Штатах Амерыкi. «Але гэта абмеркаванне было мiж iншым, — адзначыў беларускi лiдар. — Вельмi падрабязна прэзiдэнт Расii расказаў мне пра адносiны Расiйскай Федэрацыi з Еўрапейскiм саюзам».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на маскоўскай сустрэчы размова вялася i аб перагаворах Уладзiмiра Пуцiна з прэзiдэнтам Азербайджана Iльхамам Алiевым, «паколькi яны знайшлi адлюстраванне ў СМI, у тым лiку закраналася пытанне па Беларусi». «Павiнен сказаць, што сродкi масавай iнфармацыi не проста сказiлi гэту тэму ў тым, што датычыцца Беларусi, яны проста выдумалi яе. Нiякiх размоў наконт Беларусi, наконт нашых дамоўленасцяў з Азербайджанам, тым больш заяў прэзiдэнта Азербайджана не было, не рабiлася. I, як мне сказаў Уладзiмiр Пуцiн, гэтыя праблемы было б нават некарэктна абмяркоўваць у адсутнасць трэцяга боку. Таму ўсё, што было напiсана ў маскоўскiх СМI, а мне перадалi цэлы пакет гэтых матэрыялаў з пасольства, — гэта звычайная хлусня», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Беларускi бок выступае за роўныя ўмовы з Расiйскай Федэрацыяй па пастаўках прыроднага газу. «Мы за тое, каб гандляваць на тых жа прынцыпах па прыроднаму газу, як гэта было да гэтага часу», — такую пазiцыю кiраўнiк беларускай дзяржавы акрэслiў на перагаворах з прэзiдэнтам Расii Уладзiмiрам Пуцiным.

«Мы дамовiлiся аб тым, што будзем зыходзiць з рыначных умоў. Гэта значыць, цана павiнна быць дагаворная — вось у чым сутнасць рыначных умоў. Як дамовяцца кiраўнiкi «Белтрансгазу» i «Газпрама», такая i будзе цана», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Хачу прама сказаць: сёння няма пытання, будзе ў Беларусi прыродны газ або не. Пытанне — па якой цане ён будзе пастаўляцца. Мы з прэзiдэнтам Расii не абмяркоўвалi канкрэтную цану газу. Калi вы дзесьцi прачытаеце iншае — гэта блеф. Прэзiдэнт Расii сказаў: гэта не наша пытанне. Цана на газ — гэта пытанне суб’ектаў гаспадарання, як i цана на нафту», — дадаў беларускi лiдар.

Пазiцыя Беларусi адносна пытання цаны на прыродны газ была ўспрынята расiйскiм кiраўнiцтвам з разуменнем, паведамiў Прэзiдэнт.

«Я катэгарычна выказаўся за непрымальнасць усялякiх iнсiнуацый наконт цаны $200 за тысячу кубаметраў газу. На гэта Уладзiмiр Пуцiн сказаў: нiколi такой цаны афiцыйна не называлi i не вызначалi», — працытаваў Аляксандр Лукашэнка расiйскага калегу. На думку беларускага боку, для Беларусi цана не можа быць вышэйшая, чым для Украiны, Арменii. «А Арменii сёння Расiя пастаўляе газ па $110. Таму я на перагаворах сказаў, што для нас гэта цана непрымальная, i мы будзем настойваць на захаваннi той цаны i таго прынцыпу, якiя iснавалi ў гандлi прыродным газам па сённяшнi дзень. У процiлеглым выпадку пытанне не ў тым, якую Расiя выставiць цану на газ. Пытанне ў тым, што мы не будзем мець магчымасцi заплацiць гэтыя грошы», — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, на перагаворах з Уладзiмiрам Пуцiным «гэта таксама было ўспрынята з разуменнем». «Адразу ж было сказана: мы не збiраемся тарпедаваць працэсы ў эканомiцы Беларусi. Мы вельмi зацiкаўлены, каб Беларусь развiвалася паступальна, дынамiчна. I з гэтага будзем зыходзiць. Гэта было заяўлена некалькi разоў», — дадаў беларускi лiдар.

«Мы за тое, каб стварыць сумеснае прадпрыемства з Расiйскай Федэрацыяй на базе «Белтрансгазу» i «Газпрама». Але рабiць мы гэта будзем на рыначных умовах — так, як Расiйская Федэрацыя гаворыць аб пастаўках газу i нафты. Гэта значыць, мы не можам аддаць або перадаць «Газпраму» «Белтрансгаз» бясплатна, цi то 10 працэнтаў, 50 працэнтаў або любая iншая колькасць акцый. Гэта павiнна быць на рыначных умовах», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Я прывёў Уладзiмiру Пуцiну канкрэтны прыклад, калi немцы куплялi чэшскую сiстэму, якая ў 2,5—3 разы меншая, чым беларуская. I яны заплацiлi ў доларавым эквiваленце $5,5 млрд за яе. Таму калi ацэньваць сёння «Белтрансгаз», i гэта не як чэшская кампанiя — адгалiнаванне збоку, а магiстральныя газаправоды, то гэта будзе значна даражэй, прыкладна ў 2 разы, больш як пад $10 млрд, а то i $12 млрд. Некаторыя спецыялiсты i да $17 млрд ацэньваюць сёння «Белтрансгаз». Мы будзем настойваць на адэкватнай ацэнцы. Якая гэта будзе ацэнка — мы вырашым у вынiку перагавораў, а не ў вынiку ацэнкi банка. Таму што ацэнка банка — гэта адна з прапаноў, а далей мы будзем усё лiчыць. З гэтым i пагадзiлiся. У залежнасцi ад гэтага, лiчу, будзе залежаць у перспектыве цана на прыродны газ, што пастаўляецца ў Беларусь», — рэзюмаваў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

«Мы дамовiлiся аб тым, што будзем зыходзiць з рыначных умоў. Цана павiнна быць дагаворная. Як дамовiцца «Белнафтахiм» з расiйскiмi кампанiямi, такая i будзе цана на нафту», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь супраць увядзення Расiяй мытных пошлiн на пастаўляемую нафту. «Расiя прапануе ўвесцi мытныя пошлiны на пастаўкi нафты. Я выказаўся катэгарычна супраць гэтага», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры прыняццi любога рашэння два беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы i расiйскiя заводы павiнны быць у аднолькавых умовах, лiчыць ён. «Калi там сярэдняя цана на нафту $160, то такая цана на нафту павiнна быць i для нашых прадпрыемстваў... Мы зыходзiм з таго, што павiнны быць роўныя ўмовы», — сказаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт Расii на сустрэчы пацвердзiў, што для беларусаў i расiян умовы павiнны быць аднолькавыя.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Вынiк абмеркавання гэтага пытання — выпрацоўка новага пагаднення памiж Расiяй i Беларуссю». Прэзiдэнт Беларусi прапанаваў у рамках прапрацоўкi праекта гэтага пагаднення абмяркоўваць пытаннi паставак нафты ў нашу краiну.

Беларусь i Расiя не маюць намеру разбураць створаную адзiную эканамiчную прастору. Гэта было пацверджана ў час сустрэчы ў Маскве.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, бакi дамовiлiся «не разбураць мытную прастору, хоць тут чакае яшчэ вялiкая работа, а таксама створаную зону свабоднага гандлю». Яе нi ў якiм выпадку нельга абцяжарваць рознымi рашэннямi аб пошлiнах, адзначыў Прэзiдэнт.

У Расii ёсць жаданне захаваць дынамiку беларуска-расiйскiх адносiнаў, ёсць разуменне, што ў Расiйскай Федэрацыi няма больш цесных адносiнаў, чым з беларускай дзяржавай, беларускiм народам, заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

«У мяне склалася станоўчае ўражанне аб падыходах прэзiдэнта Расii ў перагаворах з беларускiм бокам па вострых пытаннях. Я пераканаўся, што ёсць палiтычная воля не страцiць тое, што напрацавана», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Нягледзячы на тое, што мы вельмi марудна рухаемся ў стварэннi Саюзнай дзяржавы, гэта асаблiвыя адносiны, лепшых адносiнаў у Расii нi з адной дзяржавай няма. Таму пры ўсiх магчымасцях па розных напрамках мы прадаставiм i прадастаўлялi для Беларусi прынцып найбольшага спрыяння ў эканомiцы, у гандлi i гэтак далей. Гэта не чужы нам народ, я лiчу, што гэта адзiн народ», — прывёў Аляксандр Лукашэнка словы Уладзiмiра Пуцiна.

Беларускi лiдар выказаў абсалютную згоду са сваiм расiйскiм калегам: «У гэтым ключы мы абавязкова павiнны дзейнiчаць».

Канчатковае рашэнне аб даце правядзення пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы плануецца прыняць у час прыезду ў Мiнск прэзiдэнта Расii 28 лiстапада, паведамiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Нагадаем, 28 лiстапада ў беларускай сталiцы намечана правядзенне самiту кiраўнiкоў дзяржаў СНД. Мiнск даўно гатовы да правядзення самiту.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада i мытных органаў да канца тыдня вырашыць спрэчныя пытаннi, звязаныя з пастаўкай беларускiх тавараў на расiйскi рынак, у прыватнасцi цукру.

«Калi расiйскi бок па-ранейшаму будзе прымяняць абмежавальныя меры, то мы павiнны будзем прыняць адэкватныя дзеяннi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што праз Беларусь перамяшчаецца каля 100 млн тон расiйскiх грузаў. «Гэта вялiкi абарот, i мы не хацелi б прымаць якiя-небудзь дзеяннi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi папярэдзiў аб тым, што ў гэтым пытаннi не можа быць сiлавых дзеянняў, напрыклад, што вагоны з таварам затрымлiваюцца на мытнi Расiйскай Федэрацыi. «У час перагавораў у Маскве Уладзiмiр Пуцiн выклiкаў кiраўнiка мытнага ведамства. Мы дамовiлiся аб тым, што нiякiх сiлавых дзеянняў не будзе. Каб не атрымалася так, што 200 вагонаў затрымалi ў Маскве з нашым таварам, беларуская мытня тут жа адэкватна затрымлiвае 12 аўтамабiляў, якiя iшлi на Калiнiнград», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер доля паставак Беларусi складае 6—8 працэнтаў аб’ёму закупак Расiяй белага цукру. «Расiя сябе не забяспечвае цукрам, яна закупляе збоку. Навошта квоты? У прынцыпе мы згодныя на гэту квоту, але рабiць так не трэба, таму што гэта разбурае нашу адзiную эканамiчную прастору, зону свабоднага гандлю. На гэтым мы сышлiся», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнты Беларусi i Расii на перагаворах у Маскве правялi кансультацыi па шырокаму колу мiжнародных праблем. Аб гэтым паведамiў кiраўнiк беларускай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика