21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падчас перапiсу будуць прапанаваны бланкi на дзвюх дзяржаўных мовах

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Другi нацыянальны перапiс насельнiцтва Беларусi пройдзе з 14 па 24 кастрычнiка 2009 года. Пры гэтым чакаецца, што выдаткi на апытанне кожнага грамадзянiна краiны складуць ад 90 цэнтаў да 1 долара, а агульны кошт перапiсной кампанii — 21—22 мiльярды рублёў.

Распрацоўка перапiснога лiста вядзецца ўжо зараз, хоць яго канчатковы варыянт стане вядомы пазней. У прыватнасцi, паведамiў мiнiстр статыстыкi i аналiзу Уладзiмiр Зiноўскi, сам пералiк пытанняў будзе кампактным, iнакш кажучы, тут будуць утрымлiвацца толькi найбольш важныя пункты, неабходныя для распрацоўкi далейшых праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. Да прыкладу, такiм чынам ёсць намер вывучыць сiтуацыю з занятасцю. А больш канкрэтна — вызначыць колькасць i склад так званага «эканамiчна неактыўнага» насельнiцтва або людзей у працаздольным узросце, якiя нiдзе не працуюць, не вучацца i не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю.

Як заўважыў Уладзiмiр Зiноўскi, даныя аб насельнiцтве будуць збiрацца па стану на 14 кастрычнiка 2009 года шляхам як абыходу грамадзян па дамах, так i ў iншых месцах — у бальнiцах, iнтэрнатах, пенiтэнцыярных установах, на транспарце. Пры гэтым непасрэдна да перапiсной кампанii плануецца прыцягнуць каля 40 тысяч «добраахвотнiкаў» — як правiла, студэнтаў i навучэнцаў старэйшых курсаў. Сам механiзм правядзення кампанii i апрацоўкi даных, а таксама канчатковы спiс пытанняў плануецца вызначыць падчас так званага «пробнага перапiсу», якi пройдзе ў 2007 годзе ў Маладзечанскiм раёне.

Пакуль жа дакладна адно: з улiкам вопыту папярэдняй кампанii 1999 года, грамадзянам краiны будуць прапанаваны два варыянты перапiснога лiста — на рускай i на беларускай мовах. Спачатку плануецца вырашыць i пытанне з мовай самiх перапiсчыкаў. На думку Уладзiмiра Зiноўскага, яны павiнны свабодна размаўляць па-беларуску i выбiраць падчас апытання тую мову, на якой адказвае рэспандэнт. З улiкам гэтага мiнiстэрства мае намер прапанаваць кiраўнiкам навучальных устаноў, студэнты якiх будуць займацца абыходамi грамадзян, не прыцягваць да правядзення перапiсу людзей, якiя не ў дастатковай ступенi валодаюць абедзвюма дзяржаўнымi мовамi.

Дарэчы, першыя вынiкi перапiсу насельнiцтва стануць вядомыя ў сакавiку 2010 года. А канчатковыя звесткi, у тым лiку з «раскладкай» па рэгiёнах, — да канца 2011 года. Прычым, заўважыў Уладзiмiр Зiноўскi, зводныя даныя будуць адкрытыя для ўсiх. Iншая справа — даныя персанальныя. Як падкрэслiў мiнiстр, iнфармацыя, да прыкладу, аб маёмасным стане i крынiцах даходаў грамадзян з’яўляецца строга канфiдэнцыяльнай i не падлягае абнародаванню.

На думку мiнiстра, правядзенне перапiсу не павiнна прывесцi да ўскладнення крымiнагеннай сiтуацыi. Па-першае, «адрознiць» перапiсчыка можна будзе па спецыяльнаму нагруднаму знаку. А па-другое — па пасведчанню. Пры гэтым, каб кожны чалавек адразу ж меў магчымасць упэўнiцца ў сапраўднасцi гэтага пасведчання, на яго адваротным баку будуць пазначаны тэлефоны перапiснога ўчастка. Нарэшце, паведамiў Уладзiмiр Зiноўскi, таксама ёсць намер звярнуцца да Мiнiстэрства ўнутраных спраў з просьбай аб прысутнасцi падчас перапiсу ўчастковых мiлiцыянераў, i перш-наперш гэта датычыцца сельскай мясцовасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi нацыянальны перапiс насельнiцтва Беларусi пройдзе з 14 па 24 кастрычнiка 2009 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика