21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Страчаны ячмень гаспадарка кампенсуе 200 кiлаграмамi пшанiцы

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Люцыя Юльянаўна Палаўчэня з вёскi Жылiхава Капыльскага раёна 5 лiстапада ездзiла наведаць мацi Канстанцыю Адамаўну Рынкевiч у Мiёрскi раён. 88-гадовая жанчына жыве ў невялiкай — 8—10 падворкаў — вёсачцы Забалацце. Там дачка i ўбачыла, што 15 сотак ячменю ў мацi i пэўныя плошчы ў яе блiжэйшых суседзяў дагэтуль не ўбраны.

— Ведаеце, жыта мясцовая арганiзацыя «Аграсэрвiс» убрала ў мацi толькi 23 кастрычнiка, ды i тое толькi пасля таго, як яна аплацiла кошт 30 лiтраў дызпалiва. У вяскоўцаў, якiя не знайшлi на палiва грошай, участкi так i засталiся некранутымi, — распавядала нам Люцыя Юльянаўна. — Але што з таго маёй мацi, што жыта абмалацiлi? Зерне вiльготнае, састарэлы чалавек вымушаны сушыць яго на печы па два вядры. А ячмень дагэтуль стаiць. На наступны год нi насенне не будзе, нi месца, куды збожжавыя можна было б пасеяць. Той ячмень ужо не выратаваць, але вы ўсё роўна напiшыце пра гэты выпадак: можа, каму сорамна стане.

Прэтэнзiю заяўнiцы мы пераказалi першаму намеснiку старшынi Мiёрскага райвыканкама, начальнiку ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Вячаславу Бялько. Апошнi ўзяў сiтуацыю пад асабiсты кантроль i паабяцаў разабрацца ў ёй з выездам на месца прадстаўнiкоў выканкама.

— Жыхарцы вёскi Забалацце прапанавалi кампенсаваць страту ячменю 200 кiлаграмамi пшанiцы ў чыстым выглядзе, г.зн. жанчыне мясцовая гаспадарка дасць ачышчанае i сухое зерне, — патлумачыў праз нейкi час Вячаслаў Анатольевiч. — Яна пагадзiлася, сказала «дзякуй». Думаю, жанчына нiчога не страцiла, наадварот, на сваiм участку яна наўрад цi сабрала б столькi зерня.

Што датычыцца сiтуацыi ўвогуле з апрацоўкай участкаў насельнiцтва, дык дапамогу вяскоўцам павiнна было аказваць ААТ «Мiёрскi райаграсэрвiс». Яно i аказвала, але ў той жа вёсцы Забалацце камбайны змаглi трапiць далёка не паўсюдна, зазначыў Вячаслаў Анатольевiч. «Памятаеце, якiя восенню iшлi дажджы, тэхнiка змагла заехаць толькi на асобныя, больш сухiя ўчасткi вяскоўцаў». Пра аплату дызпалiва жанчынай першы намеснiк старшынi райвыканкама сказаў, што, па-першае, яна аплацiла толькi недзе каля 10 лiтраў (як яна сама сказала тым, хто яе наведваў), па-другое, за саму работу камбайна жыхарка вёскi нiчога не плацiла. Калi б ёй давялося ўносiць грошы за апрацоўку тэхнiкай кожнай соткi, плата за палiва аўтаматычна ўваходзiла б у вызначаную таксу.

Чэкi былi завешчаны ў спадчыну цi падораны?

Мая нябожчыца мацi пры сваiм жыццi перапiсала чэкi «Маёмасць» i «Жыллё» на маю жонку. Але калi мы звярнулiся за iмi, нам адказалi, што жонка не з’яўляецца спадчыннiцай, i не пажадалi перапiсаць iх на мяне — сына. Таму прашу вас дапамагчы знайсцi справядлiвасць.

Уладзiмiр Львовiч ГЛУШКО, п/а Колкi Петрыкаўскага раёна.

На жаль, Уладзiмiр Львовiч, ваш лiст складзены не зусiм карэктна. Напрыклад, што вы маеце на ўвазе пад словам «перапiсала»? Мацi аформiла чэкi вашай жонцы ў спадчыну, падарыла, iншае? Не зразумелыя i прычыны адмовы нейкай (якой?) установы ў пераафармленнi чэкаў. Калi гэта было? Зноў жа, напачатку вы пiшаце, што чэкi ваша мацi «перапiсала» на сваю нявестку, а ў канцы лiста зазначаеце, што iх адмовiлiся пераафармляць... на вас.

Таму адказ на ваш запыт мы можам даць толькi агульны, разважаючы над лiстом. Дапаможа нам у гэтым кансультант аддзела ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Канстанцiн Кулiкоў.

Калi ўявiць, што ваша мацi завяшчала ў спадчыну тыя ж чэкi «Жыллё» сваёй нявестцы, дык ваша жонка мае права атрымаць каштоўныя паперы па завяшчанню, i перааформiць iх на сябе шляхам перарэгiстрацыi.

Калi ж пад словам «перапiсала» маецца на ўвазе, што мацi пры жыццi падарыла чэкi вашай другой палове, тут сiтуацыя крыху iншая. У адпаведнасцi з нормамi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года №, атрыманыя па дагавору дарэння чэкi падлягаюць перарэгiстрацыi, толькi калi яны атрыманы ад родных, пералiк якiх указаны ў памянёным Дэкрэце. «Жыллёвыя квоты (iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё») не падлягаюць адчужэнню, за выключэннем дарэння iх па натарыяльна засведчанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзеду, бабцы, унукам...» Як бачна, нявестка ў гэты пералiк не ўваходзiць. А ў адпаведнасцi з нормамi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 1, з пачатку гэтага года знаходзiцца ў абарачэннi i быць перарэгiстраванымi могуць толькi чэкi, працэдура пераафармлення якiх адпавядае пералiчаным вышэй патрабаванням. Вiдавочна, мяркуючы па зместу лiста, гэта якраз ваш выпадак?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Люцыя Юльянаўна Палаўчэня з вёскi Жылiхава Капыльскага раёна 5 лiстапада ездзiла наведаць мацi Канстанцыю Адамаўну Рынкевiч у Мiёрскi раён
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика