21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт узнагародзiў дэпутатаў, работнiкаў адукацыi, культуры, спорту, вытворчасцi, АПК

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 48 грамадзян рэспублiкi за высокае прафесiйнае майстэрства, шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё вытворчасцi, заслугi ў галiне адукацыi, культуры, спорту, смелыя i рашучыя дзеяннi ў абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця. Указ аб гэтым кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 9 лiстапада.

Ордэнам «За службу Радзiме» III ступенi ўзнагароджаны намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi па нацыянальнай бяспецы Юрый Андрэеў.

Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi па заканадаўству i судова-прававых пытаннях Аляксандр Архiпаў i намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi па нацыянальнай бяспецы Вiктар Гумiнскi.

Намеснiк камандзiра па лётна-метадычнай падрыхтоўцы 206-й штурмавой авiяцыйнай базы Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны Узброеных Сiл Беларусi падпалкоўнiк Канстанцiн Ябораў узнагароджаны ордэнам «За асабiстую мужнасць».

Медалём «За працоўныя заслугi» адзначаны дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлi i прыватызацыi Ганна Бурава, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па аграрных пытаннях Мiкалай Куцко, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Iван Мычко, член Пастаяннай камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву Сяргей Сямашка. Такой жа ўзнагароды ўдастоены намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыйнай работы Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Генадзь Адамовiч i загадчык аддзела па забеспячэнню дзейнасцi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па мiжнародных справах i сувязях з СНД Аляксандр Капцэвiч.

Медалём «За працоўныя заслугi» ўзнагароджаны таксама дырэктар РУП «Атэль «Мiнск» Кiраўнiцтва справамi прэзiдэнта Беларусi Мiкалай Жураўскi, дырэктар ААТ «Мiнбакалеягандаль» Iван Канаплянiк, генеральны дырэктар ААТ «Магiлёўтэхмантаж» Леанiд Мiхайлоўскi, генеральны дырэктар «Вiцебскаблгазу» Пётр Шэршань, начальнiк Вiцебскага аддзялення Беларускай чыгункi Сяргей Пахолкiн, дырэктар Горскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Горацкага раёна Мiкалай Радзькоў.

Намеснiк дырэктара ААТ «ЦУМ Мiнск» Фёдар Корбан, намеснiк старшынi СВК «Кастрычнiк-Гродна» Сяргей Крамко, начальнiк аддзела адукацыi Глыбоцкага райвыканкама Раман Тарасевiч, трэнер-выкладчык па фрыстайлу спецыялiзаванай дзiцяча-юнацкай школы алiмпiйскага рэзерву па акрабатыцы i фрыстайлу Рэспублiканскага цэнтра фiзiчнага выхавання i спорту вучняў i студэнтаў Максiм Самойлаў таксама сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугi». Гэтым медалём адзначаны i работнiкi шэрагу вытворчых прыватных унiтарных прадпрыемстваў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухiх», у прыватнасцi, дырэктар Мiнскага ВПУП «Вiток» Мiкалай Кулакоў i работнiца гэтага прадпрыемства Зоя Гоўзiч, а таксама Вiктар Зданевiч, Вiктар Ляшук i Вiктар Парфiяновiч.

Медалём «За працоўныя заслугi» ўзнагароджаны таксама работнiкi: Беларускага металургiчнага завода — Генадзь Дзмiтрыеў, Вячаслаў Дзячэнка, Аляксандр Лаўда, Юрый Пушнянкоў, Генадзь Савiч, ААТ «Мiнскаблаграсэрвiс» — Уладзiмiр Iофе, Дарожна-будаўнiчага трэста нумар 5 — Аляксандр Сакун i Будаўнiча-мантажнага трэста нумар 8 — Аляксандр Ефiменка, а таксама ААТ «МВАВТ» — Генадзь Багачэўскi, Сямён Лапацiн, Мiхаiл Палюховiч, Вольга Рамановiч, Мiхаiл Селязнёў i фiлiялаў МВАВТ: «Завод вылiчальнай тэхнiкi» — Васiль Гарнастай i Уладзiмiр Караткевiч, «Завод пячатных плат» — Барыс Сафонаў.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены члены грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў» Леанiд Дударэнка i Валянцiн Савiцкi, а таксама член грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз кампазiтараў» Кiм Цесакоў. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны таксама дырэктар сярэдняй школы нумар 2 г. Ашмяны Валянцiна Чарняцова i загадчык кафедры музычнай педагогiкi, гiсторыi i тэорыi выканальнiцкага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Вадзiм Яканюк.

Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь» прысвоена начальнiку працэсуальна-прававога аддзела Эканамiчнага суда Садружнасцi Незалежных Дзяржаў Марыi Пронiнай. Генеральнаму дырэктару ААТ «Гродна Малкамбiнат» Iосiфу Шышко прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 48 грамадзян рэспублiкi за высокае прафесiйнае майстэрства, шматгадовую плённ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика